background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 14 Май 2017 00:00

Фігура Маці Божай Фацімскай завітала ў нашу парафію

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

13 мая, у юбілейны дзень, калі Панна Марыя аб’явілася пастушкам у Фаціме, фігура Божай Маці завітала ў Вілейскую парафію.

 

А 14 гадзіне вернікі г. Вілейкі вырушылі на сустрэчу фігуры на мяжу Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў, дзе вернікі Маладзечанскай парафіі Св. Юзафа на чале з кс. прэлатам Эдмундам Даўгіловічам-Навіцкім пераказалі фігуру Маці Божай Фацімскай вілейчанам. Пасля сумеснай малітвы парафіяне абедзьвюх парафій у аўтамабільнай працэсіі накіраваліся да Вілейскай святыні.

Вернікі нашага горада ўрачыста сустрэлі фігуру а 15 гадзіне каля святыні. На вачах людзей з’явіліся слёзы шчасця з прычыны прыезду фацімскай фігуры.

Калі фігура была ўнесеная ў святыню, яе прывіталі ксёндз-пробашч, дзеці і моладзь парафіі, потым Марыі былі прадстаўленыя шматлікія інтэнцыі і просьбы.

Падчас Святой Імшы гучалі прыгожыя і ўрачыстыя марыйныя спевы, арнат святароў меў святочны залацісты колер, святыня была асабліва ўпрыгожаная – усё нагадвала пра тое, што абываецца неверагодная падзея.

Падчас казання кс. Аляксандр ўзгадаў падзеі, якія адбываліся роўна сто год таму на Партугальскай зямлі. Ксёндз-пробашч падкрэсліў, што заклік Маці Божай аб навяртанні і малітве аб супакой у свеце асабліва актуальныя ў наш час. Марыя проста тлумачыла: калі навернецеся да Бога – будзеце шчаслівыя, калі не – не мінаваць бедаў.

Падчас малітвы верных узносіліся ў неба шматлікія просьбы Касцёла праз заступніцтва Фацімскай Панны.

Напрыканцы Літургіі кс. Аляксандр запрасіў вернікаў на ўрачыстую  начную Святую Імшу з удзелам арцэбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і працэсіяй па вуліцах Вілейкі.

Пасля Святой Імшы адбылося маёвае набажэнства ў гонар Маці Божай, а затым распачалося малітоўнае чуванне розных малітоўных груп нашай парафіі.

Вікторыя Каросцік

 

 

Фота Аксаны Бажко і Кацярыны Дурко

Прочитано 1199 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Май 2017 04:59
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии