background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 21 Ноябрь 2016 06:12

“Яшчэ адна крыніца Божай ласкі”: асвячэнне алтара Божай Міласэрнасці ў нашай святыні

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

20 лістапада ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў новапабудаваны алтар Божай Міласэрнасці ў нашай парафіяльнай святыні.

 

Напачатку св. Імшы парафіяне прывіталі свайго пастыра і выказалі ўдзячнасць за магчымасць супольнай малітвы і асвячэння алтара ў дзень завяршэння Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці. Падчас сваёй прамовы пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла адзначыў важнасць гэтага гістарычнага дня, які будзе ўпісаны ў летапіс Вілейскай святыні.

У гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі нагадаў, што мэта Надзвычайнага Года Міласэрнасці – гэта звярнуць увагу на аспект Божай Міласэрнасці, без якой мы не можам увайсці ў Божае Валадарства, і на аспект міласэрнасці чалавека да чалавека. “Міласэрнасць пракладвае сцяжынку да Божага Валадарства”, – адзначыў іерарх. Разважаючы пра Божае Валадарства, біскуп Юрый звярнуў увагу на некаторыя правілы, якіх неабходна прытрымлівацца, каб быць членамі гэтага валадарства. Асаблівым чынам іерарх падкрэсліў закон веры, малітву, любоў і міласэрнасць: “Без любові да Бога мы не можам прыналежаць да Яго Валадарства.” “Наша жыццё на зямлі – гэта шанс навучыцца любові і стаць сапраўднымі грамадзянамі Божага Валадарства, каб увайсці ў яго пасля смерці”, – адзначыў біскуп.

Пасля гаміліі адбылося асвячэнне новапабудаванага алтара. Біскуп Юрый Касабуцкі пажадаў парафіянам, каб алтар не толькі ўпрыгожваў святыню, але збіраў вернікаў розных пакаленняў на малітве, каб як мага больш людзей адкрыла сваё сэрца на Божую Міласэрнасць. Іерарх заахвоціў усіх парафіянаў прыходзіць да новага алтара з малітвай і давяраць Міласэрнаму Езусу ўсе свае клопаты, крыўды і смуткі.  

Напрыканцы Эўхарыстыі кс. Аляксандр Барыла падзякаваў Богу і шматлікім ахвярадаўцам, якія сваёй малітвай, працай і ахвярамі дапамагалі ў пабудове новага алтара. Святар таксама падзякаваў біскупу Юрыю Касабуцкаму за асвячэнне алтара і супольную малітву. Іерарх у сваю чаргу падзякаваў пробашчу парафіі за ахвярную працу і пажадаў усім прысутным увайсці ў Божае Валадарства.

 Пасля св. Імшы вернікі заспявалі Літанію да Божай Міласэрнасці, пасля чаго кожны прысутны меў магчымасць індывідуальна памаліцца каля новага асвечанага алтара Божай Міласэрнасці.

Даведка: Новапабудаваны алтар займае прастору правага нэфа нашай Вілейскай святыні.У цэнтры алтара знаходзіцца абраз Езуса Міласэрнага, па баках размяшчаюцца фігуры апосталаў Міласэрнасці – св. Фаустыны і св. Яна Паўла ІІ. 

 

 

Фота Аксаны Бажко



Прочитано 1115 раз Последнее изменение Понедельник, 21 Ноябрь 2016 07:02
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии