background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 21 Ноябрь 2016 06:52

Біскуп Юрый Касабуцкі сустрэўся з вернікамі парафій Куранца і Любані

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

У дзень афіцыйнага завяршэння Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці біскуп Юрый Касабуцкі сустрэўся з парафіянамі аграгарадкоў Вілейскага раёну Куранец і Любань.

 

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведаў новаадбудаваны парафіяльны касцёл, які быў асвечаны ў маі бягучага года, і паразмаўляў з вернікамі куранецкай парафіі  Марыі, Маці Касцёла. Падчас сутрэчы іерарх узгадаў гісторыю і выказаў сваю радасць за адраджэнне рэлігійнага жыцця ў Куранцы. Біскуп Юрый Касабуцкі павіншаваў вернікаў з тым, што сёння яны маюць сваё месца малітвы і сустрэчы з Езусам Хрыстом, і пажадаў ім заўсёды жыць з Богам. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя звярнуліся да Бога праз заступніцтва Марыі словамі Ларэтанскай літаніі.

А 15 гадзіне біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію пал тытулам Божай Міласэрнасці ў Любані. Парафіяне з хлебам і соллю сустрэлі свайго пастыра і падзякавалі за магчымасць супольнай малітвы ў апошні дзень Надзвычайнага Года Міласэрнасці. Іерарх паразважаў з парафіянамі аб Божым Валадарстве, дзе для кожнага падрыхтавана месца, і пажадаў усім вернікам шчодрых ласк Езуса Міласэрнага.

 


Прочитано 968 раз Последнее изменение Понедельник, 21 Ноябрь 2016 07:04
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии