background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 18 Ноябрь 2012 11:13

Катэхеза VІ "Жаль за грахі"

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

 

 

 

 

 

Шчыры жаль за грахі – адна з канстытутыўных умоў атрымання прабачэння за грахі.

 

«Сярод актаў пэнітэнта (таго, хто каецца і прыступае да сакрамэнту Пакаяння) жаль за грахі займае першае месца. Гэта — «боль душы і агіда да ўчыненага граху з пастанаўленнем не грашыць у будучым» (ККК 1451).

 

Некаторыя людзі гавораць: «Не разумею навучання Касцёла пра тое, што на споведзі можна атрымаць прабачэнне за кожны грэх.

Як гэта? Можна рабіць, што хочаш, потым прыйсці, расказаць свае грахі святару на споведзі і ўсё? I ўсе грахі твае адпушчаны, і зноўрабі, што хочаш?» Такое меркаванне бярэ пачатак з дрэннага прыкладу некаторых хрысціянаў або з неразумення навукі Касцёла пра пяць умоваў сакрамэнту Пакаяння, з якіх самыя галоўныя— шчыры жаль за грахі і моцная пастанова выправіцца.

 

Чым з’яўляецца жаль за грахі?

Ён пачынаецца з прызнання таго, што мая годнасць сталася зняважанай праз мой грэх. Прарок Езэхіэль піша пра агіду, якую  людзі будуць адчуваць да мых сябе з-за сваіх грахоў і з-за сваёй мярзоты (36,31). Але увага! Нават калі я быў ​​самым вялікім грэшнікам, зняважыў бы  Створцу, які даў мне дар жыцця, калі б я адчуваў агульную агіду да сябе. Чымсьці  добрым можа быць  толькі агіда да сябе з-за маіх грахоў. І гэта пры ўмове, што гэта не проста так, але гэта дапамагае мне ў навяртанні. Такім чынам, агіда да сябе як да грэшніка спрыяе, каб аднавіць сваю годнасць чалавека як сябра Бога.

 

    Падобна на тое, што галоўнай прычынай нашых праблем з жалем за грахі знаходзіцца у памылковым сцверджанні, што рэальнасць нашага граху бярэ свой пачатак ў нашых грахоўных учынках. Калі б  гэта было так, жаль за грахі  не быў бы неабходны. Было б дастаткова перад споведдзю напоўніцца унутранай упэўненасцю, што такіх грахоў  я ўжо рабіць не буду - і папрасіць прабачэння перад Богам, больш ці менш такім жа чынам, як адзін з сужэнцаў – чужаложнік, здраднік – перапрашае другога за прычынены боль.

 

Скруха сэрца

      Але мой грэх – гэта не проста мае дрэнныя ўчынкі, гэта таксама нешта штосьці неўпарадкаванае, што з'явілася ў маім сэрцы і што з'яўляецца крыніцай гэтых злых дзеянняў. Разважым фрагмент з Кнігі Эзэхіэля: "пакайцеся і адвярнецеся ад усіх злачынстваў вашых, каб бязбожнасць ня сталася вам на спатыкненне" (Эзх 18.30). Ідзе гаворка аб бязбожнасці – нейкіх грахах -  якія з'яўляюцца магчымасцю для беззаконня, грахах, якія знаходзяцца ў сэрцы чалавека, таму што менавіта там ёсць крыніца нашых злых спраў. Таму нічога дзіўнага, што ўжо ў наступным сказе прарок Езэхіэль звяртаецца  з наступным Божым заклікам: "стварыце сабе новае сэрца і новы дух!"  

 

     У святле вышэйразважанага давайце паглядзім на апісанне жалю за грахі, якое знаходзіцца ў прарока Ёэля: “звярніцеся да Мяне ўсім сэрцам Сваім у посце, плачы і галашэнні. Раздзірайце сэрцы вашыя, а не вопратку сваю” (Ёэль 2,12 га). Коратка кажучы, смутак за грэх – які выяўляецца праз тыя ці іншыя знешнія паводзіны - толькі тады мае свой рэлігійны сэнс, калі робіць раздзіранне ў маім сэрцы. Таму што ў маім сэрцы, на жаль, з’явілася закамянеласць, з якой вырастаюць бяздушныя ўчынкі, дзеянні чужыя любові. І гэтую скамянеласць трэба аддзяліць ад той часткі маё сэрца, якая хоча жыць з любоўю - і выкінуць з сябе , каб ва усім маім сэрцы менавіта любоў аднавіла свае законныя правы.

 

     Вядома, гэта ў канчатковым рахунку сам Бог здзяйсняе перамену ў нашых сэрцах: "вазьму з плоці іхняй сэрца каменнае, і дам ім сэрца з цела» (Эзх 11,19, 36,26). Але Яго перамяняючая ласка ў прыватнасці, выражаецца і ў тым, каб выказаць, што дае нам здольнасць шкадаваць,  якая мае моц "раздзіраць нашыя сэрцы" (Ёэль 2:12), і дзякуючы якой  мы можам "стварыць новае сэрца і новы дух" (Эзх 18,31 ). Вось чаму аўтэнтычны жаль за грахі можна назваць скрухай: бо ён на самай справе разбівае скамянеласць майго сэрца, дзякуючы чаму яно можа цалкам адкрыцца для любові.

 

Лячэнне слепаты

      А цяпер уявім сабе чалавека, які вырашае адмовіцца ад свайго папярэдніх дрэнных паводзінаў, але робіць гэта без скрухі. Нават калі паляпшэнне нейкім чынам удалося, скамянеласць у сэрцы застаецца, і таму яго дзеянням не хапае любові. Навяртанне грэшніка, які перастаў грашыць, але не адкінуў граху са свайго жыцця,  намнога цяжэйшае, чым усе іншыя…

 

Споведзь без жалю за грахі можна параўнаць з мыццём бруднай бялізны ў халоднай вадзе без мыла і парашку. Бялізна пасля такога мыцця становіцца яшчэ больш бруднаю, бо «замываецца», а потым ужо цяжэй вымыць яе начыста. Так і чалавек, які прывык прыступаць да сакрамэнту Пакаяння без раскаяння, становіцца ўсё больш закаранелым грэшнікам.

 

Смутак за грэх, які абмежаваны толькі пачуццём з’яўляецца па сваёй сутнасці пустым і бязплённым. Гэта не аўтэнтычная скруха, нават калі грэшнік адчувае яго з вялікай інтэнсіўнасцю.

 

Практыкаванне ў любові

Узнікае пытанне: чаму ў такім выпадку мы выкарыстоўваем тэрмін "жаль за грахі"? Хіба не правільней сказаць, "разбіццё скамянеласцей сэрца”, “раздрабненне скарлупы граху"? Менавіта  "шкадаванне", “жаль” з'яўляецца найбольш прыдатным тэрмінам. Таму што жаль за грахі  - гэта любоў, якую – дзякуючы  Божай ласцы - спрабую выказаць Богу я, грэшнік, які здрадзіў гэтай любові. Менавіта гэтая любоў хоча выражацца, у прыватнасці, у маіх учынках пакаяння і менавіта з гэтай любові бярэцца крыніца моцы зруйнавання скамянеласцей, якія ёсць у маім сэрцы.

 

    Толькі цеплыня любові можа растапіць лёд, які знаходзіцца ўнутры чалавека. І гэтая любоў з'яўляецца прычынай смутку, з якім піша апостал Павел: “Радуюся, не дзеля таго, што вы засмуціліся,  але што вы засмуціліся для пакаяння.  Вы засмуціліся паводле Божай волі,  каб ні ў чым не мець ад нас шкоды. Бо гэты смутак паводле Божай волі,  яго не трэба шкадаваць,  бо ён праз пакаянне вядзе да збаўлення, а смутак свету нясе смерць”(2 Кар 7,9-10).

 

     Часам нашая любоў не суправаджаецца эмацыйным пачуццём. Таксама сапраўдны смутак аб грахах не заўсёды суправаджаецца пачуццём шкадавання. Бо самае галоўнае, каб я ўбачыў, што Бог, які любіць мяне, асуджае мой грэх. І каб я быў ​​у стане сказаць Богу: “Пане, ты маеш рацыю, мой грэх заслугоўвае таго, каб быць асуджаны. Дай жа  мне сілы, каб я змог прыняць удзел у гэтым асуджэнні, яое прамаўляеш супраць маіх грахоў. Зрабі, каб я ўчыніў гэта не толькі ўнутраным перакананнем, але і актамі пакаяння!”

 

Жаль — гэта смутак душы з прычыны грахоў і шчырая воля не вяртацца да іх. Жаль — гэта агіда да сваіх дрэнных учынкаў, выкліканая тым, што імі мы зняважылі Бога. Жаль за грахі павіненбыць: звышнатуральным, шчырым (унутраным, у сэрцы), моцным(звыш усяго) і ўсеагульным.

 

Звышнатуральны. Хоць грахі становяцца прычынаю многіх няшчасцяў для чалавека ўжо на зямлі (хваробы, страта маёмасці,знеслаўленне сябе, знеахвочванне да жыцця), аднак каяцца за грахі нам трэба не толькі па гэтай прычыне, а перш за ўсё таму, што праз грэх мы страцім Божую ласку і заслужым вечную кару ў пекле.Тады наш жаль будзе мець вартасць у вачах Божых, а мы станемся здольнымі атрымаць прабачэнне. Жаль за грахі будзе дасканалым тады, калі мы каемся, што абразілі імі добрага Бога, годнага найвышэйшай любові. Жаль з’яўляецца менш дасканалым тады,калі мы шкадуем за грахі толькі таму, што заслужылі праз іх каруў пекле або ў чысцу.

 

шчыры (унутраны, у сэрцы) жаль — гэта боль і смутак з прычыны граху і агіда да яго ў сэрцы. Гэты смутак не заўсёды можа быць у пачуццях, але заўсёды павінен быць у волі, бо жаль — гэта адварочванне волі ад граху і накіраванне яе да Бога.

 

Моцным жаль будзе тады, калі чалавек ставіць Бога па-над усё; калі перакананы ў тым, што грэх — найбольшае няшчасце і што ён робіць нам найболыпую крыўду; калі чалавек згаджаецца лепш страціць сваю маёмасць, здароўе і жыццё, чым абразіць Бога цяжкім грахом.

 

усеагульным жаль становіцца тады, калі чалавек просіць прабачэння ў Бога за ўсе свае (прынамсі, цяжкія) грахі. Жаль за грахі і пастанова выправіцца — гэта вынік Божай ласкі.

 

Шчыры жаль за грахі – адна з канстытутыўных умоў атрымання прабачэння за грахі. Часам чалавек не можа ўспомніць усе свае грахі (хворы, доўга не быў на споведзі) або з прычыны хваробы не можа гаварыць і таму не можа вызнаць свае грахі, але калі ён шчыра каецца за іх і пастанаўляе выправіцца— ён атрымае прабачэнне. Калі ж чалавек не каецца за свае дрэнныя ўчынкі і не мае волі выправіцца, ён ніякім чынам не можа атрымаць адпушчэнне грахоў. Споведзь без раскаяння — нядзейсная і не прыносіць збаўчага плёну.

 

Тэма наступнай сустрэчы – пастанаўленне выправіцца.

 

 

 

Літаратура:

Jacek Salij OP, Żal za grzechy, у: http://adonai.pl/sakramenty/spowiedz/?id=57.

Ks. Jarosław Krężel, ŻAL ZA GRZECHY. Kazanie Pasyjne 3, у: http://www.opoka.org.pl/biblioteka/H/HX/pasyjne_sp_03.html.

Postanowić poprawę przy Jego łasce, у: http://mateusz.pl/duchowosc/kwadrans_szczerosci/07.htm.

ks. Krzysztof Fijałkowski SJ, Przygotowanie do Spowiedzi świętej, у: http://www.katolik.pl/przygotowanie-do-spowiedzi-swietej,642,416,cz.html.

Ks. Jacek Bałemba SDB, Ku dobrej spowiedzi: Rachunek sumienia, Żal za grzechy, у: http://www.bibula.com/?p=54742.

ЦІ ВЕРЫШ ТЫ Ў СЫНА БОЖАГА? Дарослым пра асновы каталіцкага веравызнанняГродна 1998.

 

 

 

 

Прочитано 1686 раз Последнее изменение Воскресенье, 18 Ноябрь 2012 11:33
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии