background
Ошибка
  • JFolder: :files: Путь ведёт не к каталогу. Путь: /var/www/h25503/data/www/vilejka-kasciol.by/images/gallery/2013/04.11.2013.
Внимание
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery PRO plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/gallery/2013/04.11.2013.
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Пятница, 01 Ноябрь 2013 20:52

Рэкалекцыі

З 28 па 29 кастрычніка 2013 г. дзеці з парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, удзельнічалі ў рэкалекцыях, якія ўжо традыцыйна праводзяцца тут.

Духоўнымі заняткамі удзельнікаў кіравала Аўсейчык Ганна. Мэтай рэкалекцый было спалучыць час восеньскага адпачынку з духоўным пазнаннем і развіццём адносін з Богам.

Паколькі ў духоўных практыкаваннях удзельнічалі дзеці, то асноўным заняткам было падвесці іх да разумення ўчынкаў любові.

Так як частка дзяцей прысутнічала на рэкалекцыях ужо ў другі раз, таму важным было спалучыць іх досвед, атрыманы раней, з новымі ведамі.

Рэкалекцыі атрымаліся падзеленымі на дзве тэмы згодна з колькасцю дзён. Першы называўся: “Мы сябры Бога. Любі Пана Бога Твайго ўсім сэрцам тваім, усім розумам тваім і ўсëй душой тваëй”. А другі дзень: “Мы сябры паміж сабою. Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.

Кожны дзень рэкалекцый завяршаўся, як і распачынаўся супольнаю малітваю, асабліва падчас супольных сустрэч.

Час восеньскіх канікул для многіх стане не толькі звычайным адпачынкам ад школы, але і духоўным падмацаваннем.



 

{gallery}gallery/2013/04.11.2013.{/gallery}


Вторник, 08 Октябрь 2013 06:13

Расклад катэхез 2013-2014г.

Расклад катэхез 2013-2014гг. 

СУБОТА

9.00 альбо 14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (першы год навучання, з 8 год)

10.00 альбо ў 15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (другі год навучання)

10.00 альбо 15.00  Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)

11.00 альбо 16.00 – Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2, 3, 4, 5 год)

11.00 – Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 5 год)

11.45  – Катэхеза для маленькіх 67 год)

15.45 – сустрэча кандыдатаў у міністранты

16.30 – Падрыхтоўка да Сужонства (моладзь, пасля прыняцця Бежмавання)

17.00 – Падрыхтоўка да Першай Камуніі для падлеткаў (з 13 год, інтэнсіўны курс)

18.00 – Святая Імша з удзелам школьнай і студэнскай моладзі

 

Нядзеля

10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі.

11.00 – хор для дзяцей

19.00 – хор для школьнай, студэнскай моладзі і для дарослых

 

          У чацвер 19 верасня наша парафія мела за гонар прывітаць на вілейскай зямлі каля 100 духоўных асобаў на чале з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскі aрцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. 

 14 верасня наша парафія завяршыла святочны Трудуум, прысвечаны святкаванню стагоддзя святыні.

Гэты дзень быў прысвечаны пакаянню і перапрашэнню за ўласныя грахі і грахі парафіяльнай супольнасці, асабліва за грэх знішчэння святыні ў савецкі час.

Набажэнствы распачаліся за гадзіну перад Св. Імшой выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовай малітвай, у якой парафія праз заступніцтва Божай Маці прасіла ў Бога прабачэння за грахі нашай супольнасці і грахі мінулага стагоддзя.

 Эўхарыстыя цэлебравалася ў інтэнцыі перапрашэння за ўсе грахі, як асабістыя, так і грахі нашых сем’яў, каб Бог аказаў Сваю Міласэрнасць, каб мы пачалі новае стагоддзе нашай святыні з чыстым сэрцам, каб будавалі новае, лепшае жыццё з чыстым сумленнем. Падчас казання кс. пробашч працягнуў учарашні аповед гісторыі нашай святыні, а таксама ўзгадаў, чым з’яўляецца грэх і што напісана пра грэх у Катэхізісу Каталіцкага Касцёла. Асаблівым чынам кс. Аляксандр звярнуў увагу, што “мы не можам судзіць гісторыю і іншых людзей, нашым заданнем сёння з’яўляецца перапрасіць за ўчыненае зло і недапусціць падобных памылак у будучыні. Сёняшні час таксама не з’яўляецца простым, але сёння людзі самі адмаўляюцца ад Бога і не адчуваюць патрэбы жыць з Ім.” Да кожнага парафіяніна прагучала пытанне: “Дык хто ж сёння вырывае з нашых сэрцаў Бога? Ці не самі мы становімся атэістамі? Мы з непрыязню глядзім на тых, хто ў савецкія часы нішчыў святыні, але ў Св. Пісанні чытаем, што нашыя целы – гэта святыня Духа Святога. А колькі ж нішчыцца такіх святыняў сёння? І робіцца гэта не рукамі бязбожнікаў, а толькі сам чалавек дабравольна і свядома забівае сябе праз грэх…”

Пасля Св. Імшы быў асвечаны драўляны Крыж, які з’яўляецца сімвалам нашага перапрашэння за грахі мінулага стагоддзя і сучаснасці. А пасля разам з гэтым Крыжом вернікі прайшліся вуліцамі цэнтральнай плошчы нашага горада, малячыся і разважаючы стацыі Крыжовай Дарогі. Углядаючыся ў Крыж, вернікі разважалі над цаной нашага Збаўлення, над бясконцай Любоўю Бога і над сваім жыццём.

Сёння мы перапрашаем Бога за грахі савецкага часу, але таксама і дзякуем за шматлікія прыклады вернасці і адвагі тых людзей, якія захавалі веру, каб і мы сёння ў ХХІ стагоддзі свабоды веравызнання заставаліся даканца вернымі Хрысту ва ўсіх абставінах свайго жыцця!

Кацярына Дурко

Фота Аксны Бажко

Пятница, 13 Сентябрь 2013 11:50

Віншаванне кс. Андрэя Кеўліча

Кс. Андрэй Кеўліч служыў вікарыем у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы з 2011 па 2013 гг. Па прапанове Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Арц. Клаўдыё Гуджэроцці Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам у чэрвені 2013 г. скіраваны ў Італію для вывучэння пастаральнага багаслоўя.


Пятница, 13 Сентябрь 2013 10:44

Віншаванне кс. Паўла Адамовіча

Кс. Павел Адамовіч служыў у нашай парафіі першапачаткова ў якасці дыякана, а потым як вікарый з 2009 па 2011гг. Пасля быў скіраваны ў архікатэдральную парафію імя НПМ ў Мінску.Сёння працуе ў парафіі Св. Юзафа ў г. Малазечна . 

У чацвер 12 верасня наша парафія распачала непасрэднае святкаванне 100-гадовага юбілею нашай святыні. Першы дзень Трыдуума быў прысвечаны малітве за памерлых фундатараў святыні, ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і ўсіх парафіян, а таксама памерлых, якія, быць можа, памерлі так і не спаткаўшы Бога.

Четверг, 12 Сентябрь 2013 10:28

2 гадзіны з рэстаўратарам

Ці заўважалі вы, якім незвычайным спосабам распісаныя сцены ў нашай святыні? Быццам сонечныя прамяні застылі ў выглядзе каляровых лапікаў сярод урачыстай размалёўкі на сценах і скляпеннях. Сапраўды сонечны наш касцёл, нават калі ўсё неба захмаранае.

Гэта была кароткая, але яркая гісторыя, пра якую ўзгадвае кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.

Напрыканцы мінулага стагоддзя дзякуючы дабрадзеям група дзяцей нашай парафіі на чале з тагачасным пробашчам парафіі кс. Эдмундам мела магчымасць выехаць ў Рым на сустрэчу з Папам.