background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

22 звычайная нядзеля (1 верасня 2024 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

Заняткі па рэлігіі распачнуцца 5 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзена за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Просім сёння ўзяць з сабою анкету ўдзельніка, запоўніць яе і пераказаць у сакрыстыю.

Календарыкі дзецям будуць раздадзеныя ў наступную нядзелю

Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, будзем святкаваць з 13 па 15 верасня:

Пятніца 13 верасня, дзень ушанавання Крыжа Езуса Хрыста і Яго збавеннай Смерці:

12.00 – Святая Імша

13.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта

18.00 – Крыжовы Шлях

Працэсія з Крыжам

Ушанаванне Крыжа

Субота 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа:

10.00 – Святая Імша за памерлых

12.00 – Адпустовая Святая Імша з удзелам духавенства нашага дэканата і рэгіёна.  Інтэнцыя Святой Імшы аб здароўе і Божае благаславенне.

У нядзелю 15 верасня, падзяка Богу за атрыманыя ласкі

10.00 – Святая Імша з інтэнцыямі падзякі за атрыманыя ласкі

12.00 і 18.00 – Святая Імша

З Божай дапамогай распачынаем новы рамонтны праект у нашым касцёле. Працы будуць працягвацца на працягу года і завершым іх перад парафіяльнай урачыстасцю 14 верасня 2025 года. За гэты час плануем правесці рэстаўрацыю цэнтральнага і бакавых алтароў з нанясеннем штучнай пазалоты, рэстаўрыцыю ўсіх фігур, аднаўленне табэрнакулюма, мантаж новага асвятлення алтарнай часткі і падсветкі алтара, замена дзвярэй у сакрыстыю з права і лева ад алтара. Таксама плануем набыць новыя каўры, якія будуць вырабленыя пад замову ў адным стылі ў патрэбных памерах для нашай святыні. Працы будуць патрабаваць часу, даволі каштоўных матэрыялаў і мастацкага падыходу. З сёняшняга дня пачынаем збіраць ахвяраванні. Запісваем іх у сакрыстыі. У апошнюю нядзелю месяца падчас Святой Імшы на 10.00 будзем вычытваць прозвішчы дабрадзеяў і ў іх інтэнцыі ўзносіць малітву да Бога.  Па меры збору сродкаў будзем набываць патрэбныя матэрыялы, замаўляць неабходныя элементы, заключаць дамовы з майстрамі. Спадзяюся, што ў зімовых месяцах пачнём рэстаўрацыйныя працы ў касцёле. Ужо цяпер дзякую за зразуменне, падтрымку і дапамогу!

Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень: Молімся аб Святло Духа Святога для дзяцей, моладзі нашай парафіі, і для іх катэхетаў, настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў у новым навучальным годзе. У гэтай інтэнцыі пачынаем маліцца з Першай пятніцы месяца.

Рэпетыцыя хора для дзяцей пасля Святой Імшы на 10.00 у парафіяльным доме, для моладзі і дарослых пасля Святой Імшы на 18.00.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 78 раз