“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы" - сказаў Папа Рымскі Бэнедыкт XVI.
29 мая 2012 года плануецца спартыўная сустрэча па міні-футболу нашых парафіянаў з камандай святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Спатканне распачнецца каля 20:00 у Фізкультурна-аздараўленчым комплексе на вул. Талстога 55.
Сардэчна запрашаем падтрымаць удзельнікаў спаткання сваёй прысутнасцю і малітвай!
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут
кс. Андрэй