Адмін
Рэдакцыя сайта
Фігура Маці Божай Фацімскай завітала ў нашу парафію
13 мая, у юбілейны дзень, калі Панна Марыя аб’явілася пастушкам у Фаціме, фігура Божай Маці завітала ў Вілейскую парафію.
Святая Імша з удзелам самых маленькіх парафіян
У пятніцу 12 мая на вячэрнюю Святую Імшу сабраліся дзеці нашай парафіі, каб разам праславіць Бога і падзякаваць Яму за гэты катэхетычны год.
Гульня “Што? Дзе? Калі?” з удзелам маладых вілейскіх знатакоў (+ відэа пра жыццё парафіі)
У суботу 6 мая дзеці і моладзь Вілейскай парафіі сабраліся на апошнюю сумесную катэхезу – інтэлектуальную гульню, прысвечаную тэме Фацімскіх аб’яўленняў.
Свята Божай Міласэрнасці – выратаванне і прытулак для ўсіх душаў
23 красавіка, у першую нядзелю пасля Вялікадня мы збіраліся ў святыні, каб разам ушанаваць Божую Міласэрнасць, падзякаваць Пану Езусу за атрыманыя дары і папрасіць дапамогі Бога ў асабістых справах. А ці ведаем мы гісторыю гэтага надзвычайнага свята?
Хрыстус Уваскрос! Са Святам!
“Хрыстус уваскрос!”: Рэзурэкцыйная Св. Імша ў велікодную раніцу
“Exultet!”: Пасхальная вігілія ў нашай парафіі
Святой Імшой Пасхальнай вігіліі мы распачалі святкаванне найбольшай хрысціянскай урачыстасці. Літургія Пасхальнай вігіліі – гэта самая ўрачыстая Літургія ва ўсім годзе, якая напоўнена багатай сімволікай.
Віншуем пробашча нашай парафіі кс. Аляксандра з прызначэннем канонікам катэдральнага капітула!
Падчас пастырскай сустрэчы, якая адбылася ў Вялікі Чацвер у архікатэдры ў Мінску, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў аб заснаванні катэдральнага капітула і аб прызначэнні святароў канонікаў, як паведамляе інфармацыйная служба пры Канферэнцыі Каталіцкіх Бікупаў у Беларусі.
Вялікая пятніца і Літургія Мукі Пана ў нашай парафіі
У другі дзень Пасхальнага Трыдуума вернікі Вілейскай парафіі сабраліся а 19 гадзіне на Літургію Мукі Пана, каб разам углыбіцца ў разважанні над пакутамі Езуса на крыжы.
Вялікі Чацвер у нашай парафіі
У першы дзень Пасхальнага Трыдуума, 13 красавіка, вернікі Вілейскай парафіі сабраліся на Імшу Вячэры Пана, якая распачалася а 19 гадзіне.



