Адмін
Рэдакцыя сайта
“Заўсёды быць маладымі”: сустрэча старэйшай моладзі нашай парафіі
Пілігрымка дзяцей нашай парафіі старонкамі Бібліі і прыгожымі сцежкамі нашай Беларусі
Супольная малітва і адпачынак для маладых парафіян в. Ілья
Урачыстасць 25-годдзя рэкансэкрацыі нашай святыні
7 чэрвеня адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды 25-годдзя рэкансэкрацыі нашай святыні, падчас якой вернікі дзякавалі Богу за адраджэнне касцёла і парафіі. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі, які 18 год таму служыў у Вілейскай парафіі пробашчам.
Рэкалекцыі для дзяўчат нашай парафіі
З 2 па 4 чэрвеня адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат з нашай парафіі, а таксама з войстамскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, якія сталі традыцыйным пачаткам летніх канікул
“Сустрэча з найлепшым сябрам”: Урачыстасць Першай Святой Камуніі ў парафіі в. Войстам
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 12 дзяцей з парафіі в. Войстам урачыста прынялі Першую Святую Камунію.
8 новых міністрантаў у нашай парафіі
30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, адбылася Св. Імша на заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года і прыняцце ў міністранты 8 кандыдатаў.
Святочны "грыль" на панадворку парафіяльнага дома
Вечарам 30 мая адбылося радаснае святкаванне заканчэння навучальнага і катэхетычнага года для ўсіх дзяцей нашай парафіі. А 16 гадзіне дзеці, якія наведвалі заняткі па рэлігіі, сабраліся на панадворку парафіяльнага дома, каб разам святкаваць заканчэнне навучальнага года.
“Каб Першая Св. Камунія не стала апошняй!”: урачыстасць у нашай парафіі
24 мая ва Урачыстасць Спаслання Святога Духа 37 дзяцей нашай парафіі першы раз у сваім жыцці прынялі Святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтавалі на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Св. Імшах і розных іншых набажэнствах.
На пачатку Літургіі ксёндз-пробашч Аляксандр Барыла адзначыў важнасць гэтага дня для ўсяго Касцёла, які ў гэты дзень святкуе свой дзень нараджэння, і для нашай Вілейскай парафіі, дзеці якой першы раз у гэты дзень з’ядналіся з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі. “Гэта свята не толькі сем’яў першакамунійных дзяцей, але і ўсёй нашай парафіі, бо гэта нашы дзеці, наша будучыня”, – падкрэсліў пробашч парафіі. На гэту важную падзею ў сваім жыцці дзеці папрасілі благаслаўлення ў сваіх бацькоў.
Падчас гаміліі ксёндз-пробашч разам з дзецьмі разважаў пра трэцюю Асобу Святой Тройцы і асаблівым чынам звярнуў увагу на роль Духа Святога падчас Літургіі.
Напрыканцы ўрачыстасці кс. Аляксандр звярнуўся да бацькоў першакамунійных дзяцей з заахвотай далейшага духоўнага развіцця дзяцей, каб першая Св. Камунія не стала для іх апошняй.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/bibliyateka/karysnyya-spasylki/itemlist/user/42-admin?start=570#sigProGalleriaf4ed256c3c
Чытанне духоўнай літаратуры: "Иисус сегодня"
«Вы за кого почитаете Меня?» (Мк 8, 29)
Этот отрывок Писания является центральным моментом в Евангелии от Марка. Описанный в нём эпизод имел место между трёхлетним периодом служения Иисуса, посвящённым проповеди и исцелению, и коротким периодом Его подготовки к страданиям и смерти.



