background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 15 Декабрь 2015 11:45

“Шчаслівыя чыстыя сэрцам”: начное чуванне моладзі ў Мінску

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У ноч з 12 на 13 снежня каля 50 маладых людзей нашай парафіі прыняло ўдзел у традыцыйным начным чуванні моладзі ў Мінскім архікатэдральным касцёле.

 

Тэмай сёлетняга адвэнтавага чування, на якое прыбыло больш за 400 маладых людзей з розных парафій Беларусі, было адно з васьмі благаславенстваў нагорнага казання Езуса: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць”. Чуванне распачалося прэзентацыя і праглядам відэа-кліпу з гімнам Сусветнага дня моладзі (ён адбудзецца ў ліпені 2016 г. у Кракаве) на беларускай мове.

Падчас Св. Імшы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што моладзь з’яўляецца будучыняй Касцёла і свету, але для гэтага трэба ачысціць сваё сэрца і будаваць сваё жыццё на хрысціянскіх каштоўнасцях. Падчас гаміліі іерарх разважаў пра чысціню сэрца і патрэбу нашага ачышчэння.

Пасля Св. Імшы ўдзельнікаў чування наведаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які звярнуўся да моладзі з прамовай і папрасіў маладых людзей  паабяцаць ніколі не пакінуць Езуса і Касцёл. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці падрыхтаваў для моладзі  падарунак – апрануў беларускую вышыванку. Ён таксама адзначыў, што выязджае з Беларусі, але ўсіх забірае ў сваім сэрцы. Пасля адбылося дзяленне аплаткам. Моладзь нашай парафіі, якая падышла, каб падзяліцца аплаткам з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, пераказала словы любові ад усёй Вілейскай парафіі, на што іерарх са шчырай усмешкай на вуснах адказаў: “Вілейку не забуду! Не забуду вашу бабушку і вашага пробашча!”.

У далейшую праграму начнога чування моладзі ўвайшлі дзве тэматычныя сцэнкі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, пачастунак з кавай і гарбатай, Ружанцовая малітва, тэматычная канферэнцыя, якую прамовіў вікарый нашай парафіі кс. Юзаф Сярпейка і Вяночак да Божай Міласэрнасці, які падрыхтавала і правяла моладзь нашай парафіі на тэму “Сакрамэнты – знакі Божай Міласэрнасці”. 


Прочитано 1399 раз Последнее изменение Вторник, 15 Декабрь 2015 11:56
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии