background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 13 Март 2017 18:59

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з вернікамі Вілейшчыны

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У другую нядзелю Вялікага Посту біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў не толькі нашу парафію, але таксама сустрэўся з вернікамі іншых парафій Вілейшчыны.

На працягу ўсяго нядзельнага дня біскуп разам з пробашчам нашай парафіі кс. Аляксандрам Барыла і вікарыем кс. Юзафам Сярпейка наведваў парафіі, у якіх працуюць Вілейскія святары і прыязджаюць, каб служыць Эўхарыстыю, кожную нядзелю і ўрачыстасці.

Першым месцам візіту іерарха стала парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Куранцы. Біскуп Аляксандр наведаў мясцовую капліцу, служыў у сакрамэнце споведзі і прамовіў гамілію. Іерарх заавоціў вернікаў вучыцца поўнага даверу да Бога, выйсці са сваёй зямлі па прыкладу Абрагама і з верай адказаць на Божае пакліканне.

Наступным пунктам стала Любанская парафія Божай Міласэрнасці. Вернікі шчыра прывіталі свайго пастыра і папрасілі ўдзяліць ім Божае благаслаўленне на далейшае развіццё парафіі. Біскуп выказаў радасць, што вернікі збіраюцца на супольную малітву і пажадаў ім ніколі не пакідаць Езуса, надалей умацоўваць веру і перадаваць яе наступным пакаленням.

Пасля св. Імшаў а 10 і 12 гадзіне ў Вілейцы біскуп Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вязыні. Падчас сустрэчы з вернікамі гэтай мясцовасці біскуп Аляксандр распавёў пра сітуацыю Касцёла на Магілёўшчыне, узгадаў пра былую моцную веру на тых землях і душпастырскую працу, якую праводзяць святары на ўсходняй часцы Беларусі сёння. Іерарх пажадаў мясцовым парафіянам заўсёды быць руплівымі і даваць сведчанне малодшаму пакаленню, а таксама заахвоціў цаніць дар Божага дому і дбаць пра святыню.

Пасля Вязыні біскуп Аляксандр накіраваўся ў Іллю, каб наведаць парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Біскуп звярнуўся да вернікаў Ільянскай парафіі з навукай і служыў у сакрамэнце пакаяння і паяднання. Напрыканцы сустрэчы іерарх заахвоціў мясцовых парафіян маліцца аб пакліканнях і быць моцнымі ў веры.

Напрыканцы свайго візіту па Вілейшчыне біскуп Аляксандр Яшэўскі шчыра падзякаваў Вілейскай парафіі за падтрымку Касцёла на Магілёўшчыне, а таксама за памяць і падтрымку святароў, якія раней служылі ў Вілейскай парафіі, а цяпер працуюць на Магілёўшчыне. Таксама іерарх выказаў сваю падзяку Вілейскім святарам, кс. Аляксандру Барыла і кс. Юзафу Сярпейка, за руплівую душпастырскую працу і ахвярнасць, з якой яны нясуць Езуса Хрыста шматлікім людзям, пакідаючы для сябе ў нядзельны дзень толькі паўтары гадзіны вольнага часу. 

Кацярына Дурко

Фота Кацярыны Дурко 


Прочитано 790 раз Последнее изменение Понедельник, 13 Март 2017 19:11
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии