Адвентавыя рэкалекцыі 2012
Свята Божага Нараджэння ўсё бліжэй, і ўжо хутка малы Езус народзіцца ў нашых сэрцах. Толькі ад нас залежыць, як будуць выглядаць Яго народзіны. Будуць спакойныя і ціхія, у любові і прабачэнні ці мітуслівыя, у клопаце пра матэрыяльны дабрабыт? Час Адвэнту дадзены кожнаму чалавеку, каб падрыхтаваць сваё сэрца на сустрэчу з Богам. А для таго, каб правесці яго яшчэ лепш, нам дадзены рэкалекцыі – святы час!
Катэхеза VII "Пастанаўленне выправіцца"
Знаходзімся ў самым цэнтры праблематыкі сакраманту пакаяння. Каб паяднацца з Богам, мала успомніць свае грахі, недастаткова проста шкадаваць за іх, але патрэбная яшчэ адна рэч – пастанова змяніць сваё жыццё, пастанова выправіцца.
Катэхеза VІ "Жаль за грахі"
Катэхеза V "Фармацыя сумлення"
Браты і сёстры, на папярэднім спатканні мы з Вамі разважалі аб рахунку сумлення... Але для многіх з нас яшчэ застаецца невырашаным пытанне: як правільна фармаваць сваё сумленне?
Аўтаматыка і праблема любові
Кожны чалавек, мэтай якога з’яўляецца дасканаленне ў любові, мае несмяротную душу, створаную Богам, якая выяўляецца праз пасрэдніцтва цела ў своеасаблівай «майстэрні» існуючага свету. Дзякуючы сваёй цялеснасці кожны з нас уваходзіць у кантакт з іншымі людзьмі, развіваецца і ўсё больш прыпадабняецца да Стварыцеля.
Ці спісванне – гэта грэх?
Катэхеза ІІ "Што дае нам сакрамант Хросту?"
Чым з’яўляецца хрост? Што значыць – быць чалавекам ахрышчаным? Ці гэта толькі абрад у Касцёле палівання асвечанай вадой? Ці хрост гэта толькі набыццё нейкіх там рэчаў? Навошта патрэбныя хросныя бацькі і як правільна іх выбраць?
14.10.2012 - катэхеза для дарослых
Катэхеза І “Як належным чынам удзельнічаць у Літургіі”
Сям'я як хатні Касцёл
Сям’я як хатні Касцёл… Пад гэтым выразам мы, зразумела, не маем на ўвазе Касцёл ні як будынак, ні як установу, але як жывую супольнасць, як зносіны людзей з Богам: людзей, адзіных у Айцу праз Сына ў Духу Святым. У гэтым сэнсе ўсе мы закліканы «стаць Касцёлам», але яшчэ ў большай меры гэта адносіцца да сям'і. Бо менавіта ва ўлонні сям'і чалавек нараджаецца і ўзрастае ў веры, вучыцца адкрываць і любіць Бога.[1]
Сям’я выяўляе і здзяйсняе супольнасны і сямейны характар Касцёла, як Божай сям’і, у якой кожны паводле ўласнай ролі рэалізуе святарства хросту, прычыняецца да таго, каб сям’я стала супольнасцю ласкі і малітвы, школай чалавечых і хрысціянскіх цнотаў, месцам першага абвяшчэння веры дзецям. [2]
Сужэнскі саюз, які стаў малым Касцёлам, павінен і зешнімі праявамі сведчыць пра сваю прыналежнасць да Хрыста. Узорам для яго можа быць святыня, дэкор якой нагадвае пра заўсёдную Божую прысутнасць і дапамагае людзям наблізіцца да Хрыста.[3]
Усё часцей у памяшканнях, асабліва маладых сем'яў, назіраецца недахоп рэлігійных сімвалаў, а калі нешта і ёсць, то толькі маленькі крыжык, ледзь заўважны, змешчаны над дзвярыма ці ў кутку, нібы гаспадары саромеюцца вобліка Збаўцы або бянтэжацца ад яго. Тым часам на цэнтральнай сцяне павінен знаходзіцца крыж, абраз, у кутку — фігура Маці Божай, кніга Святога Пісання і свечка. Добра было б над Бібліяй размясціць маленькую каляровую лямпачку, якая ўказвае на тое, што гэтая Кніга дае нам Божае святло, якое рассейвае цемру гэтага свету. Безумоўна, дома — у малым Касцёле — недапушчальна размяшчаць неадпаведныя выявы і фотаздымкі, асабліва парнаграфічныя, што, на жаль, здараецца.
Рэлігійную атмасферу ў нашым доме стварае таксама хрысціянскае прывітанне пры ўваходзе ці выхадзе з дому.
Езус Хрыстус сказаў: «Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».[4] Наш клопат пра рэлігійны дэкор і хрысціянскі побыт у доме не мелі б сэнсу без хатняй літургіі. Выраз «у імя Маё» азначае, што сямейная сустрэча павінна мець рэлігійны характар. Рэлігійны дэкор таксама не меў бы сэнсу, калі б гэтая хатняя літургія не садзейнічала б таму, што члены сям'і дзякуючы ёй клапоцяцца пра святыню сваіх сэрцаў.[5]
Як у парафіяльнай святыні за літургію адказвае святар, так за хатнюю літургію адказваюць бацька і маці. У першую чаргу бацькі выконваюць святарскую ролю ў адносінах да саміх сябе, стараючыся ўзаемна дапамагаць адно аднаму ў дасягненні найвышэйшага шчасця — збаўлення.[6]
У дачыненні да дзяцей бацькі падзяляюць паміж сабою святарскую ролю ўласцівым для сябе чынам: бацька фармуе ўнутраную паставу дзіцяці, уздзейнічаючы на яго розум і волю; маці ўплывае на яго пачуццёвы свет і фармуе яго. Таму жанчына звычайна не ў стане адна належным чынам выхаваць дзіця, бо не заўсёды ўмее ставіць перад ім высокія патрабаванні. Бацькі з'яўляюцца святарамі ў адносінах да дзяцей перадусім тады, калі іх вера пранікае ў кожную сферу жыцця. Аднак, каб для гэтага ім хапала духоўных сілаў, неабходна развіваць ў сям'і хатнюю літургію, увесці ў штодзённае жыццё сям'і малітву.[7]
[1] Артуро Каттанео, БРАК: ДАР И СЛУЖЕНИЕ. Заметки о том, как подготовиться к браку и о том, как сохранить его молодость, у: http://www.agnuz.info/tl_files/library/books/kattaneo_brak/index.htm.
[2]Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла350.
[3]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 93.
[4]Мц 18, 20.
[5]Артуро Каттанео, БРАК: ДАР И СЛУЖЕНИЕ. Заметки о том, как подготовиться к браку и о том, как сохранить его молодость, у: http://www.agnuz.info/tl_files/library/books/kattaneo_brak/index.htm.
[6]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.
[7]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.
Актуальнасці
-
26 звычайны тыдзень (27 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў…
-
25 звычайны тыдзень (20 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800 –годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка ў 18.00…
-
24 звычайны тыдзень (13 верасня 2026 г.)
Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу. У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа: 12.00 – Святая Імша 15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю…
-
23 звычайны тыдзень (6 верасня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць…
-
20 звычайны тыдзень (16 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 29 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
-
19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
- 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
- 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
- 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)




