Адмін
Рэдакцыя сайта
Нядзеля Хросту Пана (7 студзеня 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, урачыста асвечаны ў касцёле. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Абраз застаецца ў гэтым доме як рэліквія і памятка аб гэтай гістарычнай падзеі.
Заўтра распачнецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то ў гэты гістарычны год варта запрасіць святара і здзейсніць прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля канікул з 13 студзеня.
У кіосках можна набыць рамкі для абразоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Цяпер маем невялікаю колькасць, але ўжо ў аўторак давязецца з Гродна больш.
У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!
Душпастырская візітацыя
09-14.01.23
Панядзелак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12,12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1 |
Аўторак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27, 16, 16/1, 16/2, 16/3 Вул. Камарова
|
Серада з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева
|
Чацвер з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога |
Пятніца з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. 1 Мая, вул. Кастрычніцкая |
Субота з 11.00 |
Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага,
|
Субота з 15.00 |
Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул і зав.Зялёны, зав.Матросава, Стаўкі, Белавароціца
|
Божае Нараджэнне (31 снежня 2023 г.)
Сёння ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2024 года.
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
1 студзеня, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі, Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
Святая Імша ў аўторак і сераду ў 10.00. У чацвер і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У першую пятніцу месяца магчымасць Споведзі і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта з 9.00 і 17.00. У суботу 6 студзеня урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана альбо Трох Каралёў, Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне крэйды, золата, кадзіла і вады. У нядзелю Хросту Пана 7 студзеня Святыя Імшы у 10, 12 і 18 гадзін. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца пасля школьных зімовых канікул 13 студзеня.
З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, падчас святкавання Будслаўскага фэсту, здзейснім інтранізацыю Найсвяцейшага Сэрца Езуса для ўсяго Касцёла на Беларусі, гэта азначае адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і ўсіх вернікаў у Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Гэтае прысвячэнне стане падзякай за атрыманыя ласкі, і будзе перапрашэннем і ўміласціўленнем за ўчыненыя грахі, з просьбай аб умацаванні веры, любові і аб далейшым благаславенні.
У нашай парафіі падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, урачыста асвечаны 7 студзеня падчас Святой Імшы а 10.00. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. Абраз застаецца ў гэтым доме як рэліквія і памятка аб гэтай гістарычнай падзеі.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то ў гэты гістарычны год варта запрасіць святара і здзейсніць прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ (24-31 снежня 2023 г.)
4 НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТА
Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 9.20
Святая Імша (з удзелам дзяцей і моладзі) у 10.00
Святая Імша ў 12.00
УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
З ВЕЧАРА 24 СНЕЖНЯ
Святая Імша (ПАСТЭРКА) ў 21.00
ПАНЯДЗЕЛАК, 25 СНЕЖНЯ
Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей і моладзі)
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
АЎТОРАК, 26 СНЕЖНЯ
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
Серада
СВЯТА СВ. ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
Святая Імша ў 10.00
Святая Імша ў 18.00
Чацвер
СВЯТА СВ. НЕМАЎЛЯТ, МУЧАНІКАЎ
Святая Імша ў 10.00
Святая Імша ў 18.00
Пятніца
Святая Імша ў 10.00
Святая Імша ў 18.00
Субота
Святая Імша (за памерлых) у 10.00
НЯДЗЕЛЯ
УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ СЯМ’І
Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 9.20
Святая Імша ў 10.00
Святая Імша ў 12.00
СУСТРЭЧА НОВАГА 2024 ГОДА
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ
(24 снежня 2023 – 7 студзеня 2024 г.)
УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
З ВЕЧАРА 24 СНЕЖНЯ
Святая Імша (ПАСТЭРКА) ў 21.00
ПАНЯДЗЕЛАК, 25 СНЕЖНЯ
Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей і моладзі)
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
АЎТОРАК, 26 СНЕЖНЯ
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
НЯДЗЕЛЯ, 31 СНЕЖНЯ
УРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОЙ СЯМ’І
Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 9.20
Святая Імша ў 10.00
Святая Імша ў 12.00
СУСТРЭЧА НОВАГА 2024 ГОДА
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
1 СТУДЗЕНЯ
УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
6 СТУДЗЕНЯ
УРАЧЫСТАСЦЬ АБАВЯЗКОВАЯ
АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА АЛЬБО ТРОХ КАРАЛЁЎ
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
Падчас кожнай Святой Імшы
адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады
НЯДЗЕЛЯ ХРОСТУ ПАНА, 7 СТУДЗЕНЯ
Гадзінкі ў гонар Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 9.20
Святая Імша ў 10.00
Святая Імша ў 12.00
Святая Імша ў 18.00
Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады
3 нядзеля Адвэнту (17 снежня 2023 г.)
На гэтым тыдні: У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў аўторак і сераду. У аўторак: Рараты ў 6.30, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай у 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. У сераду: Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай у 10.00 і 18.00, а магчымасць споведзі з 9.00 і 17.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у сераду з 17.00. Заахвочваем запланаваць свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Трэба паклапаціцца, каб дзеці і моладзь таксама паспавядаліся перад урачыстасцю.
У чацвер Рараты ў 6.30. У пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю сустракаюцца 4 нядзеля Адвэнту і урачыстасць Божага Нараджэння. Святая Імша адвэнтавая ў 10.00 (з удзелам дзяцей) і ў 12.00.
Вечарам, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбываецца ў нашых сем’ях з'яўляецца кульмінацыйным момантам чакання Божага Нараджэння. Дзелячыся аплаткам дазволім Нованароджанаму Езусу ўнесці ў нашыя сем’і супакой, згоду, еднасць і святло Бэтлеемскай ночы. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу званую Пастэркай. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца а 21.00.
У панядзелак, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.
Наведванне хворых адбудзецца заўтра, 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
У аўторак, пасля Святой Імшы на 10.00, просьба дапамагчы ўстанавіць стаенкі на вуліцы і ў касцёле. У чацвер пасля Рарат устаноўка елак і вечарам, з 17.00, іх упрыгожванне.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2024 год, новыя часопісы Дыялог і Ave Maria. З’явіліся для набыцця новыя святочныя рэчы і фігуркі Божай Маці.
Адвэнт – гэта час нашай духоўнай адновы, але таксама і час на ўчынкі міласэрнасці і дапамогі іншым. У касцёлах праводзяцца розныя акцыі, падчас якіх збіраюцца сродкі на падарункі дзецям і патрабуючым. Сёння пры выхадзе з касцёла сакрыстыяне будуць збіраць ахвяраванні, якія выкарыстаюцца на набыццё падарункаў для дзяцей нашай парафіі, якія рыхтаваліся да Божага Нараджэння прыходзячы на Святыя Імшы Раратнія. Шчырасцю свайго сэрца дапаможам зрабіць свята для нашых дзяцей!
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
2 нядзеля Адвэнту (10 снежня 2023 г.)
Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Гэта добрая штодзённая малітва, гэта абавязковы ўдзел у нядзельнай Святой Імшы, гэта ўдзел у ранішніх Раратніх Святых Імшах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, гэта пастановы, якія павінны змяніць нашае жыццё ў лепшы бок і нашыя добрыя ўчынкі.
У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Для дзяцей набываем электрычныя ліхтарыкі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то будзем старацца мець такі, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху электрычных ліхтаракаў у форме свечак.
Варта абраць адну з пастановаў на Адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30, у суботу ў 10.00 (за памерлых), у наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, аўторак і серада на 3 тыдні адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2024 год. З’явіліся для набыцця новыя святочныя рэчы і фігуркі Божай Маці.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
1 нядзеля Адвэнту (3 снежня 2023 г.)
Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Гэта добрая штодзённая малітва, гэта абавязковы ўдзел у нядзельнай Святой Імшы, гэта ўдзел у ранішніх Раратніх Святых Імшах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, гэта пастановы, якія павінны змяніць нашае жыццё ў лепшы бок і нашыя добрыя ўчынкі.
У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачна апошняя ранішняя зорка. Таму раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Для дзяцей набываем электрычныя ліхтарыкі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то будзем старацца мець такі, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху электрычных ліхтаракаў у форме свечак.
Варта абраць адну з пастановаў на Адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і сераду ў 9.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У пятніцу, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з удзелам дзяцей).
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 19 і 20 снежня, аўторак і серада на 3 тыдні Адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
З сёняшняя дня ў парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2024 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
34 звычайная нядзеля (26 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, аўторак і чацвер у 9.00. У сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, 1 нядзелю Адвэнту, у 10.00, 12.00 і 18.00. У 18.00 адбудзецца першая адвэнтавая Святая Імша з удзелам дзяцей.
У першую пятніцу снежня Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 8.00 і 17.00, Святая Імша ў 9.00 і 18.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца згодна з раскладам.
У кіосках можна набываць календары на новы 2024 год, электрычныя свечкі на Рараты і камплекты батарэек для свечак, якія набывалі ў мінулым годзе.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
33 звычайная нядзеля (19 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. Толькі ў сераду, ва ўспамін св. Цэцыліі, ў 9.00 і 18.00. Вячэрнюю Святую Імшу спевам упрыгожыць наш парафіяльны хор “ANGELI”. Інтэнцыяй гэтай Святой Імшы будзе малітва за ўсіх, хто спявае і грае на музычных інструментах у нашым касцёле. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00, 12.00 і 18.00. Традыцыйна ахвяраванні гэтага дня збіраюцца на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.
У гэтым годзе наш парафіяльны хор Angeli адзначае 20-годдзе свайго існавання. У наступную нядзелю ў 10.00 разам з намі будзе святкаваць юбілей хора Ганаровы Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пастараемся сабрацца ў гэты дзень на супольную малітву падзякі разам з нашым Арцыпастырам, які так шмат, у свой час, нам дапамог, а таксама з’яўляецца сябрам нашай парфіі і нашага хора. На святкаванне Юбілею запрашаем усіх, хто калісці прыналежыў да хора.
З сёняшняга дня можна набываць календары на новы 2024 год. Пастараемся, каб у кожным каталіцкім доме быў рэлігійны календар, які мае дапамагчы перажываць літургічны год.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
32 звычайная нядзеля (12 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00, толькі ў сераду ў 9.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У чацвер успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай (Міласэрнасці)
У гэтым годзе наш парафіяльны хор Angeli адзначае 20-годдзе свайго існавання. 26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00 разам з намі будзе святкаваць юбілей хора Ганаровы Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пастараемся сабрацца ў гэты дзень на супольную малітву падзякі разам з нашым Арцыпастырам, які так шмат у свой час нам дапамог, а таксама з’яўляецца сябрам нашай парфіі і нашага хора. На святкаванне Юбілею запрашаем усіх, хто калісці прыналежыў да хора.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
31 звычайная нядзеля (5 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00 і 18.00. За 45 хвілін да пачатку літургіі выпамінкі і ютрань альбо нешпары за памерлых. У чацвер і пятніцу ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наведванне могілак: Сёння ў 13.30 – Вілейка (вул. Першамайская). Аўторак, 7 лістапада, 11.00 – Порса, 12.30 – Золькі (Муляры), 13.30 – Ролічы, 14.00 – Лыцавічы.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 18 лістапада.
З 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Будславе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. Наш Вілейскі дэканат мае абавязак арганізаваць малітоўную сустрэчу ў лістападзе. Праграма сустрэчы будзе наступнай:
10.30 Прыезд у Нацыянальны санктуарый
11.00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Набажэнства перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі. Фацімскі Ружанец, споведзь.
12.00 Святая Імша
13.00 Канферэнцыя
13.30 Вяночак да Божай Міласэрнасці
З Вілейкі аўтобус адправіцца ад касцёла ў 9.00, а таксама запрашаем прыбыць у Будслаў і на асабістым транспарце.
У гэтым годзе наш парафіяльны хор Angeli адзначае 20-годдзе свайго існавання. 26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00 разам з намі будзе святкаваць юбілей хора Ганаровы Мітрапаліт Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пастараемся сабрацца ў гэты дзень на супольную малітву падзякі разам з нашым Арцыпастырам, які так шмат у свой час нам дапамог, а таксама з’яўляецца сябрам нашай парфіі і нашага хора. На святкаванне Юбілею запрашаем усіх, хто калісці прыналежыў да хора.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!