background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 03 Февраль 2013 07:34

Катэхеза X Плённы ўдзел ў святой Імшы:

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Эўхарыстычная цэлебрацыя — гэта дзеянне Хрыста і Касцёла, які з’яўляецца святым людам, з’яднаным пад кіраўніцтвам біскупа. Таму яна адносіцца да ўсяго Цела Касцёла, выяўляе яго і ўздзейнічае на яго; яна па-рознаму датычыць кожнага з яго асобных членаў, у залежнасці ад рознасці станаў, абавязкаў і чыннага ўдзелу. Такім чынам хрысціянскі народ, «абранае племя, каралеўскае святарства, святы люд, набыты народ», выяўляе сваю ўзаемазвязаную і іерархічную ўпарадкаванасць. Таму ўсе — і духавенства, і свецкія вернікі Хрыстовы, спаўняючы свой абавязак, павінны выконваць усё тое і толькі тое, што ім належыць.

 



 

Эўхарыстыя - гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення. Гэта знак адзінства, повязь любові, пасхальная гасціна, на якой мы прымаем Хрыста, напаўняем душу ласкай і атрымліваем задатак вечнага жыцця.

КККК 279

Мэта справавання святой Імшы – адданне Богу найвышэйшай пашаны, праслаўлення (cultus latrenticus), а таксама падзяка за атрыманыя дары разам з перапрашэннем і просьбай(gratiarum actio, eucharistia).


Эўхарыстычная цэлебрацыя — гэта дзеянне Хрыста і Касцёла, які з’яўляецца святым людам, з’яднаным пад кіраўніцтвам біскупа. Таму яна адносіцца да ўсяго Цела Касцёла, выяўляе яго і ўздзейнічае на яго; яна па-рознаму датычыць кожнага з яго асобных членаў, у залежнасці ад рознасці станаў, абавязкаў і чыннага ўдзелу. Такім чынам хрысціянскі народ, «абранае племя, каралеўскае святарства, святы люд, набыты народ», выяўляе сваю ўзаемазвязаную і іерархічную ўпарадкаванасць. Таму ўсе — і духавенства, і свецкія вернікі Хрыстовы, спаўняючы свой абавязак, павінны выконваць усё тое і толькі тое, што ім належыць.


У адносіне да удзельнікаў Літургіі можна адрозніць 3 віды плёну Эўхарыстыі:


1) Супольны (generalis, communis, universalis) – чэрпае сваю крыніцу з Ахвяры святара, якая цэлебруецца ў імя Хрыста і Касцёла. Падчас святой Імшы святар заўсёды моліцца за ўсю супольнасць – за ўвесь Касцёл.


У Кампендыюме ККК чытаем, што “паколькі Эўхарыстыя з’яўляецца ахвярай, яна ахвяруецца за ўсіх жывых і памерлых вернікаў як кампенсацыя за грахі ўсіх людзей, а таксама дзеля атрымання ад Бога духоўных і зямных дабротаў. Нябесны Касцёл таксама яднаецца з ахвярай Хрыста”.


Таму ў супольных (генеральных, універсальных) пладах падчас кожнай Эўхарыстыі, якая служыцца, удзельнічае ўвесь Касцёл.


2. Асаблівы-спецыяльны (ministerialis, medius) – гэты плён выплывае з святой Імшы з прычыны выразнага зазначэння святара, які мае намер цэлебраваць Эўхарыстычную Ахвяру ў канкрэтнай інтэнцыі. Датычыць таго, у інтэнцыі каго служыцца Эўхарыстыя. Асоба, якой святар прызначае гэты плён, атрымоўвае яго заўсёды, хіба што выразна супрацівіцца яго асягненню.


3. Асабісты (specialissimus) плён прыслугоўвае выключна цэлебрансу з прычыны годна складзенай Ахвяры Хрыста. Абуджае ён узрост асабістай святасці святара.


Святы Айцец Бенедыкт XVI зазначае, што “Другі Ватыканскі Сабор справядліва падкрэсліў важнасць актыўнага, поўнага і плённага ўдзелу ўсяго Божага народу ў эўхарыстычнай цэлебрацыі. Зразумела, аднаўленне, здзейсненае ў мінулыя гады, паспрыяла значнаму прагрэсу, якога жадалі Айцы Сабору. Аднак мы не павінны хавацца ад таго факту, што часамі выяўляецца некаторае неразуменне, менавіта адносна сэнсу гэтага ўдзелу. Таму належыць растлумачыць, што гэтыя словы не адносяцца да простага знешняга дзеяння падчас цэлебрацыі. На самой справе актыўны ўдзел, якога жадаў Сабор, павінен быць зразуметы глыбей, каб дасягнуць большага разумення таямніцы, якая цэлебруецца, і яе сувязі са штодзённым жыццём. Надалей важнай з’яўляецца рэкамендацыя саборнай канстытуцыі «Sacrosanctum Concilium», якая заклікае вернікаў прысутнічаць на эўхарыстычнай літургіі «не ў якасці чужых ці нямых гледачоў», але ўдзельнічаць «у святым дзеянні свядома, цалкам і актыўна». Працягваючы разважанні, Сабор кажа, што вернікі, «сфармаваныя Божым словам, жывяцца пры стале Целам Пана; складаюць падзяку Богу; прыносяць беззаганную ахвяру не толькі праз рукі святара, але разам з ім, і вучацца ахвяроўваць сябе самых і з дня ў дзень праз заступніцтва Хрыста ўдасканальваюцца ў адзінстве з Богам і паміж сабою»”.


Аctuosa participatio - актыўны, поўны і плённы ўдзел ўсяго Божага народу ў літургічнай цэлебрацыі, здзейсняемай святаром паводле акрэсленага мастацтва служэння, бо менавіта “прыгажосць і гармонія літургічнага дзеяння адлюстроўваецца ў парадку, паводле якога кожны пакліканы да актыўнага ўдзелу”.


Менавіта таму неабходна, каб было яснае разуменне спецыфічных заданняў святара, які “незаменным чынам, як пацвярджае традыцыя Касцёла, з’яўляецца тым, хто ўзначальвае ўсю эўхарыстычную цэлебрацыю ад пачатковага прывітання да заключнага благаслаўлення. Згодна з атрыманым пасвячэннем ён прадстаўляе Езуса Хрыста, Галаву Касцёла, а таксама адпаведным чынам сам Касцёл”.


Свядома – гэта значыць мне трэба сваю ўвагу засяроджыць менавіта на тым, што адбываецца падчас Літургіі, а не “лятаць ў аблоках”, думаючы аб чымсьці сваім. Гэтая свядомасць ахоплівае чалавека інтэгральна, а не толькі датычыцца інтэлектуальнай сферы. У рамках свядомага удзелу ў літургіі Касцёла важнае месца займае здольнасць адчытання і разумення асноўных знакаў і слоў, бо яны з’яўляюцца бачнымі насьбітамі святога зместу і інстументамі дыялогу Бога з чалавекам. Акрамя гэтага, патрэбнае таксама актыўнасць розуму – разважанне над пачутымі словамі і свядомы на іх адказ верніка. Менавіта такая актыўнасць дапаможа, каб дыялог чалавека з Богам стаў плённым.


Актыўна– азначае, што я не магу проста прысці “паслухаць”, “пабыць”, “пастаяць”, але павінен удзельнічаць у тым, што адбываецца.  Гэтая рыса нашага ўдзелу праяўляецца ў нашых паставах і жэстах. Актыўны удзел у літургіі патрабуе ясных і выразных адказаў на заклікі, прамаўляемыя святаром, прамаўленне малітваў, супольны літургічны спеў. Дзеля падтрымання актыўнага ўдзелу трэба заахвочваць вернікаў да выканання акламацый, рэспансорыяў, псальмаў, антыфон, песень, а таксама да дзеянняў, г. зн. да жэстаў і належнай паставы цела. У адпаведны час трэба захоўваць таксама поўнае пашаны маўчанне.


Нашая актыўнасць – гэта знешняе праяўленне ўнутранага перажывання Ахвяры святой Імшы, таму проста неабходна пазнаванне тэкстаў малітваў, песняў і акламацыяў, якія ўжываюцца падчас Літургіі.


Разглядаючы тэму actuosa participatio, Папа Бенедыкт XVI прыпамінае аб асабістых умовах, якія кожны павінен выконваць, каб яго ўдзел быў плённым:


“Адна з іх – гэта, зразумела, дух пастаяннага навяртання, які павінен характарызаваць жыццё ўсіх вернікаў. Мы не можам чакаць актыўнага ўдзелу ў эўхарыстычнай літургіі, калі ўваходзім у яе павярхоўна, не даследаваўшы папярэдне нашае жыццё. Спрыяюць гэтай унутранай гатоўнасці, напрыклад, сканцэнтраванасць і цішыня, прынамсі на некалькі хвілінаў перад пачаткам літургіі, пост і, калі неабходна, сакрамэнтальная споведзь. Сэрца, паяднанае з Богам, з’яўляецца падрыхтаваным да сапраўднага ўдзелу. Асабліва неабходна нагадваць вернікам, што actuosa participatio у святых таямніцах не можа адбыцца, калі не будзе імкнення прымаць актыўны ўдзел у касцёльным жыцці ў яго паўнаце, што заключае ў сабе таксама місійны абавязак несці любоў Хрыста ў грамадства.


Без сумненняў, поўны ўдзел у Эўхарыстыі адбываецца тады, калі мы асабіста прыступаем да алтара, каб прыняць св. Камунію. Аднак неабходна звярнуць увагу на тое, каб гэтае справядлівае сцвярджэнне не вяло да пэўнага аўтаматызму сярод вернікаў, быццам праз сам толькі факт знаходжання ў касцёле падчас літургіі існуе права ці магчыма абавязак прыступаць да эўхарыстычнага Стала. Нават, калі немагчыма прыступіць да сакрамэнтальнай Камуніі, удзел у св. Імшы застаецца неабходным, важным, значным і плённым. У такіх умовах добра развіваць прагненне поўнай еднасці з Хрыстом, напрыклад, праз практыку духоўнай камуніі, згаданай Янам Паўлам ІІ і рэкамендаванай святымі настаўнікамі духоўнага жыцця”.

 

Літаратура:

ks. Andrzej Orczykowski SChr, O intencjach mszalnych, czyli o aplikacji Eucharystii, у: http://www.katolik.pl/index1.php?st=artykuly&id=2579.

 ks. Władysław Muchowicz, Kto ma udział w owocach Mszy św., у: http://www.piusx.org.pl/zawsze_wierni/artykul/545.

Congregatio de Сultu Divino et disciplina Sacramentorum, INSTRUCTIO Redemptionis sacramentum De quibusdam observandis et vitandis circa Sanctissimam Eucharistiam, у: http://www.vatican.va/roman_curia/congregations/ccdds/documents/rc_con_ccdds_doc_20040423_redemptionis-sacramentum_lt.html.

Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі, у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/101206.html.

Паслясінадальная Апостальская адгартацыя Sacramentum Caritatis Святога Айца Бэнэдыкта XVI Да біскупаў, духавенства, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў аб Эўхарыстыі, крыніцы і вяршыні жыцця і місіі Касцёла, у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/100784.html.

 

 

 

Прочитано 1767 раз Последнее изменение Воскресенье, 03 Февраль 2013 13:57
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии