background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Воскресенье, 14 Май 2017 00:00

Святая Імша з удзелам самых маленькіх парафіян

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У пятніцу 12 мая на вячэрнюю Святую Імшу сабраліся дзеці нашай парафіі, каб разам праславіць Бога і падзякаваць Яму за гэты катэхетычны год.

Напачатку Літургіі кс. Аляксандр распавёў дзецям пра тое, што падчас кожнай Святой Імшы адбываецца вялікі цуд: сам Езус Хрыстус прыходзіць да нас у постаці хлеба і віна.

Падчас казання ксёндз-пробашч заахвоціў дзяцей пастаянна станавіцца лепшымі і вучыцца сапраўднаму сяброўству з Богам і людзьмі.

Маленькія парафіяне з вялікай радасцю і ахвотай падрыхтавалі чытанне і псальм, а таксама малітву верных, працэсію з дарамі, прыгожыя і шчырыя спевы на Святую Імшу.

Напрыканцы Літургіі  кс. Аляксандр падзякаваў Богу за завершаны катэхетычны год і выказаў словы ўдзячнасці настаўніцы па рэлігіі Анне, якая з вялікай радасцю працавала з дзецьмі ўвесь гэты год, тлумачыла ім галоўныя праўды веры і вучыла іх асноўным малітвам і спевам.

Падчас Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі дзеці ўзносілі свае просьбы да Маці Божай і дзякавалі Ёй за атрыманыя ласкі.

Пасля благаслаўлення і апошняга ўзнёслага спеву дзеці сабраліся каля алтара, каб зрабіць агульны фотаздымак з ксяндзом-пробашчам, і атрымалі салодкі пачастунак.

Вікторыя Каросцік

 

Прочитано 900 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии