Адмін
Рэдакцыя сайта
Нашая парафія ў тэлебачанні
Катэхеза X Плённы ўдзел ў святой Імшы:
Эўхарыстычная цэлебрацыя — гэта дзеянне Хрыста і Касцёла, які з’яўляецца святым людам, з’яднаным пад кіраўніцтвам біскупа. Таму яна адносіцца да ўсяго Цела Касцёла, выяўляе яго і ўздзейнічае на яго; яна па-рознаму датычыць кожнага з яго асобных членаў, у залежнасці ад рознасці станаў, абавязкаў і чыннага ўдзелу. Такім чынам хрысціянскі народ, «абранае племя, каралеўскае святарства, святы люд, набыты народ», выяўляе сваю ўзаемазвязаную і іерархічную ўпарадкаванасць. Таму ўсе — і духавенства, і свецкія вернікі Хрыстовы, спаўняючы свой абавязак, павінны выконваць усё тое і толькі тое, што ім належыць.
Свята Ахвяравання Пана
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.
Інтэнцыі Брацтва Жывога Ружанца на месяц люты
Прапануем Вашай увазе малітоўныя інтэнцыі Святога Айца Бенедыкта XVI на месяц люты, а таксама парафіяльную інтэнцыю Брацтва Жывога Ружанца на бягучы месяц.
Запрашаем моладзь парафіі на сустрэчу
У пятніцу, 1 лютага, сардэчна запрашаем студэнцкую і працуючую моладзь нашай парафіі на сустрэчу, каб разам праслаўляць Пана за ягоныя ласкі.
ІІ Дзень Малітвы аб еднасці
Дзень І Малітвы аб еднасці
Распачынаецца тыдзень малітвы аб еднасці хрысціянаў
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 16 студзеня Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам да малітвы ў інтэнцыі адзінства паміж усімі вызнаўцамі Хрыста. Папа нагадаў, што 18 студзеня пачнецца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян, які сёлета пройдзе пад дэвізам “Чаго Пан чакае ад нас”.
План пастырскай візітацыі сем'яў на нашым сайце
Душпастырская візітацыя 2013
У перыяд Божага Нараджэння і пасля яго ў кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Раней гэтыя візіты святара распачыналіся на Новы год (ці на наступны дзень), а заканчваліся ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (6 студзеня).
Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. У Каталіцкім Касцёле да душпастырскага візіту абавязвае кананічнае права, якое прадпісвае наведванне сем’яў для пашырэння веры і аказання неабходнай духоўнай дапамогі.
Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць для яе адпаведныя знешнія ўмовы: засцяліць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, свечка, асвячоная вада і крапідла.
Гаспадар павінен прывітаць святара і пазнаёміць яго з тымі членамі сям’і, якіх ён не ведае. Сустрэча працягваецца гутаркай, звязанай з духоўным жыццём сям’і. Пасля адбываецца супольная малітва і асвячэнне пакояў.
Панядзелак з 17.00 Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12, Вул. Гагарына 12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4 Аўторак з 17.00 Вул. Гагарына 14, 14/1, 16, 16/1, Вул. Гагарына 16/2, 16/3; 9, 11, 13, 15 Серада з 17.00 Вул. Гагарына, 17, 19, 23, 25, 27 вул. Камарова 5, 6, 9, 13 Вул. Чапаева 22, 62 Чацвер з 17.00 Вул. Чапаева 2, 60 Вул. Чапаева 64, 72, 74 Пятніца з 17.00 Вул. Талстога 12, 13А, 36, 38, 40, 49, 51 Вул. Талстога 53, 55, 59 Субота з 12.00 Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Астроўскага, Камсамольская, Чайкоўскага, з 17.00 вул. Піянерская, Партызанская, Садовая, зав. Лугавы, вул. і зав. Зялёны, Наберажная Панядзелак з 11.30 - Любань Аўторак з 11.30 – Куранец Панядзелак з 17.00 вул. 1 Мая 39, 45, 47, 57, 63, 67, 72, 74, 75, 76 Вул. 1 Мая 77, 81а, 85, 87, 97Б, вул. Кастрычніцкая 10, 22, 23 Аўторак з 17.00 Вул. Кастрычніцкая 32, 34, 36, 38, 45, 54, 57, 64, 67, 78, 84 Вул. 17 верасня 28, 31, 44, 54, 55, 62 Серада з 17.00 Савецкая, пл. Свабоды, зав. Школьны, вул. Молакава, Красіна, Інтэрныцыянальная, Дзяржынскага, Шубіна, Прывакзальная Чацвер з 17.00 Вул. Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4а Пятніца з 17.00 Незалежнасці 4, 6, 6/1, 8/1, 8/2, Незалежнасці 10/2, 10/3, 14, 16/1, 16/2, 18, 20, 22 Субота з 12.00 в. Порса Лаўрыновіча, Новая, Зарэчная, Яблыневая, Юбілейная, Маладёжная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская, Жалігоўскага, Сельская 3 17.00 Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Гастэлла, Казея, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, 14-19 студзеня 2013г.
21-26 студзеня 2013г.