Гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным: штогод такім чынам урачыста заканчваецца катэхэтычны год для маладых парафіян Ільянскай парафіі. Гэтага моманту маладыя і старэйшыя ўдзельнікі чакаюць з вялікай нецярплівасцю ўвесь навучальны год. Дзеці супольна маліліся, захапляліся прыгажосцю створанага Богам свету, гулялі ў розныя гульні. Таксама адбыўся футбольны турнір паміж камандай хлопцаў і камандай дзяўчат. Абавязковым пунктам быў пачастунак запечанымі на вогнішчы калбаскамі. Дзеці адчувалі сябе вельмі ўтульна і па-сямейнаму, нягледзячы на розны ўзрост удзельнікаў. Кожны з прысутных дзяліўся тымі талентамі, якія мае – хтосьці спяваў песні, хтосьці расказваў вершы і байкі. Адпачынак на Ільянскай гары заставіў вельмі прыемныя ўспаміны.
Гэты час удзельнікі мерапрыемства назвалі таксама духоўнай падрыхтоўкай да Урачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса – менавіта такі тытул носіць Ільянская святыня.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/777-supolny-adpachynak-i-malitva-dlya-maladyh-parafiyan-v-ilya#sigProGalleria4c143741d5