background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 09 Февраль 2013 20:31

Катэхеза ХІ Святая Імша: Уступныя абрады

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У Агульных Уводзінах да Рымскага Імшала чытаем: “Абрады, якія папярэднічаюць літургіі слова, а менавіта: уваход, вітанне, чын пакаяння, Пане, змілуйся (Kyrie, eleison), Хвала на вышынях і калекта маюць характар уступу, увядзення і падрыхтоўкі.”

 

Не любім уступаў, хочам адразу перайсці да самага важнага. Але ўсё, што з’яўляецца важным у жыцці, мае свой уступ, патрабуе ўводзін і прыгатавання. Таксама і ў святой Імшы.


Складаюцца ўступныя абрады з працэсіі на ўваход, ушанавання алтара, вітання і ўступнага слова, акта пакаяння, спеву “Пане, змілуйся над намі”, гімна “Хвала на вышынях Богу”, малітвы дня – калекты.


Мэта гэтых абрадаў у тым, каб вернікі, збіраючыся разам, утварылі еднасць і падрыхтаваліся да належнага слухання слова Божага і да годнай цэлебрацыі Эўхарыстыі.


Уваход


Пасля таго, як збярэцца народ, калі ў працэсіі ўваходзіць святар з дыяканам і прыслугоўваючымі, пачынаецца спеў на ўваход. Мэта гэтага спеву — распачаць цэлебрацыю Імшы, паспрыяць яднанню сабраных, унутрана падрыхтаваць іх да таямніцы літургічнага перыяду ці свята і суправаджаць працэсію святара з прыслугоўваючымі.


Назва “працэсія” паходзіць ад лацінскага слова procedere (ісці, крочыць наперад, падымацца ўгору, крочыць далей). Працэсія на ўваход з’яўляецца выразам духоўнага падарожжа, ёсць відам святога вандравання ў кірункі абяцанай зямлі, уваход да санктуарыя, да абрадаў утаямнічання.


Вітанне алтара і сабранага народа


Прыйшоўшы да прэзбітэрыя, святар, дыяканы і прыслугоўваючыя вітаюць алтар нізкім паклонам. Затым як выраз пашаны святар і дыякан цалуюць сам алтар, а святар можа акадзіць крыж і алтар.


Алтар займае асаблівае месца ў святыні, бо на ім у сакрамэнтальных знаках здзяйсняецца ахвяра крыжа, — гэта таксама стол Панскі, да якога запрашаецца на Імшы народ Божы. Алтар — гэта таксама асяродак складання падзякі, якая здзяйсняецца праз Эўхарыстыю.


Ушанаванне алтара пацалункам – адзнака пашаны, а таксама як прывітанне Хрыста (Хрыстос як Вуглавы Камень, а таксама сімволіка алтара ў літургіі Апакаліпсіса св. Яна).


Пасля заканчэння спеву на ўваход святар, стоячы каля свайго месца, а разам з ім уся супольнасць робяць знак крыжа.


Знак крыжа - так пачынаем мы кожную малітву. У старажытнасці хрысціянства словазварот “чыніць знак крыжа” (грэц. sfragizein) быў выразам, які служыў да акрэслення хросту. Тму і пачатак святой Імшы звязаны з хростам, у якім вернік акушся і пасхальнае містэрыюм Хрыста. Знак крыжа – самае кароткае вызнанне нашай веры.


Затым святар праз вітанне аб’яўляе сабранай супольнасці прысутнасць Пана. У гэтым вітанні і адказе народа выяўляецца таямніца сабранага Касцёла.


Літургічнае вітанне вернікаў – гэта не звычайнае прывітанне, але гэта магчымасць усвядоміць, што пасярод нас знаходзіцца ўваскрослы Хрыстос згодна з Яго абяцаннем: “дзе двое ці трое збяруцца ў Імя маё, там Я пасярод іх.” Мы не выпадкова сабраліся. Мы - супольнасць, якую паклікаў Бог.

Рымскі Імшал прадугледжвае некалькі формул прывітання удзельнікаў Эўхарыстыі:

  1. “Ласка Пана нашага Езуса Хрыста і любоў Бога Айца, і еднасць у Духу Святым няхай будуць з усімі вамі”. Крыніца гэтай формулы (2 Кар 13, 13).
  2. “Ласка і супакой вам ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста”. Крыніца гэтай формулы (1 П 1, 2; 2 П 1, 2; Юд 1, 2; Ап 1, 4-6).
  3. “Пан з вамі”. Крыніца гэтай формулы (Лк 1, 28; 2 Тэс 3, 16; Крн 15, 2).
  4. “Супакой вам” – гэтую форму літургічнага прывітання вернікаў ўжывае біскуп.

 „І з духам тваім” - гэты адказ удзельнікаў Літургіі мае крыніцу таксама са Святога Пісання ( Гал 6, 18; Флп 4, 23). У гэтым адказе супольнасць прызнае ў святару чалавека, які атрымаў Божага Духа праз ўскладванне рук біскупа і які з’яўляецца для іх прадстаўнікош Касцёла.


Пасля вітання святар альбо дыякан ці свецкі прыслугоўваючы можа некалькімі словамі ўвесці вернікаў у Імшу дня.


Чын пакаяння


Затым святар заклікае да чыну пакаяння, які пасля кароткага часу маўчання здзяйсняе ўся супольнасць у форме агульнай споведзі, а святар завяршае яе адпушчэннем грахоў.


Прагненне ачышчэнне з грахоў на пачатку святой Імшы заўважаецца ад найдаўнейшых часоў хрысціянства – успамінае аб ім Дыдахэ (4, 14).


Але гэтае адпушчэнне не мае дзейснасці сакраманту пакаяння.


Ёсць розныя формы прызнання ўласнай грахоўнасці падчас Эўхарыстыі:


– „Спавядаюся…” ( „Confiteor”) – чалавек прызнае свой грэх і шкадуе за яго, што праяўляецца ў словах “мая віна” і ў жэсце ўдарэння сябе грудзі. Вядомая ўжо ў VI –VII ст.


– заклікі кірыяльныя – прызыванне міласэрнасці Божай, а таксама праслаўленне Езуса. Тры заклікі заканчваюцца словамі: “Змілуйся над намі”, якія паўтарае люд. Пасля гэтай формы не наступае спеў Kyrie eleison


 – форма дыялогу: „Змілуйся над намі, Пане” – „Бо зграшылі мы супраць Цябе”; „Акажы нам, Пане, Тваю міласэрнасць” – „І дай нам Тваё збаўленне”


 – Акрапленне вернікаў(асперсія) – абрад асвячэння вады, пасля чаго наступае акрапленне сабраных на Літургіі вернікаў. Асперсія прыпамінае хрост і ўваскрасенне – вызваленне чалавека ад граху. Ужываецца толькі ў нядзелі. Пасля гэтай формы не наступае спеў Kyrie eleison. Вядомая ўжо на пачатку ІІІ ст.


Пане, змілуйся над намі (Kyrie, eleison)


Пасля чыну пакаяння заўсёды пачынаецца Пане, змілуйся над намі, калі толькі гэтых словаў не было ўжо ў самім чыне пакаяння. Паколькі гэта спеў, у якім верныя заклікаюць Пана і просяць Ягонай міласэрнасці, выконваюць яго звычайна ўсе — гэта значыць у ім бярэ ўдзел народ, а таксама хор ці кантар.


У грэцкім слове elejson (змілуйся) крыецца, акрамя просьбы аб міласэрнасці, матыў праслаўлення і падзякі. Можна сказаць, што „Kyrie” з’яўляецца як бы элементам, які яднае „Confiteor” з „Gloria”.


Гімн Хвала на вышынях (лац. „Gloria in exelsis Deo”)


Хвала на вышынях — гэта найстаражытнейшы і вельмі шанаваны гімн, якім Касцёл, сабраны ў Духу Святым, праслаўляе і моліць Бога Айца і Ягнё. Тэкст гэтага гімну нельга замяняць іншым. Пачынае яго святар, альбо, калі гэта мэтазгодна, кантар ці хор, а спяваюць яго ці ўсе разам, ці народ папераменна з хорам альбо толькі сам хор. Калі гімн не спяваецца, яго прамаўляюць усе разам альбо два хоры, якія адказваюць папераменна адзін аднаму.


Спяваецца альбо прамаўляецца ён у нядзелі, за выключэннем перыяду Адвэнту і Вялікага посту, ва ўрачыстасці і святы, а таксама на асаблівых, больш урачыстых, цэлебрацыях.


Калекта – малітва дня


Затым святар запрашае народ да малітвы; усе разам са святаром нейкі момант захоўваюць маўчанне, каб усвядоміць, што стаяць перад Богам, і ў душы выказаць свае просьбы. Пасля гэтага святар прамаўляе малітву, якую прынята называць «калектай» і ў якой выяўляецца характар цэлебрацыі.


Калекта складаецца з наступных элементаў:

  1. анаклета (грэц. anakalein – клікаць, прызываць) – заклік, выражаемы ў словах: Створца, Усемагутны, Вечны іг.д.
  2. анамнеза – упрыпамінанне, успамін спраў, якія Бог здзейсніў у гісторыі збаўлення ( таму часта выступае зварот „Deus, qui”. Гэта – асноўная частка калекты, якая звязвае сучаснасць з мінулым, а таксама ўзбуджае надзею на выкананне ўзнесеных просьбаў.
  3. просьбазвязаная з таямніцай дня ці зместам анамнезы.
  4. Канклюзія – аднясенне малітвы да Хрыста як падкрэсленне Яго пасрэдніцтва. завяршаецца трынітарнай, г.зн. даўжэйшай, канцоўкаю, такім чынам:
    • aкалі яна скіраваная да Айца: Праз Пана нашага, Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
    • калі скіраваная да Айца, але ў канцы яе ўспамінаецца Сын: Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
    • калі скіраваная да Сына: Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
  5. Зварот “праз усе вякі вечныя» - выраз вечнага трывання і поўні.
  6. Народ, далучаючыся да малення, праз акламацыю Амэн робіць гэтую малітву сваёй – складваючы праз гэта свой “подпіс” пад зместам малітвы.

 

Літаратура:

Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі. Раздзел II. Структура імшы, яе элементы і часткі, у: http://catholic.by/2/libr/docs/docssection/101198.html.

ks. Johannes Gamperl, Chcę przystąpić do ołtarza Bożego – obrzędy wstępne mszy świętej, у: http://www.czasserca.pl/index.php?option=com_content&view=article&id=198&Itemid=89.

Ks. Tomasz A. Dawidowski, OBRZĘDY WSTĘPNE, у: http://sanctus.pl/index.php?grupa=116&podgrupa=152&doc=98.

Struktura Mszy Świętej: Obrzędy wstępne, у: http://ministranci.archidiecezja.katowice.pl/?s=liturgia/obrzedywstepne.

Kazimierz Bukowski, KATECHEZY: CZY WARTO BYĆ CHRZEŚCIJANINEM?, у: http://www.opoka.org.pl/biblioteka/K/warto/warto_22.html

Святая Імша. Часткі Імшы і іх значэнне, у: http://katedra.by/index.php?option=com_content&task=view&id=336&Itemid=9.

Katechezy o Mszy Świętej, у: http://www.tyniec.benedyktyni.pl/ps-po/?page_id=7342.

Liturgia - piękno i zakorzenienie, у: http://liturgia.wiara.pl/doc/420145.Liturgia-piekno-i-zakorzenienie/10.

 

Прочитано 2234 раз Последнее изменение Суббота, 09 Февраль 2013 20:39
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии