І вось гэта сустрэча адбылася… Па традыцыі першым павінен загаварыць Папа і толькі тады можна яму адказаць. Нашы дзеці абступілі намесніка Св. Пятра, а кс. Эдмунд як кіраўнік групы чакаў звароту да яго. І Ян Павел ІІ з усмешкай запытаў кс. Эдмунда, адкуль яны прыехалі. Але хваляванне тагачаснага Вілейскага пробашча было настолькі вялікім, што ён нават не задумваўся і адказаў проста: З Вілейкі!.. Пасля была хвіліна цішыні, кардынал, што стаяў за групай пачаў ціха кашляць… Ну вядома, адкуль жа Папа мог ведаць, што такое Вілейка!? Праз некалькі секунд кс.Эдмунд зразумеў сваю памылку і выправіў Вілейку на Беларусь.
Але на гэтым уся гісторыя нашых парафіян з Янам Паўлам ІІ не скончылася, бо нашы дзеці здолелі “пакарыць” сэрца Папы. Напэўна нікому, хто гэта бачыў, не забудзецца ўспешка і радасны позірк Яна Паўла ІІ, які пачуў на сваёй роднай мове „Serdeczną Matkę” у выкананні нашых вілейскіх дзяцей.
Кацярына Дурко