background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 16 Октябрь 2012 06:42

Катэхеза ІІ "Што дае нам сакрамант Хросту?"

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

 

Чым з’яўляецца хрост? Што значыць – быць чалавекам ахрышчаным? Ці гэта толькі абрад у Касцёле палівання асвечанай вадой? Ці хрост гэта толькі набыццё нейкіх там рэчаў? Навошта патрэбныя хросныя бацькі і як правільна іх выбраць?

Святы хрост ёсць фундаментам усяго хрысціянскага жыцця, брамай жыцця ў Духу і брамай, якая адчыняе доступ да іншых сакрамэнтаў. Праз хрышчэнне мы вызваляемся ад граху і адраджаемся як сыны Божыя, становімся членамі Хрыста, а таксама ўкараняемся ў Касцёл і становімся ўдзельнікамі яго місіі: «Хрост ёсць сакрамэнтам адраджэння праз ваду і ў слове»[1].

a)             праз хрост я стаў “новым стварэннем”

Святы апостал Павел называе хрышчэнне «абмываннем, адраджаючым і абмываючым у Духу Святым». Паліванне вадой азначае «нараджэнне з вады і Духа Святога», аб якім гаворыць Хрыстос у размове з Нікадзімам.[2]

Ідзе гаворка аб новым нараджэнні – пачатку новага жыцця… Ад моманту хросту мы маем ў сабе жыццё Божае, з’яўляючыся удзельнікамі Боскай натуры Хрыста.[3]

Ці ведаю я, калі і дзе адбылося маё новае нараджэнне? Ці святкую я належным чынам гэты дзень? Ці памятаю аб сваіх родных, блізкіх, знаёмых, якія, таксама як і я, прыналежаць да Хрыста?

Ці клапачуся аб тым, каб мае родныя і знаёмыя былі ахрышчаныя, памятаючы, што ахрысціць паміраючага няхрышчанага чалавека — дзіця альбо дарослага — калі няма магчымасці паклікаць святара, можа кожны. [4] Учыніць гэта трэба так:

1. Хрост трэба ўдзяліць натуральнай вадой (нельга хрысціць іншымі вадкасцямі, напр., малаком альбо напоем). Вада можа быць асвячоная альбо звычайная.

2. Даць чалавеку, які прымае хрост, святое імя.

3. Калі гэта магчыма — прызначыць яму хросных бацькоў.

4. Вызнаць веру малітвай «Веру ў Бога».

5. Ахрысціць неахрышчанае дзіця ці дарослага трохразовым паліваннем на яго галаву вадой, гаворачы: «(імя) я цябе хрышчу ў імя Айца (паліць першы раз вадой на галаву хрышчанаму) і Сына (паліць другі раз вадой) і Духа Святога» (паліць трэці раз).

b) хрост – перамога над грахом

Асабліва выразным сімвалам хросту з’яўляецца пераход абранага Богам народу (ізраэлітаў) праз Чырвонае мора, якое назаўсёды аддзяліла іх ад ворагаў. Таксама і святы хрост вызваляе душу ад няволі граху і злога духа.[5] Праз святы хрост Пан ачышчае нас ад заганы першароднага граху, адпускае ўсе правіны, учыненыя да хросту, удзяляе надпрыродны дар Божай асвячальнай ласкі. [6]

Належым да Бога, але гэтая прыналежнасць павінна быць пастаянна аднаўляемая, бо застаецца ў нас схільнасць да граху. Таму быць ахрышчаным – азначае  штодзённа вырывацца з путаў граху і яднацца з Богам праз Езуса Хрыста.

Святы Павел кажа: Ці ж вы ня ведаеце, што мы ўсе, ахрышчаны ў Езусе Хрысце, ахрышчаны мы ў Ягонай смерці? Таму праз Хрост мы разам з Ім пахаваныя ў смерці, каб як Езус Быў уваскрэшаны з умёршых славаю Айца (моцаю), так і мы пачалі жыць узноўленым жыццём.[7]

Прыняцце хросту – згода на барацьбу са злом у жыцці. Перажыванне хрышчэння – паміранне у Хрысце для граху і паўстанне да жыцця ў Ім.[8]

Найсвяцейшая Тройца дае ахрышчанаму асвячальную ласку, ласку апраўдання, якая:

— робіць яго здольным да веры ў Бога, да таго, каб спадзявацца на Яго і любіць Яго праз тэалагальныя дабрадзейнасці;

— дае яму здольнасць жыць і дзейнічаць пад натхненнем Духа Святога;

— дазваляе яму ўзрастаць у добрым праз маральныя дабрадзейнасці.[9]

Такім чынам увесь арганізм звышнатуральнага жыцця хрысціяніна ўкараняецца ў святым хросце, які адзначае нас незнішчальным знакам прыналежнасці да Хрыста, пячаццю вечнага жыцця.

c)     дзякуючы хрышчэнню мы – дзеці Божыя

 Праз хрост мы становімся “новым стварэннем”, пакліканым да барацьбы са злом. Гэтая прыналежнасць да Бога дае нам права называцца дзецьмі Божымі. Мы з’яўляемся дзіцьмі Божымі! Мы – самотныя, мы не сіроты, але маем Айца, які нас любіць і які хоча, каб мы былі шчаслівымі. Больш таго, Касцёл – гэта сям’я, супольнасць дзяцей Божых, аб якой клапоціцца сам Хрыстос.

 Каб мы маглі дасведчыць гэтай асаблівай апекі Бога аб нашым шчасці, Ён нам дапамагае праз сакраманты.

Таму Хрост — гэта толькі пачатак, які патрабуе далейшага развіцця веры і жыцця паводле яе. Гэта — абавязак бацькоў, хросных і самаго ахрышчанага.

Абавязак выхавання ў веры дзіцятка ў веры бяруць на сябе бацькі – адказваючы на пытанні святара “Так!”. Дапамагаць ім у гэтым павінны бацькі хросныя, якімі могуць быць толькі тыя, хто:

·        вызначаны прымаючым хрост або праз яго бацькамі (выхавацелямі), а калі іх няма — пробашчам ці ўдзяляючым сакрамэнт, і мае адпаведныя да таго здольнасці, а таксама намер выконваць гэтае заданне;

·        мае 16 гадоў (калі няма іншай пастановы біскупаў дыяцэзіі) або, па слушнай прычыне, пробашч ці ўдзяляючы сакрамэнт можа зрабіць выключэнне;

·        католік, пасля прыняцця Першай Камуніі і сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання), які вядзе жыццё, згоднае з верай і адпаведнае функцыі, якую мае выконваць;

·        свабодны ад кананічнай кары;

·        не з’яўляеццца бацькам або маці прымаючага хрост.[10]

Як бачым, - не ўсё так проста… Спытаемся, сябе – які прыклад жыцця я даю сваім хрэснікам? Ці я як хросны ці хросная  навучыў(навучыла) тых, за каго ўзяла адказнасць, жыць па – Божаму, каб яны былі сапраўдны дзцецьмі Бога? А можа, для мяне дастаткова толькі ўспомніць аб іх у дзень іх нараджэння, а можа я ўвогуле аб іх забыўся?

Мы – дзеці Божыя, мы імі становімся праз нашае духоўнае жыццё, імкнучыся слухаць Бога ў кожны момант, бо сапраўдны сын ці дачка, гэта тыя, хто не толькі паважае сваіх бацькоў, але і слухае іх парадаў.

Мы – дзеці Божыя… Маем Айца, які чакае на нас, як чакаў на свайго марнатраўнага сына чалавек з прыпавесці Хрыстовай.

Мы – дзеці Божыя, калі выконваем Божыя запаведзі, калі памятаем аб тым, што яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе дарожнымі знакамі, якія паказваюць шлях чалавечнасці, шлях сапраўднага жыцця, якое трывае вечна.

d)     праз хрост я з’яўляюся членам супольнасці Касцёла станаўлюся ўдзельнікам яго місіі

Хрышчэнне ўводзіць нас у супольнасць Касцёла. І не ідзе гаворка толькі аб запісе ў метрыкальных кнігах, але аб уваходзе да супольнасці, якая павінна быць сапраўднай супольнасцю веруючых.

Нажаль, гэтага вельмі часта нам не хапае… Цяжка казаць аб супольнасці ў адносінах да таго, як мы збіраемся на святую Імшу, асабліва ў вялікіх гарадах , дзе прынцып ананімнасці пранікнуў у многія сферы жыцця. Пераважна як адбываецца ў нашай рэчаіснасці - прыходзім да святыні, пастаім, трошкі памолімся, а пасля вяртаемся да сваіх кватэр і дамоў, быццам нічога і не здарылася. Ніхто нікога бліжэй і не ведае, і ні кім не інтэрэсуецца. Кажам: кожны мае свае справы і нельга да нікога ўмешвацца.

Тым часам Хрыстос кажа аб чымсьці іншым – “Дзе двое ці трое збяруцца ў маё Імя – там Я сярод іх.” А праз гэтыя словы паказвае, што прынцып “мая хата з краю, нічога не ведаю” не можа, не павінен дзейнічаць у Касцёле. Больш таго, характарыстычнай рысай першых вучняў Хрыста, першых хрысціянаў, было тое, што яны былі аднаго сэрца і адной душы.[11] У кнізе Дзеяў Апосталаў чытаем, што вучні складалі сваю маёмасць ля ног апосталаў. Што гэта азначае – хрысціяне дзяліліся паміж сабою… Дзяліліся маёмасцю, клапаціліся адзін ад другім… - гэта адзін бок справы. Яны ж таксама ахвяравалі Богу свае цяжкасці і праблемы, сумневы і няўдачы… Больш таго, жылі праблемамі і клопатамі іншых… Дапамагалі адзін аднаму… А мы? Чаму вельмі часта, мы, хрысціяне, католікі, робім выгляд, што тыя праблемы, у якіх забуксавала сучаснае грамадзтва, нас не касаюцца?

Менавіта праз хрост мы пакліканыя да таго, каб быць соллю зямлі і святлом свету. Зрабіць жа гэта мы зможам тады, калі будзем няспынна аднаўляць у сабе ласку Божага дзіця, для таго, каб перамяняючыся асабіста, перамяняць сваіх родных, блізкіх, знаёмых, і ўсіх людзей.[12]   

“Ідзіце ў супакоі Хрыста” – чуем мы падчас кожнай Эўхарыстыі… Гэта – заклік да дзеяння, дзяйнасці ад імя Хрыста, нясення Добрай Навіны свету.

 


[1]ККК 1212.

[2]Ціт 3,5; Ян 3,5.

[3]2 П 1, 4.

[4]Ці верыш ты ў Сына Божага, с. 77.

[5]Ці верыш ты ў Сына Божага, с. 72.

[6]Лікбез ад Catholic.by. Усё пачынаецца з хросту, у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/112628-likbez.html.

[7]Рым 6, 3-4.

[8]Ks. dr Wojciech Osial, Chrzest – skarb wciąż do odkrycia, у: http://apostol-milosierdzia.pl/chrzest-skarb-wciaz-do-odkrycia.

[9]Ці верыш ты ў Сына Божага, с.73

[10]Can. 874 §1 СІС; Лікбез ад Catholic.by. Усё пачынаецца з хросту, у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/112628-likbez.html.

[11]Дз 4, 32.

[12]Ks. dr Wojciech Osial, Chrzest – skarb wciąż do odkrycia, у: http://apostol-milosierdzia.pl/chrzest-skarb-wciaz-do-odkrycia.

 

 

Прочитано 2998 раз Последнее изменение Вторник, 16 Октябрь 2012 06:50
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии