background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы" - сказаў Папа Рымскі Бэнедыкт XVI.

29 мая 2012 года плануецца спартыўная сустрэча па міні-футболу нашых парафіянаў з камандай святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Спатканне распачнецца каля 20:00 у Фізкультурна-аздараўленчым комплексе на вул. Талстога 55. 

Сардэчна запрашаем падтрымаць удзельнікаў спаткання сваёй прысутнасцю і малітвай!

 

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут

кс. Андрэй

ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі пройдзе 23-26 жніўня 2012 г. ў Івянцы. 

Парафіяда - адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.

Святыня – праграма рэалізуецца праз: актыўны ўдзел у ранішніх і вячэрніх малітвах, дзейсны ўдзел у святой Імшы, індывідуальныя малітвы удзельнікаў Парафіяды, конкурс біблійных ведаў, добры настрой.

Тэатр – праграма ахоплівае спаборніцтвы ў наступных конкурсах: конкурс малюнка, рэлігійнай песні “Sacro Song”, конкурса песні “Песня ў маім жыцці”, тэатральная пастаноўка,

Стадыён– праграма ахоплівае спартыўнае спаборніцтва ў наступных відах: валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, эстафета, паласа перашкод, бег на кароткія і сярэднія дыстанцыі.

 

III ПАРАФІЯДА  МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ

“Моцныя верай”

Тэатр – Святыня – Спорт

Івянец,23-26 жніўня 2012г.

 

Праграма мерапрыемства:

23.08.2012г., чацвер

  • 14.00 - 17.00– прыезд і рэгістрацыя удзельнікаў, размяшчэнне на начлег
  • 17.30– спатканне з кіраўнікамі груп, жэраб’ёўка (па усім конкурсам і спаборніцтвам)
  • 18.45– падрыхтоўка да Літургіі
  • 19.00– св. Імша
  • 20.00– вольны час
  • 21.00– канцэрт, вясёлы вечар – прадстаўленне каманд (вялікая зала)
  • 22.55– супольная малітва, адпачынак

24.08.2012г., пятніца

  • 8.00– ранішнія малітвы
  • 8.10– падрыхтоўка да Імшы
  • 8.15– св. Імша
  • 9.00– снеданне
  • 10.00– Спаборніцтвы групы А,В,С (стадыён)

                - бег 60/100 м. (дзяўчаты/ хлопцы)

                - бег 300/600 м

                - настольны тэніс (Вялікая зала) 

  • 14.00– абед, вольны час
  • 15.30– Спаборніцтвы (вялікая зала)

                 - настольны тэніс фінал

                 - валейбол

  • 18.00– конкурс біблійных ведаў (групы А,В,С) (вялікая зала)
  • 19.00– вячэра
  • 19.30– міні-футбол
  • 21.00– тэатральныя пастаноўкі каманд (вялікая зала)
  • 22.30– малітва, адпачынак

 

25.08.2012г., субота

  • 8.00– ранішнія малітвы
  • 8.15– св. Імша
  • 9.00– снеданне
  • 10.00– Спаборніцтвы (стадыён)

               - Эстафета 2/2 (хлопчык/дзяўчынка прадстаўнікі каманд)

  • 11.00-  валейбол
  • 12.30 - міні-футбол
  • 14.00– абед, вольны час
  • 15.00– конкурс малюнка (вялікая зала)
  • 16.30– прадстаўленне малюнка камандамі
  • 17.00– паласа перашкод (каманда 2/2) (палатачны гарадок)
  • 19.00– вячэра
  • 20.00– конкурс рэлігійнай песні “Sacro Song” (вялікая зала)

- конкурс свецкай песні “Песня ў маім жыцці” (вялікая зала)

  • 22.30– малітва, адпачынак

 

26.06.2011г., нядзеля

  • 8.00– ранішнія малітвы
  • 8.30– снеданне, падрыхтоўка да св. Імшы
  • 10.00– св. Імша
  • 11.00- ўручэнне узнагарод, благаслаўленне на заканчэнне Парафіяды і супольны фотаздымак
  • 13.00– абед (паведаміць хто застаецца на абед), раз’езд

 

ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ Ў ПАРАФІЯДЗЕ:

Шчыра запрашаем моладзь нашай парафіі прыняць удзел у мерапрыемстве. Зацікаўленым вялікая просьба звяртацца да кс. Аляксандра і кс. Андрэя.

 

Падрабязную інфармацыю аб ІІІ Парафіядзе можна знайсці тут 
 

Учора, 9 мая. вернікі нашай парафіі на чале з кс. Аляксандрам, кс. Андрэем і кл. Міхалам прынялі ўдзел ў парафіяльных урачыстасцях ў Даўгінаве.

 

3 мая 2012 г. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абвясціў волю папы Бэнэдыкта XVI аб прызначэнні ардынарыем Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі.

16 чэрвеня 2012 г. у 10.00 у пінскай катэдры адбудзецца цырымонія кананічнага ўступлення біскупа Антонія Дзям'янкі на пасаду ардынарыя Пінскай дыяцэзіі. 

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы маюць вельмі багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца мая, каб спяваць песні ў гонар Марыі. Упершыню май быў названы месяцам Марыі ў 1549 г. у Германіі ў кнізе «Май духоўны». У 1814 г. папа Пій VII выдаў булу, у якой адобрыў практыкаванне маёвых набажэнстваў. Папа Пій IX заахвоціў праводзіць гэту малітоўную практыку з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Афіцыйнае папскае адабрэнне маёвых набажэнстваў паспрыяла іх распаўсюджванню ў Касцёле. З часам з’явіўся звычай праводзіць набажэнствы каля прыдарожных каплічак, бо некаторым вернікам было далёка дабірацца да касцёла.
Вельмі важна практыкаваць маёвыя набажэнствы і сёння, запрашаць і заахвочваць іншых, асабліва дзяцей і моладзь, да ўдзелу ў гэтай малітве. Звычайна падчас мёвых набажэнстваў чытаецца або спяваецца Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская).

Маёвыя набажэнствы ў нашай парафіі адбываюцца штодзённа: у буднія дні - пасля Святой Імшы а 18.00, у суботу - пасля святой Імшы а 10.00, у нядзелю - пасля святой імшы а 10.00.

 

Паважаныя удзельнікі малітоўных супольнасцей Жывога ружанца, у красавіку запрашаем маліцца ўасаблівым чынам ў наступных інтэнцыях:

Агульная: Каб многа маладых людзей змагло адказаць на заклік Хрыста і наследаваць Яго на шляху святарства і манаскага жыцця. 

Місійная: Каб уваскрослы Хрыстос быў знакам надзеі для жыхароў афрыканскага кантынента.

Парафіяльная: Аб плённым перажыванні Вялікоднага перыеду.

Понедельник, 09 Апрель 2012 07:31

Віншаванне з Пасхай 2012

 

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Дарагія сябры! Віншуем Вас з радасным святам Пасхі – Перамогі Хрыста над грахом і смерцю! Няхай радаснае «Алелюя» загучыць у нашых сэрцах, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць усіх новым жыццём ва ўваскрослым Хрысце!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! І мы можам з Ім, у Ім і праз Яго ўваскрэснуць да новага жыцця ў Божай ласцы!

Понедельник, 02 Апрель 2012 13:23

Вербная нядзеля 2012

Падрыхтаваная велікапосным пакаяннем, 1 красавіка нашая парафіяльная супольнасць Пальмовую нядзелю пачала перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.

 

Понедельник, 02 Апрель 2012 13:14

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце

29-31 сакавіка ў нашай парафіі адбываліся вялікапостныя духоўныя практыкаванні, якія сталі добрай магчымасцю падрыхтавацца да ўрачыстасцей Уваскрасення Езуса Хрыста. Рэкалекцыі правёў кс. Адам Дынак, душпастыр парафіі св. Юзафа г. Крупкі. 

Актуальнасці

  • 26 звычайны тыдзень (27 верасня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, у свята св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска- Магілёўскай правінцыі Касцёла), святых Габрыэля і Рафала, Арханёлаў, у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу у 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў…
  • 25 звычайны тыдзень (20 верасня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 4 кастрычніка каталіцкі свет будзе адзначаць 800 –годдзе смерці св. Францішка. З гэтай нагоды 3 кастрычніка ў 18.00…
  • 24 звычайны тыдзень (13 верасня 2026 г.)
    Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць сёння ў 19.00 асвячэннем прыдарожнага Крыжа на Волкаўшчыне па вул. Чкалава. Пасля асвячэння адбудзецца адарацыя Крыжа, як у Вялікую пятніцу. У панядзелак 14 верасня, урачыстасць Узвышэннем Святога Крыжа: 12.00 – Святая Імша 15.00-18.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. З 15.00 да 16.00 адарацыю…
  • 23 звычайны тыдзень (6 верасня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00 Фэст нашай парафіі, Узвышэнне Святога Крыжа, распачнём святкаваць…
  • 20 звычайны тыдзень (16 жніўня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 за памерлых.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. 29 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў,…
  • 19 звычайны тыдзень (9 жніўня 2026 г.)
    Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 10.00 (за памерлых), у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што мы маем…
  • 14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.)
    14-16 звычайны тыдзень (5-25 ліпеня 2026 г.) Святыя Імшы з 5 па 25 ліпеня: У панядзелкі, серады і пятніцы ў 9.00. У аўторкі і чацверы у 18.00. У суботы, за памерлых, у 10.00. У  нядзелі ў 10.00, 12.00 і 18.00. У нядзелю, 19 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў…
  • 13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.)
    13 звычайны тыдзень (28 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у аўторак і чацвер у 18.00; у сераду з удзелам пілігрымаў у 8.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00. У пятніцу Святой Імшы…
  • 12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.)
    12 звычайны тыдзень (21 чэрвеня 2026 г.) На гэтым тыдні Святая Імша: у панядзелак і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00, у сераду, ва ўрачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля, у 12.00 і 18.00, у суботу за памерлых у 10.00, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00. Чэрвенскія набажэнствы адбываюцца ў буднія дні…