
Адмін
Рэдакцыя сайта
1 нядзеля пасля Нараджэння Пана (29 снежня 2024 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, чарговы дзень актавы Божага Нараджэння, у 10.00 і 18.00. У аўторак, 31 снежня, у 10.00. Ноччу запрашаем на сустрэчу новага 2025 года:
23.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта
00.00 - урачыстае благаславенне
00.05 – Святая Імша
1 студзеня, серада, урачыстасць абавязковая св. Багародзіцы Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць абавязковая азначае, што ў гэты дзень мы павінны прыняць удзел у Святой Імшы і не павінны выконваць працу, якую можам перанесці на іншы дзень.
У чацвер у 10.00. У першую пятніцу месяца і года ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
4 студзеня, у першую суботу студзеня, адбудзецца пілігрымка ў Юбілейную святыню ў Будслаў Маладзечанскага і Вілейскага дэканатаў. У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбываюцца сустрэчы ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Ад нашай парафіі замаўляем мікрааўтобус. Выезд ад касцёла ў Вілейцы ў 9.30, вяртаемся каля 15.00. Жадаючыя могуць запісацца каля кніжнага кіоску.
У мінулым годзе адбылося прысвячэнне нашых сем’яў,парафіі і ўсяго Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса Хрыста. У гэтым годзе падобна адбудзецца прысвячэнне ўсіх нас Беззаганаму Сэрцу Марыі. Падчас душпастырскай візітацыі адбудзецца прысвячэнне ў сем’ях. Гэта азначае, што кожная сям’я атрымае абраз Беззаганага Сэрца Марыі, які будзе ўрачыста асвечаны 5 студзеня падчас Святой Імшы ў 10.00. І разам са святаром, стоячы перад гэтым абразом, сям’я зможа прысвяціць сябе і свой дом Беззаганаму Сэрцу Марыі. Абраз застаецца ў гэтым доме як памятка прысвячэння і памятка Юбілейнага 2025 года.
Душпастырская візітацыя распачнецца з 8 студзеня. Наведванне адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з Новага Года пры выхадзе з касцёла будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне. Нават калі душпастырскай візітацыі не было раней, альбо была даўно, то варта запісацца нанава.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 нядзеля Адвэнту (22 снежня 2024 г.)
У панядзелак Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У аўторак з раніцы яшчэ Адвэнт і Святая Імша ў 10.00. Вечарам у аўторак, калі на небе з’явяцца першыя зоркі, распачынаецца ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вігілійная вячэра, якая адбудзецца ў нашых сем’ях з'яўляецца найважнейшым момантам чакання Божага Нараджэння. Пасля таго, як скончыцца вігілійная вячэра, уся сям’я па-старадаўняму звычаю накіроўваецца ў касцёл на Святую Імшу Пастэрка. У нашым касцёле Святая Імша Пастэрка адбудзецца ў 21.00.
У сераду, 25 снежня, урачыстасць Нараджэння Езуса Хрыста. Святая Імша ў 10.00 (з удзелам дзяцей), у 12.00 і ў 18.00. Святая Імша ў 10.00 будзе ахвяроўвацца Богу ў інтэнцыі благаславення Дзіцятка Езус і здароўя. Карткі з імёнамі можна прыносіць у сакрыстыю.
Чацвер, свята св. Стэфана, першамучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Пятніца, свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
Субота, свята святых Немаўлят, мучанікаў. Святая Імша ў 10.00 за памерлых. Адзін са святароў будзе маліцца за ўсіх памерлых, якія ў гэтым, 2024 годзе, адыйшлі да Пана Бога. На пачатку Літургіі зачытаем іх імёны і ўзгадаем дату іх смерці.
Нядзеля, 29 снежня, урачыстасць абавязковая Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 18 студзеня.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год, іншыя святочныя рэчы.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 нядзеля Адвэнту (15 снежня 2024 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша адбудзецца:
У панядзелак, сераду, пятніцу і суботу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).
У пятніцу і суботу адбудуцца рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння. Споведзь будзе распачынацца з 9.00 і 17.00. Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Пастараемся, каб у часе рэкалекцый паспавядацца самім і дапаможам паспавядацца родным. Дзеці, якія былі ў Першай Святой Камуніі, таксама павінны паспавядацца і пасля на Божае Нараджэнне прыняць Святую Камунію.
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
У панядзелак пасля Святой Імшы на 10.00 будзем будаваць стаенкі на вуліцы і ў касцёле. Просьба да мужчын дапамагчы ў гэтых працах.
У сераду вечарам установім елкі.
У чацвер з 17.00 адбудзецца ўпрыгожванне елак і дэкарацый. Запрашаем на дапамогу ўсіх жадаючых: моладзь, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту.
У пятніцу пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца сустрэча на тэму перарэгістрацыі нашай парафіі.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, календары на новы 2025 год і новыя часопісы Дыялог і Ave Maria.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!
2 нядзеля Адвэнту (8 снежня 2024 г.)
На гэтым тыдні Святыя Імшы адбудуцца: У панядзелак, у абавязковую ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).
Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.
У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2025 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!
1 нядзеля Адвэнту (1 снежня 2024 г.)
У Адвэнце Святыя Імшы будуць адбывацца: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У суботу за памерлых у 10.00.
У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).
Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.
У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.
Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.
Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на снежань: Молімся, каб Святло Духа Святога спадарожнічала нашым парафіянам на працягу ўсяго новага Літургічнага года. Гэта інтэнцыя нас абавязвае з першай пятніцы месяца, пасля змены таямніц Ружанца.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2025 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!
34 звычайная нядзеля (24 лістапада 2024 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: У панядзелак, сераду, пятніцу і ў суботу ў 10.00. У аўторак толькі ў 18.00. У чацвер у 10.00 і 18.00.
У наступную 1 нядзелю Адвэнту ў 10.00, 12.00 і 18.00. У 18.00 нядзельная Святая Імша з удзелам дзяцей і якая будзе мець элементы Рарат (працэсія з ліхтаракамі на пачатку і на завяршэнне Літургіі, выключанае святло ў святыні і казанне для дзяцей).
Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.
У кіосках можна набываць календары на новы 2025 год, электрычныя свечкі на Рараты і камплекты батарэек для гэтых свечак
У наступную нядзелю падчас Святой Імшы на 10.00 адбудзецца ўрачыстае асвячэнне адвэнтавага вянка, свечак і таксама аплатак на вігілійны стол. Пасля гэтага можна будзе набыць аплаткі на святкаванне Божага Нараджэння.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
33 звычайная нядзеля (17 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00, у аўторак і чацвер у 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю, нядзелю Езуса Хрыста Валадара Сусвету, у 10.00, 12.00 і 18.00. Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на ўтрыманне Духоўнай семінарыі ў Гродна.
У пятніцу 22 лістапада успамін св. Цэцыліі. У наступную нядзелю падчас Святой Імшы ў 10.00 урачыста ўшануем апякунку касцёльных спеваў і памолімся за хор Angeli, а таксама за ўсім спяваючых нашай парафіі.
Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца ў суботу 23 лістапада.
З сёняшняга дня можна набываць каляндары на новы 2025 год.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
32 звычайная нядзеля (10 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да суботы ў 10.00, у аўторак і чацвер у 10.00 і 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У суботу 16 лістапада свята Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, Міласэрнасці.
Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца пасля канікул і працоўнай суботы 23 лістапада.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
31 звычайная нядзеля (3 лістапада 2023 г.)
На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да пятніцы ў 10.00 і 18.00. За 45 хвілін да пачатку літургіі выпамінкі і ютрань альбо нешпары за памерлых. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У панядзелак у 18.00 адбудзецца Святая Імша за святара айца Андрэя Ахрэм.
Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца пасля канікул і працоўнай суботы 23 лістапада.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы!
30 звычайная нядзеля (27 кастрычніка 2024 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00
У пятніцу, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
У суботу, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 9.30 – Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 10.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.
У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
Наступныя ўрокі па рэлігіі адбудуцца пасля канікул і працоўнай суботы 23 лістапада.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй з 1 па 8 лістапада будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі для запісу. Пасля запоўненыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт алтара, на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Субота, 2 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Куранец
16.00 – Любань
Нядзеля, 3 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
Панядзелак, 4 лістапада
11.00 – Вязынь
12.00 – Вілейка (Гарадзішча)
12.30 – Снежкава
13.00 – Багданава
13.45 – Касута
14.30 - Асіпавічы
Чацвер, 7 лістапада
11.00 – Порса
12.30 – Золькі (Муляры)
13.30 – Ролічы
14.00 - Лыцавічы