У ПАНЯДЗЕЛАК, 2 лютага, Свята Ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць той дзень, калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У АЎТОРАК, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У СЕРАДУ Святая Імша ў 10.00.
У ЧАЦВЕР, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
У ПЕРШУЮ ПЯТНІЦУ МЕСЯЦА Святая Імша ў 10.00 і 18.00.
У СУБОТУ Святая Імша за памерлых, у 10.00
У НАСТУПНУЮ НЯДЗЕЛЮ Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00 у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую ўсім, хто дапамог разабраць калядныя дэкарацыі і стаенкі, тым хто прыбіраў у святыні. Дзякую за арганізацыю вывазу елак і смецця. Дзякую за ўборку снега на касцёльнай тэрыторыі.



