Адмін
Рэдакцыя сайта
2 нядзеля Вялікага Посту (5 сакавіка 2023 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 9.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 8.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
У Вялікім Посце нас абавязвае:
Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах.
Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.
Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на месяц сакавік: просьба памаліцца аб збаўленне душы кс. Дзмітрыя Барыла.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
З’явіўся новы часопіс ДЫЯЛОГ. Калі ласка, набывайце.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
1 нядзеля Вялікага Посту (26 лютага 2023 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00.
У пятніцу Святая Імша ў 9.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 8.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
У Вялікім Посце нас абавязвае:
Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах.
Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.
Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
7 звычайная нядзеля (19 лютага 2023 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 9.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.
У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка. Варта зрабіць Папяльцовую сераду днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру.
Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 8.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.
У чацвер Святая Імша ў 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 9.00 і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 звычайная нядзеля (12 лютага 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У суботу, Святая Імша за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 звычайная нядзеля (5 лютага 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У суботу, Святая Імша за памерлых, у 10.00. Таксама ў суботу, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша ў 12.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 10.45.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Урокі рэлігіі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц люты: молімся, каб нашая парафія была Божай сям’ёй, каб у ёй была ўзаемная любоў, павага і дабро.
Можна ўзяць Хлеб Святой Агаты і набыць Грамнічныя свечкі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 звычайная нядзеля (29 студзеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да серады ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.
У чацвер, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.
У пятніцу, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.
У наступную нядзелю, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 10.00, у 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэпетыцыя хора для дзяцей і моладзі пасля Святой Імшы ў 10.00, у парафіяльным доме, для дарослых пасля Святой Імшы ў 18.00.
Дзякую за нашыя сустрэчы падчас душпастырскай візітацыі, за веру з якой вы прымалі ўдзеленае благаславенне. Дзякую за ахвяраванні.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 звычайная нядзеля (22 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Працягваецца душпастырская візітацыя. Каляда адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла, будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі ў суботу згодна з раскладам.
Запрашэнне на ўборку калядных дэкарацый на панядзелак з 9.30.
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!
Душпастырская візітацыя
24.01-29.01.22
Панядзелак з 11.00 альбо 17.00 |
Чарняхоўскага, зав. Чарняхоўскага, Меліяратараў, Асланава, Купалы, Коласа, Мірная, Заслонава, Валынца
|
Аўторак з 11.00 альбо 17.00 |
Волкава, Касманаўтаў, Жоўткі, Церашковай, Мікалаева, Некрасава, Дабравольскага, Сонечная,Будаўнікоў, Зубовіча, зав. 1 Прамысловы, 8 сакавіка |
Серада з 11.00 альбо 17.00
|
Вілейская, Куранецкая, Снежкаўская, Гістарычная, Крывіцкая, зав. Крывіцкі, Свабоды, Рогача, Цветочная, Хвойная, Звёздная Вёскі: Карвелі, Снежкава, Бутрымава |
Чацвер |
З 11.00 альбо з 16.30 Ізбіно
З 17.30 Вул. Георгіеўская |
Пятніца
|
З 11.00 Чыжэвічы З 12.00 Вязынь
З 17.00 Вул. Гарадзішчанская |
Субота |
З 12.00 Шылавічы, Бараўцы, Асіпавічы, Гліннае, Каловічы, Більцэвічы, Ляхаўшчына з 15.00 Макаўе |
|
З 18.00 Вілейка (прапушчаныя адрасы)
|
2 звычайная нядзеля (15 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Працягваецца душпастырская візітацыя. Каляда адбываецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла, будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі ў суботу згодна з раскладам.
У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2023 г.
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!
Душпастырская візітацыя
16.01-21.01.23
Панядзелак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Кастрычніцкая, пл. Свабоды, зав. Школьны, Молакава, Ходзькі
|
Аўторак з 11.00 альбо 17.00 |
вул. 17 верасня, вул. Савецкая, Інтэрнацыянальная, Дзяржынскага, Наберажная, Шубіна, Прывакзальная |
Серада з 11.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 2, 2/1, 2/2, 2/4, 2/4А, 2/4Г, 4, 6
|
Чацвер з 11.00 альбо 17.00 |
Незалежнасці 6/1, 8/1, 8/2, 10/1, 10/2, 10/3, 14, 16/1, 16/2 |
Пятніца
|
З 11.00 альбо 17.00 Порса, вул. Лаўрыновіча, Юбілейная,Маладёжная, Заазёрная, Сільвановіча, Альперовіча, Радніковая, Каляды, Любанская Жалігоўскага; Новая, Плеснянская, Зарэчная, Яблыневая, З 19.00 Незалежнасці 18, 20, 22 |
Субота
|
З 11.00 вул. Стаханаўская в. Івонцавічы,
З 15.00 Зав. Гідрабудаўнікоў, зав. Берагавы, Казея, Каралёва, зав. Каралёва, Купрыянава, Кашэвога, Касмадзем’янскай, Чкалава, Васточная, зав. Васточны, зав. 2 Васточны, |
Нядзеля Хросту Пана (8 студзеня 2022 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Заўтра распачнецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пры выхадзе з касцёла, будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо, калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе, падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля канікул з 14 студзеня.
У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2023 г.
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!
Душпастырская візітацыя
09-14.01.23
Панядзелак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 8, 10/1, 10/3, 12, 12/1, 12/2, 12/2а, 12/3, 12/4, 14, 14/1 |
Аўторак з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Гагарына 9, 11, 13, 15, 17, 19, 23, 25, 27, 16, 16/1, 16/2, 16/3
|
Серада з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Чапаева
|
Чацвер з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Талстога |
Пятніца з 11.00 альбо 17.00 |
Вул. Камарова, вул. 1 Мая |
Субота з 11.00 |
Вул. Чырвонаармейская, Вадап’янава, Сацыялістычная, Горкага, Пушкіна, Маркава, Астроўскага, Камсамольская,Чайкоўскага,
|
З 15.00 |
Піянерская, Партызанская, Садовая, зав.Лугавы, вул і зав.Зялёны, Стаўкі, Белавароціца
|
2 нядзеля Нараджэння Пана (1 студзеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 10.00.
У пятніцу, урачыстасць абавязковая Аб’яўлення Пана, альбо традыцыйная назва – Трох Каралёў. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення крэйды, золата, кадзіла і вады. Крэйдай пазначым дзверы нашым дамоў і кватэр.
У суботу, за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ўрачыстасць Хросту Пана. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне на ўспамін намі прынятага Хросту.
Паводле традыцыі ў паслякалядным часе адбываецца душпастырская візітацыя нашых сем’яў, так называная каляда. У гэтым годзе яна распачнецца з 9 студзеня. Душпастырская візітацыя адбудзецца па адрасах мінулага года. Пачынаючы з сёняшняга дня, пры выхадзе з касцёла, будзе магчымасць, каб запісаць новыя адрасы, альбо калі былі прапушчаныя ў мінулым годзе – падцвердзіць запрашэнне.
Урокі рэлігіі будуць працягвацца пасля канікул з 14 студзеня.
У кіосках можна набыць рэлігійны каляндар на 2023 г.
Дзякуем за ахвяраванні, за малітвы і за вашую прысутнасць!