background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 08 Июль 2015 11:38

Радасць сустрэчы: трэці дзень пілігрымкі Вілейка – Будслаў

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

3 ліпеня, трэці дзень пілігрымкі да Маці Божай у Будслаў, распачаўся ранішняй малітвай у Даўгінаве. Падмацаваўшыся снеданнем пілігрымы вырушылі ў дарогу, а наперадзе была ўжо вельмі блізка мэта ўсяго шляху – Будслаў.

 

Ужо традыцыйным для нашай пілігрымкі стала віншаванне пілігрымаў-імяніннікаў. 3 ліпеня Максім Барташэвіч адзначаў свой сёмы дзень нараджэння, і ўжо шосты раз гэты дзень маленькі пілігрым адзначаў у пілінрымцы.

Трэці дзень шляху быў напоўнены радаснымі сустрэчамі. Па дарозе ад Даўгінава да Будслава ідзе шмат пілігрымак, таму на сваім шляху пілігрымка нашай парафіі сустракала пілігрымаў з іншых мясцовасцяў, якія заўсёды радасна віталі адзін аднаго. У такія хвіліны асаблівым чынам адчувалася радасць адзінства і моцы хрысціянаў на Беларусі, якія сваім пілігрымковым шляхам усім абвяшчалі, што на Беларусі Бог жыве! Бліжэй да Будслава пілігрымы прывіталі пілігрымку з Ліды з дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага і мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на ровары.  

Але галоўнай радаснай сусрэчай стала сустрэча з Нябеснай Матуляй у Будславе! З радаснымі спевамі і малітвамі пілігрымы прыйшлі да Будслаўскай святыні, на прыступках якой усіх вітаў кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака. А. Віктар прывітаў нашу Вілейскую пілігрымку і запрасіў у святыню на сустрэчу з Марыяй. Гэта былі асабліва шчаслівыя і радасныя хвіліны, калі пілігрымы на каленях набліжаліся да алтара, углядаліся ў цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай і  шчыра размаўлялі з Ёй у сэрцы, аддаючы Богу свае інтэнцыі праз рукі Марыі. 


Прочитано 1575 раз Последнее изменение Среда, 08 Июль 2015 12:31
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии