
Адмін
Рэдакцыя сайта
"Адчыніць дзверы свайго сэрца для Любові" - некалькі слоў аб перажыванні Адвэнту
Перажываем другі тыдзень Адвэнту. І гэта нагода чарговы раз паразважаць над значэннем гэтага літургічнага перыяду і над сваім уласным перажываннем гэтага часу. Сваімі разважаннямі адносна плённага перажывання Адвэнту падзяліўся кс. Андрэй Кеўліч.
Біскуп Юрый Касабуцкі сустрэўся з вернікамі парафій Куранца і Любані
У дзень афіцыйнага завяршэння Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці біскуп Юрый Касабуцкі сустрэўся з парафіянамі аграгарадкоў Вілейскага раёну Куранец і Любань.
“Яшчэ адна крыніца Божай ласкі”: асвячэнне алтара Божай Міласэрнасці ў нашай святыні
20 лістапада ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў новапабудаваны алтар Божай Міласэрнасці ў нашай парафіяльнай святыні.
Кс. Павел Трон цэлебраваў прыміцыйную св. Імшу ў роднай парафіі
6 лістапада ў нашай парафіяльнай святыні адбылася прыміцыйная св. Імша новапрэзбітэра Паўла Трона. Кс. Павел Трон – гэта ўжо чацвёрты сын нашай Вілейскай зямлі, які атрымаў святарскае пасвячэнне.
Святарскае пасвячэнне нашага парафіяніна Паўла Трона
5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле наш парафіянін Павел Трон атрымаў святарскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Дзеці нашай парафіі адзначылі ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў
У нядзелю 2 кастрычніка дзеці нашай парафіі адзначылі ўспамін сваіх нябесных заступнікаў, Анёлаў Ахоўнікаў.
Успаміны з наведвання парафіяльнага свята ў г. Горкі
27 звычайная нядзеля (2 кастрычніка 2016 г.)
-
Святая Імша на гэтым тыдні:
Ад панядзелка да чацвярга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу, у дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых, і ў 18.00 з удзелам моладзі. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні:
У аўторак - успамін св. Францішка Асізкага.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў суботу і нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі (катэхеза) на гэтым тыдні згодна з раскладам. З планам катэхезы можна пазнаёміцца на дзвярах касцёла і дошцы аб’яваў. Прыпамінаем, што ў сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых. У панядзелак заняткі для кандыдатаў у міністранты ў 10.00 альбо 16.45, у пятніцу заняткаі для міністрантаў у 10.00 альбо 16.45.
Сёння пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора. На рэпетыцыю запрашаем дарослых, школьную і студэнцкую моладзь.
Дзякую за ахвяраванні на будову алтара Божай Міласэрнасці, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу, малітву і прысутнасць!
Расклад катэхез 2016-2017 г. (+ фотарэпартаж з першых заняткаў)
УВАГА! ПАЧАТАК ЗАНЯТКАЎ З 1 КАСТРЫЧНІКА
Панядзелак
10.00 альбо 16.45 – сустрэча з кандыдатамі ў міністранты
Серада
19.00 – катэхеза для дарослых
Пятніца
10.00 альбо 16.45 – сустрэча з міністрантамі
Субота
9.00 альбо 14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(першы год навучання, з 8 год)
10.00 альбо ў 15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(другі год навучання)
10.00 альбо 16.00 - Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
11.00 альбо 17.00– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2, 3, 4 год)
11.00– Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 5 год)
11.45 - Катэхеза для маленькіх (з 6 – 7 год)
15.00 – Падрыхтоўка да Першай Камуніі для падлеткаў
(з 13 год, інтэнсіўны курс)
16.30 - Падрыхтоўка да Сужонства
(моладзь з 13 год, пасля Першай Камуніі)
17.00 – сустрэча студэнцкай моладзі
18.00 – Святая Імша з удзелам школьнай і студэнцкай моладзі
Нядзеля
10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі.
11.00 - хор для дзяцей
19.00 – хор для школьнай, студэнцкай моладзі і для дарослых
https://vilejka-kasciol.by/index.php/dushpastyrskaya-dzejnasts/pratsa-z-moladdzyu/sparty-nyya-sustrechy/itemlist/user/42-admin?start=460#sigProGalleriabb414ae487