background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 11 Сентябрь 2013 21:19

Гэта быў знак ад Бога, што Касцёл паўстае з кален!

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

Гэта былі 80-я гады, калі парафіяне Радашковіч маліліся ў будынку завода, а на закінутым касцёле ў Альковічах раслі бярозы…

Пра Будслаўскі фэст у вернікаў наогул назаўсёды засталося моцнае ўражанне! На Св. Імшы сабралася каля чатырох тысяч людзей і ўсяго чатыры святары (сярод іх былі пробашч Крывічэй і Будслава кс. Францішак Грынкевіч і кс. Эдмунд Даўгіловіч). Двое святароў заўсёды спавядалі ў касцёле, але ў свецкім аддзенні, у гальштуках, бо ўсё ў той час было небяспечна. Даведаўшыся пра тое, што ў Будславе сабралася столькі народа, з загадам зачыніць вароты і выгнаць людзей са святыні працаваць на полі прыехаў першы сакратар раённага камітэту. Загад быў выкананы, і ў зачыненым касцёле засталіся толькі святары, якія цэлебравалі Св. Імшу. Людзі ж знаходзіліся звонку, але духоўна лучыліся са сваімі пастырамі і ў часе ахвяравання праз шчыліны пад дзвярыма прасоўвалі свае грошы, якія прагнулі ахвяраваць на хвалу Богу і на патрэбы касцёлу.

І ў такія часы дзяржава выдавала грошы на будынак Вілейкага касцёла, бо, напэўна не мела намер вяртаць святыню вернікам, але хацела ладзіць вялікія святы, розныя выставы і канцэрты ў прыгожай зале Дома мастацтваў, у які быў пераўтвораны наш касцёл.

У гэты ж час памірае пробашч в. Касцяневічы кс. Станіслаў Жук і  кс. прэлат Станіслаў Кучынскі (які з’яўляўся Генеральным Вікарыем усходняй часткі Віленскай архідыяцэзіі, да якой прыналежыла Вілейка) прызначае на яго месца кс. Эдмунда Даўгіловіча. Ужо тады да Касцяневіч заўсёды прыязджала групка з 20-25 чалавек з Вілейкі, якія прасілі памаліцца ў інтэнцыі, каб вярнуць касцёл. І ўсе з вялікай верай маліліся ў гэтай інтэнцыі, людзі пісалі лісты ажно ў Маскву, але, па незразумелых прычынах,  на жаль, да Масквы гэтыя лісты не даходзілі.

А кс. Эдмунд, які быў прызначаны Вілейскім дзеканам, як сведчаць парафіяне, клапаціўся і пра паству Вілейкі. Ён прыязджаў спавядаць, наведваў хворых, асвячаў дамы і г.д. Кожны раз, калі кс.Эдмунд, які на той час меў прыкладна 15 парафій,  праязджаў каля Вілейскага касцёла, ён думаў: “Можа калі-небудзь Бог дазволіць мне або іншаму святару маліцца і ў гэтай велічнай і прыгожай святыні”.

Аднаго разу кс. Эдмунд нават вырашыў паглядзець Вілейскую святыню знутры. Пад выглядам свецкага чалавека ён прайшоў у святыню і пачуў голас: “Молодой человек, возмите билетик”. Тады на сэрцы святара ажно стала холадна, бо святар уваходзіць у касцёл і купляе квіток нібы ў тэатр…

Такія былі часы… Дні цягнуліся ў малітвах, надзеях, спадзяваннях і нястомным змаганні. І вось гэты дзень прыйшоў! Калі першы сакратар раённага камітэту Іван Міхайлавіч Карачэня дазволіў вярнуць касцёл вернікам, кс. Эдмунд абвясціў пра гэта людзям, каб разам, як адна супольнасць, увайсці ў СВАЮ святыню. У вызначаны дзень прыйшло шмат людзей, якія на чале з кс. Эдмундам увайшлі ў вернуты Божы дом. На наступны дзень тут ужо цэлебравалася Эўхарыстыя, а праз тры месяцы ў Вілейку з’ехалася 16 святароў на чале з кс. бп. Тадэвушам Кандрусевічам, які са слязьмі на вачах рэкансэкраваў святыню.

Гэта быў сапраўды велічны і значны дзень. Як адзначыў кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч, гэты дзень быў знакам, што Касцёл паўстае з кален!

 

         На падставе ўспамінаў кс. прэлата Эдмунда Даўгіловіча, пробашча парафіі св. Юзафа ў Маладзечне, першага паслясавецкага пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы…


Кацярына Дурко

 

Прочитано 1037 раз