background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

23 звычайная нядзеля (9 верасня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак у 9.00. У аўторак і сераду не будзе. У чацвер у 18.00 У пятніцу парафіяльная ўрачыстасць УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА: 12.00 – Святая Імша ВЫСТАВЕННЕ НАЙСВЯЦЕЙШАГА САКРАМЭНТА  18.00 – Адпустовая Святая Імша і працэсія з удзелам запрошанага духавенства.

У суботу, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай, складковая за памерлых, у 10.00.

У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Заўтра пасля Святой Імшы на 9.00 запрашаем дапамагчы навесці парадак на тэрыторыі касцёла перад фэстам.

Заняткі па рэлігіі (катэхеза) распачнуцца 6 кастрычніка. Да гэтага часу належыць запоўніць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пераказаць у сакрыстыю, альбо да настаўніц рэлігіі.

Набіраецца група хлопцаў з 8 год для падрыхтоўкі іх да службы пры алтары ў якасці міністрантаў. Запісацца можна ў сакрыстыі.

Сёння пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора перад парафіяльнай урачыстасцю. На рэпетыцыю запрашаем дарослых, школьную і студэнцкую моладзь. Дзяцей запрашаем у парафіяльны дом адразу пасля Святой Імшы на 10.00.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 393 раз