background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 22 Июнь 2015 07:17

Пілігрымка дзяцей нашай парафіі старонкамі Бібліі і прыгожымі сцежкамі нашай Беларусі

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

16 чэрвеня адбылася пілігрымка дзяцей і моладзі нашай парафіі ў Баранавічы і Нясвіж.

Напачатку маладыя пілігрымы наведалі адзіны ў Беларусі незвычайны музей Бібліі ў Баранавічах. Дзякуючы экскурсіі, цікавым аповедам і незвычайным экспанатам дзеці мелі магчымасць здабыць новыя веды, наблізіцца да культуры, гісторыі і геаграфіі Святой Зямлі, а таксама нанава прачытаць для сябе некаторыя старонкі Бібліі. У доме манахаў Місіянераў Божага Слова, дзе знаходзіцца музей, пілігрымы мелі супольнуную малітву, а таксама знаёмства з галоўным дырэктарам часопіса “Дыялог” Карнэліям Консэкам.

Пасля музею дзеці накіраваліся ў Касцёл Маці Божай Фацімскай і дом сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, якія накармілі пілігрымаў смачным абедам.

З Баранавіч дзеці паехалі ў Нясвіж. Найперш яны наведалі адну з найбольш прыгожых святынь Беларусі – Касцёл Божага Цела. Пробашч мясцовай парафіі кс. Пётр Шарко распавёў пра гісторыя Касцёла, радавога магільнага склепу князёў Радзівілаў і самаго Нясвіжа. Аповед асабліва спадабаўся дзецям, бо быў напоўнены цікавымі паданнямі і легендамі пра крыпту-пахавальню Радзівілаў.

Пасля экскурсіі пілігрымы мелі ў гэтым касцёле Св. Імшу, якую цэлебраваў пробашч нашай парафіі кс. Аляксандр. Пасля Эўхарыстыі дзеці мелі час пахадзіць па Нясвіжскаму парку і набыць рэлігійныя рэчы. Пілігрымы сустрэліся з кс. Андрэем Калядка, які калісьці дапамагаў у нашай парафіі ў якасці дыякана, а цяпер служыць вікарыем у Нясвіжы.

Але на гэтым сюрпрызы не скончыліся: далей дзяцей чакаў салодкі пачастунак, які выпякла настаўніца па рэлігіі Анна, і забаўляльны парк са шматлікімі цікавымі атракцыёнамі.

Такая незвычайная пілігрымка ўзбагаціла дзяцей новымі ведамі і ўражаннямі і стала духоўным падмацаваннем у далейшым жыцці з Богам.

Надзея Смажанкова


Прочитано 1083 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии