Праводзіў гульню для дзяцей і моладзі пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла. Святар падкрэсліў, што сапраўдны хрысціянін павінен быць “і да ружанца, і да танца”.
Раздзяліўшыся на тры каманды, дзеці паказвалі свае веды ў самых розных пытаннях. Не абышлося і без пачастунку: удзельнікі гульні зрабілі невялікі салодкі перапынак. Гульня мела чатыры туры: Вялікі Пост, часткі Святой Імшы, Стары Запавет, а таксама пытанні на логіку і смекалку.
Пасля падвядзення вынікаў дзеці і моладзь адправіліся на вячэрнюю Святую Імшу, каб падзякаваць Богу за праведзены час.
Вікторыя Каросцік
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/975-gulnya-shto#sigProGalleriab773cd778d
Фота Кацярыны Дурко