Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00; аўторак і чацвер у 18.00; у суботу, за памерлых, у 10.00; у нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Чэрвенская набажэнства адбываюцца пасля кожнай Святой Імшы.
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 5 ліпеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу. Больш падрабязная інфармацыя будзе пададзена ў нядзелю 30 чэрвеня. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі.
Арганізоўваецца паездка ў Будслаў аўтобусам. Выезд у пятніцу 5 ліпеня ў 16.30 і вяртаемся ў Вілейку пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 20 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Праз Вілейку пройдуць дзве пілігрымкі з Маладзечна і Смаргоні. Вялікая просьба дапамагчы разабраць пілігрымаў на начлег вечарам 2 ліпеня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.