background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 22 Октябрь 2012 00:00

Катэхеза ІІІ "Сакрамант пакуты і паяднання"

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(0 голосов)

 

Хрыстус устанавіў сакрамэнт пакаяння для ўсіх грэшнікаў — членаў Яго Касцёла, і перш за ўсё для тых, хто пасля хросту ўчыніў цяжкі грэх і такім чынам згубіў ласку хросту і парушыў адзінства Касцёла. 

 

Трэба найперш растлумачыць саму гэту назву. Гаворка ідзе пра сакрамэнт, які звычайна называюць споведдзю. Аднак споведзь - вызнанне сваіх грахоў - толькі адзін з элементаў гэтага сакрамэнту, які абавязкова ўключае яшчэ жаль за грахі, пастанаўленне выправіцца, перапрашэнне і, зразумела, разграшэнне з боку спаведніка. Такім чынам, назва «споведзь» не падае нам гэтага сакрамэнту ва ўсёй паўнаце.

 

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе гэты сакрамант:

 

 

сакрамэнтам навяртання, бо ў ім здзяйсняецца заклік Хрыста да навяртання, вяртання да Айца, ад якога чалавек аддаліўся праз грэх;

 

сакрамэнтам пакаяння, бо ён паказвае асабісты і касцёльны шлях да навяртання, пакаяння і задаволення з боку хрысціяніна, які ўчыніў грэх;

 

сакрамэнтам споведзі, бо прызнанне ў грахах — споведзь — з'яўляецца яго істотным элементам, а ў болын глыбокім сэнсе ў ім прызнаецца і праслаўляецца святасць Бога і Яго міласэрнасць да грэшных людзей;

 

сакрамэнтам прабачэння, бо праз разграшэнне святара Бог дае таму, хто каецца, прабачэнне і супакой;

 

сакрамэнтам паяднання, паколькі дае грэшніку Божую любоў, якая прыносіць паяднанне.[1]

 

Новае жыццё, атрыманае праз сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання — хрост, канфірмацыю і Эўхарыстыю, не выключыла ані крохкасці і слабасці чалавечай натуры. ані яе схільнасці да граху. Таму споведзь з'яўляецца вялікім дарам міласэрнага Бога, бо Ён дае нам яе ў сваім Касцёле як дасканалы лек для душы і дзейсную дапамогу на шляху да збаўлення. Хрыстус устанавіў сакрамэнт пакаяння для ўсіх грэшнікаў — членаў Яго Касцёла, і перш за ўсё для тых, хто пасля хросту ўчыніў цяжкі грэх і такім чынам згубіў ласку хросту і парушыў адзінства Касцёла. Споведзь дае ім новую магчымасць навярнуцца і зноў атрымаць ласку апраўдання. Няма аніводнага граху, нават найцяжэйшага, якога святы Касцёл не мог бы адпусціць. Хрыстус, які памёр за ўсіх, жадае, каб у Яго Касцёле брамы прабачэння заўсёды былі адчынены для кожнага, хто адварочваецца ад граху.[2]

 

І таму мы кажам пра сакрамэнт пакаяння. У гэтым выпадку пакаянне азначае навяртанне, унутраную перамену чалавека. Яно праяўляецца і ў шкадаванні за грахі, і ў тым, што чалавек у іх прызнаецца, і ў ягоным цвёрдым рашэнні выправіцца, г.зн. змяніць жыццё і перапрасіць Бога і бліжніх за ўчыненае зло.

 

Гэты сакрамэнт з'яўляецца другім навяртаннем, паколькі першае навяртанне выражаецца ў сакрамэнце хрышчэння. Хоць бы гэта і было хрышчэнне малога дзіцяці, якое не можа яшчэ зразумець гэтага, у ім праз моц Хрыста здзяйсняецца істотная перамена: ачышчэнне ад першароднага граху і далучэння да жыцця Божага.

Таму сакрамэнт пакуты - гэта другое навяртанне: паўторны прыход да Хрыста, катораму чалавек пасля хрышчэння і, значыць, як хрысціянін, не збярог вернасці. Яшчэ дакладней можна сказаць, што сакрамэнт пакаяння вызначае шлях хрысціяніна як шлях пастаяннага навяртання. Хрысціянін, які ўсведамяле свае слабасці, шлях вернасці і паслухмянасці Хрысту павінен знаходзіць як бы штодня наноў. Адсюль і значэнне частай споведзі, як сакрамэнту навяртання.[3]

 

Практыка споведзі, г. зн. вызнавання грахоў існуе ў супольнасці Касцёла ад самага пачатку, хоць змянялася сама форма. Пра даручэнне Езусам Хрыстом паслугі яднання апосталам чытаем у Евангеллі: «Спакой вам! Як паслаў  Мяне  Айцец,  так  і  Я  пасылаю  вас». І, сказаўшы  гэта,  дыхнуў,  і сказаў: «Прыміце  Духа  Святога.  Каму  адпусціце  грахі,  таму  будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 21–23).

 

Святы Павел піша карынцянам пра паслугу паяднання, якую Езус удзяліў апосталам (пар. 2 Кар 5,18), а св. Якуб заахвочвае да вызнавання грахоў у супольнасці Касцёла (пар. Як5, 16). Аб практыцы вызнавання грахоў даведваемся таксама з паслання св. Яна: «Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, адпусціць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці» (1 Ян 1, 9).

 

У першыя стагоддзі хрысціянства за цяжкія грахі (напр. ідалапаклонства, забойства, чужалоства) трэба было пакаяцца публічна, а сам працэс паяднання трываў даволі працяглы час.

«Дыдахэ» ці «Вучэнне дванаццаці апосталаў», дакумент з канца I стагодзя наказвае: «На сходзе спавядайся ў правінах сваіх і не прыступай да малітвы сваёй з кепскім сумленнем. Такі шлях жыцця» (4,14). Аўтар «Дыдахэ» вучыць, што перад Эўхарыстыяй трэба вызнаць грахі: «Сабраўшыся разам у дзень Панскі, пераламіце хлеб і падзякуйце, прызнаўшыся перад гэтым ў правінах вашых, каб чыстая была ахвяра вашая» (14,1).[4]

 

Святы папа Клімент Рымскі (пам. каля 101 года) у лісце да карынцянаў піша пра ролю біскупаў і прэзбітэраў (г. зн. святароў) у працэсе паяднання з Касцёлам: «паддайцеся паслухмяна прэзбітэрам і прыміце дакаранне дзеля пакаяння» (57, 1). У творы «Пастыр Ермы» з II стагоддзя гаворыцца пра магчымасць пакаяння пасля хросту, аднак толькі адзін раз у жыцці.[5]

 

З першых стагогодзяў хрысціянства захаваліся звесткі пра пакаянне, у якіх чытаем, што за публічныя і цяжкія грахі можна толькі адзін раз атрымаць прабачэнне. Дзеля гэтага неабходна спавядацца перад біскупам ці прэзбітэрам (святаром), які прымае прызнанне верніка ў грахах і прызначае пакаяльныя акты, а пасля далучае да супольнасці Касцёла (звесткі пра гэта знаходзім між іншым у Тэртуліяна, св. Кіпрыяна, св. Амброзія, св. Аўгустына). Ужо ў VI стагодзі ўсталявалася практыка пакаяння (споведзі), якое можна паўтараць. Яна існуе па сённяшні дзень.[6]

 

Мэтай і вынікам споведзі з’яўляецца паяднанне чалавека з Богам і супольнасцю, а таксама аднаўлення праўдзівага вобразу Бога ў сабе. Праз споведзь грэшнік праяўляе сябе ўмілаваным Божым дзіцём, г. зн. чалавекам у поўні.

 

«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай  міласэрнасці прабачэнне за знявагу, учыненую  Богу,  і  адначасова яднаюцца з Касцёлам, якому праз грэх нанеслі  рану і які прычыняецца  да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»  (LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл IIВатыканскага Сабору).

 

Усе людзі,  у тым ліку і хрысціяне,  грашаць і маюць за гэтага пачуццё віны,  бо нават  пасля святога  хросту  чалавеку   цяжка   засцерагчыся  ад  маральнага  зла:  «Калі  кажам ,  што  не маем граху,  ашукваем  саміх  сябе,  і  няма  ў  нас праўды»[7].

 

Працэс паяднання і яго вынік ілюструе вядомая прыпавесць Езуса пра марнатраўнага сына. Ключом для яе разумення ёсць любоў, якую чалавек па сваёй віне, праз непаслухмянасць траціць і дзякуючы ініцыятыве Бога нанова атрымлівае. Гэта сустрэча дзвюх свабодных асоб: бязмерна міласэрнага Бога і чалавека, які Яго прагне.[8]

 

Як перамагчы зло, калі яно нас апанавала? Як вярнуць страчаную сувязь з Богам і з Касцёлам?  Вось жа, Езус Хрыстус -  «ахвяра  прабачэння  за  грахі  нашыя» [9]. Ён прабачае нам правіны ва  ўстаноўленым  Ім  самім сакрамэнце  пакаяння.  «Прыміце  Духа  Святога.  Каму адпусціце  грахі,  таму будуць адпушчаныя;  на  кім  пакінеце,  на  тым  застануцца», - сказаў  Езус апосталам  і  іх  наступнікам (пар. Ян 20,22-23). 3 волі Хрыста словы адпушчэння  грахоў прамаўляе  ў  канфесіянале  святар,  менавіта там адбываецца спатканне грэшнага чалавека з Хрыстом, які прабачае і які жыве ў Касцёле.  Для адпушчэння грахоў і паяднання з Богам і Касцёлам у сакрамэнце пакаяння патрэбны пяць умоваў  (рахунак  сумлення,  жаль  за  грахі,  цвёрдае пастанаўленне  выправіцца,  шчырая  споведзь  і  выпраўленне крыўды Богу і бліжняму. [10]

 

Сакрамант пакаяння патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі, якая заключае ў сабе 5 умоў:

 

1.     Рахунак сумлення- падчас яго трэба добрасумленна прааналізаваць свае паводзіны пасля  апошняй  сапраўднай  споведзі  і  ўзгадаць  усе  смяротныя грахі, учыненыя за гэты час. Гэтая першая умова патрабуе часу, спакою , разважання.

 

2.     Жаль за грахі-«боль душы і нянавісць да ўчыненага граху з пастановаю болып не грашыць у будучыні» (ККК 1451).

 

3.     Цвёрдае пастанаўленне выправіцца-трэба пастанавіць, што мы будзем рабіць усё магчымае, каб пазбегнуць сур'ёзных правінаў у будучыні. Кожны чалавек, ідучы да споведзі, павінен мець жаданне больш не грашыць.

 

4.     Шчырая споведзь- трэба вызнаць перад святаром усе грахі.

 

5.     Выкананне прызначанай пакуты- за ўчыненую крыўду — трэба выканаць пакуту, прызначаную спаведнікам, а таксама выправіць шкоду такім чынам, як гэта будзе вызначана на споведзі.[11]

 

Падчас наступных нашых спатканняў мы спрабуем разам з Вамі разважыць гэтыя паасобныя элементы паяднання з Богам, якое ў сваю чаргу нараджае «далейшае паяднанне, якое выпраўляе іншыя выкліканыя грахом разлады: пэнітэнт, які атрымаў прабачэнне, яднаецца з самім сабой у глыбіні ўласнага „я“, знаходзячы ўнутраную праўду; яднаецца з братамі, пэўным чынам ім пакрыўджанымі і зняважанымі; яднаецца з Касцёлам, яднаецца з усім стварэннем, аднаўляе праўдзівы вобраз Бога ў сабе, вобраз Божага дзіцяці, г. зн. чалавека у поўні.[12]

 



[1]КампендыйККК 296; SakramentPojednania, у: http://www.padrepio.catholicwebservices.com/POLSKA/Confess_Pol.htm;Исповедь,у: http://catedra.ru/index.php?page=confession.

[2] Чаму  трэба  спавядацца, у: http://katecheta2.narod.ru/professed.htm.

[4] “Дидахе” – учение двенадцати Апостолов (документ ранней церкви),у: http://www.glaznayamaz.org/didaxe-uchenie-dvenadcati-apostolov-d.

[6] Навошта спавядацца? (Лікбез, ч.1), у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/114312-spovedz.html.

[7]пар. 1 Ян 1,8.

[8] Навошта спавядацца? (Лікбез, ч.1), у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/114312-spovedz.html.

[9]пар. 1 Ян 2, 2.

[10] САКРАМЭНТ  ПАКАЯННЯ  I  ПАЯДНАННЯ  (СПОВЕДЗЬ),у: http://www.waladarka.by/index.php?option=com_content&view=article&id=35&Itemid=51/

[12] Reconciliatioetpaenitentia31, IV; Навошта спавядацца? (Лікбез, ч.1), у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/114312-spovedz.html.

Прочитано 3402 раз Последнее изменение Понедельник, 22 Октябрь 2012 20:45
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии