background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 04 Март 2017 22:46

Праграма пілігрымкі ў Фаціму (абноўленая)

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Фацімскія аб’яўленні, між іншым, тычацца пераследу і адраджэння Касцёла на Беларусі ў ХХ ст. Падчас падарожжа ў Фаціму пілігрымы наведаюць таксама найбольш славутыя Марыйныя санктуарыі ў Еўропе: Ліхень, Люрд, Чэнстахову. Ушануюць рэліквіі апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла – першым месцы пешага супольнага хрысціянскага пілігрымавання ў Еўропе. Наведваюць найпрыгажэйшыя катэдральныя саборы ў Парыжы, Барселоне і Кёльне. І, згодна са старажытнай традыцыяй пілігрымаў, будзе магчымасць абмыцца ў водах акіяна, што сімвалізуе пачатак новага жыцця.

Маршрут пілігрымкі: Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Чэнстахова – Мінск

Час: 3—15 кастрычніка 2017 г.

Кошт: 660 еўра + VISA

Дадаткова аплачваецца: наведванне Лiсабона i Атлантычнага акiяна — 30 €;

                                                   харчаванне, не прадугледжанае праграмай.

У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам,  апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii,  пражыванне ў атэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа,  10 сняданкаў  i 8 абедаў/вячэр.

Пражыванне ў 2- і 4-асабовых пакоях. 10 начлегаў у атэлях і толькі 2 начныя пераезды!!!

Пражыванне ў аднаасабовым пакоi прадугледжвае даплату 250 €.


АПЛАТА:

100 еўра да 26.03.17; 300 еўра да 21.05.17; 260 еўра да 20.08.17.

 

Патрабаванні да пашпарта (для атрымання візы):

быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;

дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;

мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».

 

ПРАГРАМА:

1 дзень

Выезд з Беларусі (Вілейка). Дакладны час будзе пададзены пазней (00.00 – 04.00)

Транзіт па Беларусі.

Пераезд беларуска–польскай мяжы (Гродна).

Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхені (Св. Імша) (пры ўмове выканання графіка)

Начлег у атэлі (Слубіцэ), вячэра + сняданак.

2 дзень

Транзіт па Германіі. Наведванне сабора ў Кёльне.

Начлег у атэлі, сняданак.

3 дзень

Транзіт па Францыі. Прыезд у Парыж.

Наведванне Парыжа. Начны пераезд.

4 дзень

Люрд. Святая Імша і малітва.

Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

5 дзень

Транзіт па Іспаніі.

Начлег у атэлі Санцьяга дэ Кампастэла, вячэра + сняданак.

6 дзень

Наведванне базілікі Св. Якуба Апостала. Прыезд у Фаціму.

Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

7 дзень

Фаціма. Св. Імша. Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

8 дзень

Фаціма. Вольны час. Наведванне Лісабона і адпачынак на беразе Атлантычнага акіяна.

Начлег у атэлі, вячэра + сняданак.

9 дзень

Транзіт па Іспаніі. Начлег у атэлі (Сарагоса), вячэра + сняданак

10 дзень

Наведванне Барселоны (Саграда Фамілія, Каза Пэдрэра, …). Начны пераезд.

11 дзень

Транзiт Францыя—Iталiя. Падуя. Начлег (вячэра + сняданак)                           

12 дзень

 Пераезд у Чэнстахову. Начлег.

13 дзень

Сняданак. Наведванне санктуарыя ў Чэнстахове i малiтва.(2 гадзіны). Выезд 10.00. Наведванне гіпермаркета (каля Варшавы 1,5-2 гадзіны). Прыбыццё ў Вілейку апоўначы.

Прочитано 997 раз Последнее изменение Среда, 05 Апрель 2017 09:45
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии