background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 16 Февраль 2013 18:54

Разважанне аб Вялікім Посце

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Кс. Кірыл Бардонаў адказвае на пытанні звязаныя з Вялікім Постам.

 

Кс. Кірыл, як мы можам разумець словы: выйсці на пустыню?

 

Ёсць такое апісанне, параўнанне Вялікага Посту, як часу, калі чалавек застаецца сам насам і прытым сам насам не з сабою, бо гэта была б адна з крайніх формаў самоты, а сам насам з сабой і сваім Богам. Ён змяняе тое ў сваім жыцці, што неабходна змяніць. Можа быць розныя абавязкі сярод года, розныя святы, таксама і праблемы, прыводзяць да таго, што чалавек забываецца пра свой духоўны свет і духоўны рост. А адбываецца гэта тады, калі ён адварочваецца ад Бога праз розныя грахі і слабасці. Можа быць чалавек перастаў развівацца, і для гэтага яму дадзены Вялікі Пост як час падрыхтоўкі да найбольшай хрысціянскай урачыстасці, якой з’яўляецца Пасха, Вялікдзень.


Сам Хрыстос, як мы вельмі часта чытаем у Евангеллях, моліцца, застаецца адзін, выходзіць на пустынныя месцы, што дазваляла геаграфія Палестыны. Мы пакліканыя рабіць так, як Езус, бо Ён з’яўляецца для нас прыкладам, і паколькі Хрыстос пасціў сорак дзён і сорак начэй, значыць і мы пакліканыя рабіць гэтаксама. І Хрыстос як наш Настаўнік з’яўляецца для нас не толькі прыкладам, але і нашым Збаўцам, таму Ён і Той, Хто мае ўладу і можа даць нам моц, каб выконваць усё тое, да чаго Ён Сам заклікае, каб застацца сам насам з Богам і са сваім жыццём.

 

Як дапамагаюць у перажыванні Вялікага Посту такія  малітоўныя практыкі, як Крыжовы Шлях і Песні Жальбы ?

 

Нельга звесці Вялікі Пост толькі да дзвюх малітоўных практык: Крыжовага Шляху і Песняў Жальбы, тым больш, што Крыжовы Шлях – гэта практыка агульнавядомая, а Песні Жальбы – гэта практыка мясцовага Касцёла, больш распаўсюджаная, думаю, у Польшчы, Беларусі, і на суседніхтэрыторыях. Але яны адлюстроўваюць характар Вялікага Посту. І тут трэба сказаць, што паколькі Пост – гэта падрыхтоўка да Пасхі, Вялікадня Хрыста, моманту, калі Хрыстос прынёс Сябе ў ахвяру, а папярэднічалі гэтаму якраз мукі і цярпенні, і таму аб тым, які быў кошт ахвяры Хрыста, нагадваюць нам якраз Песні Жальбы і Крыжовы Шлях. Але тэма пасійная, так званая, тэма мукаў Хрыста і Яго смерці – гэта не асноўная і не адзіная тэма Вялікага Посту.


Вялікі Пост мае таксама тэму хросту, аднаўлення ласкі хросту, бо ўсе мы ахрышчаныя вернікі і можам паглядзець, выйшаўшы на гэтую пустыню, як было сказана, што ў яго жыцці не так, што ён зрабіў з гэтай ласкай хросту, ці ён развівае гэтую ласку, супрацоўнічае з ёй ці не. Тым больш, у старажытнасці якраз у пасхальную ноч людзі дарослымі прымалі хрост, а таксама Канфірмацыю (бежмаванне) і ўпершыню спажывалі Эўхарыстыю. Астатнія ж вернікі глядзелі на тых, хто рыхтуецца да гэтых Сакрамэнтаў (кульмінацыя падрыхтоўкі была якраз у Вялікі Пост) і разам з імі ўспаміналі, што яны таксама ахрышчаныя. Можа быць, вось гэтыя людзі, якія ў сваёй веры будуць прынятыя да Касцёла, з’яўляюцца гарачымі, а яны ўжо не такія, і трэба зрабіць, каб яны ізноў загарэліся.


І яшчэ другая тэматыка, лепш сказаць, трэцяя, калі мы скажам, што першая – гэта пасійная тэматыка, другая – хросная, трэцяя – гэта тэма пакаяння, бо зноў жа ў старажытнасці ў Вялікім Посце ў Касцёл публічна вярталіся тыя грэшнікі, якія працяглы час адбывалі пакуту за свае грахі. Бо раней было так, што спачатку чалавек адбываў так званую пакуту за свае грахі, а потым была споведзь за цяжкія публічныя грахі і вяртанне да Касцёла, не так, як гэта выглядае зараз. Ізноў жа, людзі сваімі малітвамі і рознымі практыкамі духоўна падтрымлівалі тых, хто вяртаецца да Касцёла і ўспаміналі, што ў іх жыцці таксама штосьці не так. Такім чынам, у велікапосных набажэнствах (напр.Крыжовага Шляху, Песнях Жальбы) можна знайсці і спалучыць усе гэтыя элементы: мы ўспамінаем, што мы грэшнікі, за нашыя грахі Хрыстос цярпеў і мы тыя, хто былі абмытыя вадою Хросту, але гэтую ласку не заўсёды захоўваем.

 

Якое месца ў часе Вялікага Посту займае ўстрыманне, якое датычыць ежы?

 

Тут трэба сказаць, што такіх абмежаванняў у колькасці ежы, устрыманняў, пастоў, у сціслым сэнсе гэтага слова, абавязковых для кожнага верніка цяпер вельмі мала. І ў Вялікім Посце мы захоўваем устрыманне ад мясных страваў у кожную пятніцу, так, як і на працягу ўсяго года. І нават не ва ўсіх краінах захоўваецца гэта прадпісанне, таму Канферэнцыі біскупаў асобных краін могуць замяніць вось гэты пост на нейкія інцыя практыкі, напрыклад, на дабрачыннасць. Але на нашых тэрыторыях яшчэ застаецца моцная традыцыя захоўваць пост у сэнсе ежы і ўстрымання. І тут трэба сказаць, што сама па сабе ежа не з’яўляецца нічым дрэнным, не тое мяса, ад якога  мы ўстрымліваемся ў пятніцы, Папяльцовую сераду і Вялікую Пятніцу. Мы абмяжоўваем сябе ў колькасці ежы – гэта па сутнасці пост (бо ёсць устрыманне, а ёсць пост). Сама ежа не з’яўляецца нічым дрэнным, але калі чалавек ад яе адмаўляецца, то ён выхоўвае сябе і можа загартаваць сваю волю. Сёння ён адмовіўся ад нейкіх харчовых рэчаў, а заўтра ён зможа адмовіцца ад таго, каб не рабіць нейкае зло, каб устрымацца ад зла, якое можа здавацца яму прывабным, бо мы ведаем, што мяса найбольш прывабнае якраз тады, калі пятніца альбо тады хочацца з’есці, калі Папяльцовая серада ці Вялікая Пятніца. Чалавек загартоўвае сваю волю, каб не зрабіць зло, якое здаецца прывабным, устрымацца ад яго. Але хрысціянін – гэта не той, хто толькі ўстрымліваецца ад зла, але які ўмее ахвяраваць штосьці для іншага і, можа быць, што чалавек, які сёння ўстрымліваецца ад ежы, якая, па сутнасці, калі спажываць яе з розумам, нічым дрэнным не з’яўляецца, ён зможа штосьці ахвяраваць для іншага: прысвяціць іншаму час, дапамагчы яму выканаць нейкую працу, якая ў яго не атрымліваецца, штосьці растлумачыць альбо проста адведаць хворага і такім чынам таксама праявіць сваю любоў.

 

Кс. Кірыл, якую б кароткую і простую параду маглі б даць асабіста Вы, дзеля таго, каб чаловек больш плённа перажыў гэты час і не змарнаваў яго?

 

Я не ведаю, ці ёсць у мяне якія-небудзь такія парады, якія б здаваліся для іншых новымі. Мне найбольш падабаецца тое, што хоць Касцёл цяпер не мае і не абавязвае вернікаў да шматлікіх розных устрыманняў, у сэнсе харчовых,  дазваляючы нам такім чынам самім накласці на сябе якія-небудзь пастановы, якія для нас якраз будуць з’яўляцца вось гэтым пастом, вось гэтым устрыманнем. Таму ў Вялікім Посце няхай кожны, хто хоча, канешне, зробіць пастанову альбо якія-небудзь пастановы, адмовіцца ад чагосьці дрэннага, каб выхаваць такім чынам сябе, альбо наадварот, прысвяціць сябе якому-небудзь дабру, якой-небудзь добрай справе, каб потым гэтае дабро прынесла плён.

 

Шчыра дзякуем кс. Кірылу за грунтоўныя і цікавыя адказы!

Размаўлялі: Кацярына Дурко, Галомзік Яўгенія.

Прочитано 1675 раз
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии