Катэхеза для дарослых у нашай парафіі
Плануем у наступным месяцы ў нашай парафіі распачаць тзв. катэхезу дарослых. Гэта быў бы цыкл катэхез па 15 хвілін перад вячэрняй Эўхарыстыяй а 18 гадзіне( арыентацыйна - пачатак дзесьці каля 17.40). Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена крыху раней. Абмеркаванне тэматыкі сустрэч - тут.
Урачыстасці ў гонар св. Станіслава ў Даўгінаве
Учора, 9 мая. вернікі нашай парафіі на чале з кс. Аляксандрам, кс. Андрэем і кл. Міхалам прынялі ўдзел ў парафіяльных урачыстасцях ў Даўгінаве.
Рэкалекцыі ў Вялікім Посце
29-31 сакавіка ў нашай парафіі адбываліся вялікапостныя духоўныя практыкаванні, якія сталі добрай магчымасцю падрыхтавацца да ўрачыстасцей Уваскрасення Езуса Хрыста. Рэкалекцыі правёў кс. Адам Дынак, душпастыр парафіі св. Юзафа г. Крупкі.
Актуальнасці
-
28 і 29 звычайная нядзеля (12 і 19 кастрычніка 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы,…
-
27 звычайная нядзеля (5 кастрычніка 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У аўторак, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы адбываюцца…
- 25 звычайная нядзеля (21 верасня 2025 г.)
-
24 звычайная нядзеля (14 верасня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 4 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння…
- 23 звычайная нядзеля (06 верасня 2025 г.)
-
22 звычайная нядзеля (31 жніўня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. Заняткі па рэлігіі распачнуцца 4 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння…
-
21 звычайная нядзеля (24 жніўня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і пятніцу ў 9.00. У сераду і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 30 жніўня ў суботу запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
-
19 звычайная нядзеля (10 жніўня 2025 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00,…
- 14–18 звычайная нядзеля (6 ліпеня–10 жніўня 2025 г.)