background
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.

З 5 лютага распачнуцца заняткі перад прыняццем Сакрамэнту Бежмавання для дарослых. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

У гэтым годзе пад час душпастырскай візітацыі адбываецца прысвячэнне сямей нашай парафіі Беззаганаму Сэрцу Марыі. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі і разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, зможа прысвяціць сябе і свой дом апецы Божай Маці. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.

Ёсць магчымасць набыць рамкі для абразоў Беззаганага Сэрца Марыі. Рамкі вырабляюцца пад замову для нашай парафіі ў залатым колеры, каб у гэтай аправе абраз выглядаў абразом, а не карцінай.

Душпастырская візітацыя адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла ёсць магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава. Калі душпастырская візітацыя ўжо адбылася па вашай вуліцы, але да вас не датэлефанаваліся, альбо вы не змаглі прыняць святара, то можна запісацца на дадатковы дзень каляды і вас абавязкова наведаем.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу…

                        

Душпастырская візітацыя

                                                       13-18.01.25

 

Панядзелак з 14.00 альбо 17.00

Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава зав.Маліноўскага,  Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага, Піянерская, Партызанская

Аўторак з 14.00 альбо 17.00

вул. 17 верасня, вул. Савецкая, Садовая, зав. 1Лугавы, вул. Зялёная, вул.Стаўкі, зав. Матросава,  зав.Зялёны, Стаўкі Вясенняя, Белавароціца

 

Серада з 14.00 альбо 17.00

Вул. 1 Мая,

вул. Кастрычніцкая

 

Чацвер з 14.00 альбо 17.00

пл. Свабоды, зав. Школьны, Молакава, Ходзькі, Шубіна,

Інтэрнацыянальная,

Прывакзальная,

З 17.00

Незалежнасці 2; 2 /1; 2 /2

Пятніца з 11.00 альбо 17.00

в. Порса, вул. Лаўрыновіча, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская, Новая, Жалігоўскага; Плеснянская, Зарэчная, Яблыневая

З 17.00

Незалежнасці 2/ 4;  2 /4 А; 2/4Г;   4; 6

 Субота з 11.00

Вёскі  Крывое Сяло,  Чыжэвічы,  Івонцавічы,

З 13.00

вул.Стаханаўская, зав.Стаханаўскі,

зав.Будаўнікоў, зав.Берагавы 

З 16.00

Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, Меліяратараў, Асланава,

Купалы,Коласа

 

 

На гэтым тыдні: У панядзелак 6 студзеня, адзначым урачыстасць абавязковую АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА альбо ТРОХ КАРАЛЁЎ. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад асвячэння вады, крэйды, кадзіла і золата. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

Ад аўторка да суботы Святая Імша ў 10.00.  У наступную нядзелю ўрачыстасць ХРОСТУ ПАНА. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Літургіі адбудзецца абрад асвячэння вады.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.

У гэтым годзе падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца прысвячэнне нашай парафіі Беззаганаму Сэрцу Марыі. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі, які будзе ўрачыста асвечаны сёння. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Беззаганаму Сэрцу Марыі. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.

З серады будзе магчымасць набыць рамкі для абразоў Беззаганага Сэрца Марыі. Рамкі вырабляюцца пад замову для нашай парафіі ў залатым колеры, каб у гэтай аправе абраз выглядаў абразом, а не карцінай.

Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з сёняшняга дня пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.

Дзякую за малітву, ахвяраванні і працу… 


Душпастырская візітацыя

08-11.01.25

Серада з 11.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1

 

 

Чацвер з 11.00 альбо 17.00

Вул. Гагарына  9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27, 16, 16/1, 16/2, 16/3

Вул. Камарова

 

 

 

Пятніца з 11.00 альбо 17.00

Вул. Чапаева

 

 

 

Субота з 11.00 альбо 17.00

Вул. Талстога

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, чарговы дзень актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У аўторак, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2025 года:

23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

00.00 - урачыстае благаславенне

00.05 – Святая Імша

1 студзеня, серада, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.

У чацвер у 10.00. У першую пятніцу месяца і года ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.  

4 студзеня, у першую суботу студзеня, адбудзецца пілігрымка ў Юбілейную святыню ў Будслаў Маладзечанскага і Вілейскага дэканатаў. У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбываюцца сустрэчы ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Ад нашай парафіі замаўляем мікрааўтобус. Выезд ад касцёла ў Вілейцы ў 9.30, вяртаемся каля 15.00. Жадаючыя могуць запісацца каля кніжнага кіоску.

У мінулым годзе адбылося прысвячэнне нашых сем’яў,парафіі і ўсяго Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. У гэтым годзе падобна адбудзецца прысвячэнне ўсіх нас Беззаганаму Сэрцу Марыі. Падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца прысвячэнне ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі, які будзе ўрачыста асвечаны 5 студзеня падчас Святой Імшы ў 10.00. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Беззаганаму Сэрцу Марыі. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.

Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Суббота, 21 Декабрь 2024 20:33

4 нядзеля Адвэнту (22 снежня 2024 г.)

У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у аўторак, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым момантам чакання Божага Нараджэння. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу Пастэрка. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.

У сераду, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.

Чацвер, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.

Пятніца, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.

Субота, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 за памерлых. Адзін са святароў будзе маліцца за ўсіх памерлых, якія ў гэтым, 2024 годзе, адыйшлі да Пана Бога. На пачатку Літургіі зачытаем іх імёны і ўзгадаем дату іх смерці.

Нядзеля, 29 снежня, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год, іншыя святочныя рэчы.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Воскресенье, 15 Декабрь 2024 22:34

3 нядзеля Адвэнту (15 снежня 2024 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца:

У панядзелак, сераду, пятніцу і суботу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

У пятніцу і суботу адбудуцца рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння. Споведзь будзе распачынацца з 9.00 і 17.00. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Пастараемся, каб у часе рэкалекцый паспавядацца самім і дапаможам паспавядацца родным. Дзеці, якія былі ў Першай Святой Камуніі, таксама павінны паспавядацца і пасля на Божае Нараджэнне прыняць Святую Камунію.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 будзем будаваць стаенкі на вуліцы і ў касцёле. Просьба да мужчын дапамагчы ў гэтых працах.

У сераду вечарам установім елкі.

У чацвер з 17.00 адбудзецца ўпрыгожванне елак і дэкарацый. Запрашаем на дапамогу ўсіх жадаючых: моладзь, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту.

У пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца сустрэча на тэму перарэгістрацыі нашай парафіі.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год і новыя часопісы Дыялог і Ave Maria.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

Суббота, 07 Декабрь 2024 20:12

2 нядзеля Адвэнту (8 снежня 2024 г.)

На гэтым тыдні Святыя Імшы адбудуцца: У панядзелак, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2025 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

Суббота, 30 Ноябрь 2024 21:33

1 нядзеля Адвэнту (1 снежня 2024 г.)

У Адвэнце Святыя Імшы будуць адбывацца: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У суботу за памерлых у 10.00.

У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на снежань: Молімся, каб Святло Духа Святога спадарожнічала нашым парафіянам на працягу ўсяго новага Літургічнага года. Гэта інтэнцыя нас абавязвае з першай пятніцы месяца, пасля змены таямніц Ружанца.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2025 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

 

Воскресенье, 24 Ноябрь 2024 18:42

34 звычайная нядзеля (24 лістапада 2024 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, сераду, пятніцу і ў суботу ў 10.00. У аўторак толькі ў 18.00. У чацвер у 10.00 і 18.00.

У наступную 1 нядзелю Адвэнту ў 10.00, 12.00 і 18.00. У 18.00 нядзельная Святая Імша з удзелам дзяцей і якая будзе мець элементы Рарат (працэсія з ліхтаракамі на пачатку і на завяршэнне Літургіі, выключанае святло ў святыні і казанне для дзяцей).

Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.

У кіосках можна набываць календары на новы 2025 год, электрычныя свечкі на Рараты і камплекты батарэек для гэтых свечак

У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстае асвячэнне адвэнтавага вянка, свечак і таксама аплатак на вігілійны стол. Пасля гэтага можна будзе набыць аплаткі на святкаванне Божага Нараджэння.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!


Воскресенье, 17 Ноябрь 2024 21:25

33 звычайная нядзеля (17 лістапада 2023 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00, у аўторак і чацвер у 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00, 12.00 і 18.00. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.

У пятніцу 22 лістапада успамін св. Цэцыліі. У наступную нядзелю падчас Святой Імшы ў 10.00 урачыста ўшануем апякунку касцёльных спеваў і памолімся за хор Angeli, а таксама за ўсім спяваючых нашай парафіі.

Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца ў суботу 23 лістапада.

З сёняшняга дня можна набываць каляндары на новы 2025 год.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

Понедельник, 11 Ноябрь 2024 09:40

32 звычайная нядзеля (10 лістапада 2023 г.)

На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00, у аўторак і чацвер у 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

У суботу 16 лістапада свята Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, Міласэрнасці.

Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца пасля канікул і працоўнай суботы 23 лістапада.

Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!

Страница 1 из 89