background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

10 звычайная нядзеля (9 чэрвеня 2024 г.)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Пачынаючы з гэтага тыдня Святыя Імшы будуць адбывацца паводле летняга раскладу: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у суботу, за памерлых, у 10.00; у нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.

Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 30 чэрвеня.

Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 20 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.

Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.

У бліжэйшую суботу, 15 чэрвеня, у Старадубаве (вёска каля Муляраў і Золяк) адбудзецца Святая Імша на фундаментах былой капліцы. Пачатак у 13.00.

У кіёсках новыя часопісы Ave Maria і Дыялогю

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Прочитано 153 раз