background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Воскресенье, 03 Декабрь 2017 21:33

І нядзеля Адвэнту ў нашай парафіі

У нядзелю 3 снежня распачаўся новы перыяд літургічнага году – Адвэнт, час радаснага чакання Езуса Хрыста. Гэты перыяд падзяляецца на дзве часткі: падчас першай мы разважаем і рыхтуемся да другога прыйсця Езуса Хрыста, другая часткагэта час непасрэднай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.

Супольнасць нашага парафіяльнага хору была утворана ў 2003 годзе. Праз год хор афіцыйна абраў назву “Angeli”, каб на ўзор анёлаў праслаўляць Бога і служыць парафіяльнай супольнасці.

18 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста адбылася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах нашага горада.

6 чэрвеня ўвечары адбылася ўжо традыцыйная сустрэча на пачатак летняга адпачынку для дзяцей і моладзі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Іллі.

Падчас рэкалекцый для дзяўчат, якія адбываліся ў нашай парафіі на пачатак летніх канікул, удзельнікі займаліся творчасцю і развівалі свае таленты.

Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога дзяўчаты Вілейкі і Вілейскага дэканату разам разважалі над таямніцамі жыцця Марыі, Якая з’яўляецца прыкладам чыстасці, адкрытасці і святасці для кожнай дзяўчыны і жанчыны.

У суботу 3 чэрвеня дзяўчаты пры парафіі разважалі пра працавітасць як неад’емную рысу характару кожнай дзяўчыны.

З 2 па 4 чэрвеня ў нашай парафіі праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат на пачатак летніх канікул.

У апошнюю нядзелю мая 27 дзяцей з нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Езуса Хрыста ў Святой Камуніі.

Напрыканцы мая наш парафіяльны хор “Angeli” прыняў удзел у агульнабеларускай салезіянскай урачыстасці Марыі Успамогі Хрысціянаў і святкаванні юбiлею 25-годдзя манаскага жыцця бiскупа Аляксандра Яшэўскага SDB у Смаргоні.