Адмін
Рэдакцыя сайта
Нават Папа Ян Павел ІІ чуў пра Вілейку
Гэта была кароткая, але яркая гісторыя, пра якую ўзгадвае кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.
Напрыканцы мінулага стагоддзя дзякуючы дабрадзеям група дзяцей нашай парафіі на чале з тагачасным пробашчам парафіі кс. Эдмундам мела магчымасць выехаць ў Рым на сустрэчу з Папам.
Віншаванне кс. Кірыла Бардонава
Кірыл Бардонаў - першы святар у сучасная гісторыі, які паходзіць з Вілейкі. У 2011 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Пінску і абараніў магістэрскую працу ў Люблінскім Каталіцкім Універсітэце імя Яна Паўла ІІ. 16 чэрвеня 2012 года атрымаў святарскія пасвячэнні з рук Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Выконвае абавязкі вікарыя ў архікатэдральнай парафіі ў Мінску. З'яўляецца сакратаром Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Фота catholic.by з прыміцыйная Св. Імшы кс. Кірыла Бардонава (17.06.2013)
Гэта быў знак ад Бога, што Касцёл паўстае з кален!
Гэта былі 80-я гады, калі парафіяне Радашковіч маліліся ў будынку завода, а на закінутым касцёле ў Альковічах раслі бярозы…
Стану дэпутатам – пойдзеш маліцца ў касцёл!
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы напаткала тая ж доля, што і шмат іншых: святыню зачынілі, а потым прыстасавалі пад склад. Але вернемся ў 1978 год… Менавіта гэты год стаў “пераломным” у лёсе нашай святыні. У той час першым сакратаром гаркома партыі ў Вілейцы з'яўляўся Булгак Вадзім Антонавіч. Дзякуючы ініцыятыве гэтага чалавека Вілейскі касцёл нейкім цудоўным чынам трапіў у Рэспубліканскую праграму рэстаўрацыі.
Віншаванне кс. Аляксандра Фамяных
Кс. Аляксандр Фамяных служыў у нашай парафіі з 2006 па 2008 гады. Спачатку ў якасці клерыка, а потым праходзіў дыяканскую практыкую. Сёння з'яўляецца дырэктарам Рэлігійнай місіі "Беларускае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Рэзідэнт парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску.
Фота: Пілігрымка Вілейка-Будслаў.
Фрэска “Езус нясе крыж”: цуд альбо навуковы факт?
Як мы ведаем з гісторыі нашай святыні, у савецкія часы яна была адабрана ў вернікаў, таму зразумела, што знешні выгляд ні ў якім разе не павінен быў нагадваць пра Бога. Крыжы знялі, абразы вевезлі, але што можна было зрабіць з выявай Езуса на фрэсцы, змешчанай на знешняй сцяне касцела? Зразумела, пафарбаваць!
Віншаванне кс. Юрыя Касабуцкага
Кс. Юрый Касабуцкі выконваў абавязкі пробашча ў нашай парафіі з 1997 па 1999 г. Зараз служыць у парафіі Святой Тройцы (Св. Роха) на Залатой горцы ў Мінску. З'яўляецца канцлерам Мінска-Магілёўскай мітрапалітальнай курыі.
Фота з прыміцыйнай Св. Імшы кс. Кірыла Бардонава паводле сatholic.by
З Божым благаславенствам у новы навучальны год
1 верасня касцёл быў перепоўнены…Чым асаблівая была гэтая нядзеля? Менавіта ўчора мы распачалі новы навучальны год, распачалі яго ў Божае Імя.
Віншаванне кс.пралата Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага з нагоды 100-годдзя святыні
Кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі ў 1990 годзе стаў першым пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы пасля вяртання касцёла вернікам. Шмат сэрца і сваёй працы ён уклаў у аднаўленне і развіццё нашай святыні.
Сустрэча са Св. Янам Боско ў Смаргоні: “Што самае галоўнае?”
28 жніўня нашы парафіяне сустрэліся са Св. Янам Боско ў Смаргоні, рэліквіі якога пілігрымуюць па Беларусі з 25 па 31 жніўня.
Гэта быў незвычайны вечар… Урачыстаць распачалася прывітаннем Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, разам з якім шматлікія вернікі працэсійна выйшлі насустрач рэліквіям Св. Яна Боско. Святы, які з’яўляецца настаўнікам моладзі і апекуном выхавацеляў, у сваіх рэліквіях прыбыў з усмешкай на твары. Эўхарыстыя, якую цэлебраваў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, скончылася гімнам-малітвай за нашу Бацькаўшчыну “Магутны Божа”, падчас якой у небе можна было бачыць цудоўны салют.
Парафіяне Смаргоні, якіх наша парафія прымае на начлег падчас пілігрымкі ў Будслаў, прынялі нас з вялікай гасціннасцю, арганізавалі вясёлыя танцы і накармілі гарачай вячэрай. Скончылася прабыванне нашых парафіян на ўрачыстасці ў Смаргоні асабістым ушанаваннем і малітвай каля рэліквій Св. Яна Боско і катэхезай для моладзі, якую прамовіў Апостальскі Нунцый.
Уся ўрачыстасць была напоўнена сапраўднай, Божай радасцю, маладым духам, гасціннасцю і шчырасцю адкрытых сэрцаў, але самае галоўнае, духам самога Св. Яна Боско, які паказвае на Божую Любоў. Адчувалася рэальная прысутнасць Святога, які казаў: “Дастаткова таго, што вы маладыя, каб я вас любіў!” А маладым духам можа быць кожны з нас незалежна ад узросту, што напісаны ў пашпарце!
У часе казання і катэхезы Апостальскі Нунцый разам з вернікамі разважаў пра Св. Яна Боско, пра тое, чаму ён вучыць нас сваім жыццём. Св. Ян быў сапраўды незвычайным чалавекам, ён ахвяраваў усё сваё жыццё служэнню Богу і маладым людзям, якія былі занядбаныя моцнымі гэтага свету і згубіліся ў гэтым жыцці. Святы, які казаў : “Рабі ўсё, толькі не грашы”, - сваім жыццём паказаў нам, што самае галоўнае.
І што ж самае галоўнае сярод усіх клопатаў і цяжкасцяў нашага жыцця, сярод болю і жорсткасці гэтага свету, сярод нашага імкнення да лепшага і новым падзеннем у бруд граху?.. Божая Любоў! Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці адзначыў, што Св. Яну Боско не падабаўся вобраз Бога, Які асуджае за грэх, Святы паказваў Бога, які дапамагае падняцца з бруду граху. Самае галоўнае – дасведчыць у сваім жыцці Любоў Бога і паказваць іншым людзям гэтую Любоў. Бо гэта Любоў Бога, Які выходзіць шукаць чалавека, нават таго, што патануў у брудзе, Які разумее і любіць нават тады, калі ўсе асуджаюць, Які ніколі не пакіне і схавае ў абдымках Сваёй Любові. Дасведчыць Любоў Бога і дзяліцца ёй – гэта просты сакрэт жыцця хрысціяніна. Апостальскі Нунцый падкрэсліў, што Святы Настаўнік моладзі прыцягваў і працягвае прыцягваць да сябе маладых людзей, змяняючы іх сэрцы, менавіта таму, што паказвае Божую Любоў, што прамяніцца ёй і дае адчуць чалавеку, што яго любяць.
Фота Аксаны Бажко
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/itemlist/user/42-admin?start=740#sigProGalleriac49045834b



