background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 08 Июль 2015 11:21

“Да Марыі топ-топ-топ…”: другі дзень пілігрымкі Вілейка – Будслаў

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

2 ліпеня распачаўся другі дзень пешай пілігрымкі нашай парафіі да Будслаўскага санктуарыя.

На пачатку дня пілігрымы разам з жыхарамі вёскі Сосенка сабраліся на ранішнюю малітву, падзякавалі гаспадарам за гасціннасць і вырушылі ў далейшы шлях. Да сваіх уласных інтэнцый пілігрымы далучылі таксама інтэнцыі і просьбы жыхароў Сосенкі і ўсіх тых, каго сустракалі на сваім шляху.

Шлях другога дня пралягаў ад Сосенкі да Даўгінава. Дзень быў духоўна насычаны: Гадзінкі, канферэнцыя, падчас якой пілігрымы давалі ўласныя сведчанні аб тым, як Марыя дапамагла ў іх жыцці, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, спевы праслаўлення, сакральная цішыня.

Дэвізам сёлетніх урачыстасцяў у Будславе былі словы: “Марыя – прытулак грэшных”. Над гэтым заклікам пілігрымы разважалі падчас свайго шляху, гэтай тэме былі прысвечаны каферэнцыі. А таксама на працягу ўсёй дарогі ў канцы пілігрымкі ішлі нашы душпастыры, пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла і кс. Юзаф Сярпейка, якія заахвочвалі пілігрымаў ачысціць душы і служылі ў Сакрамэнце Пакаяння і Паяднання.

Як адзначыў падчас гаміліі на Эўхарыстыі ў Будславе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Беларусь на час пілігрымак перамянілася: людзі, якія маглі схавацца ў сваіх дамах, выходзілі на вуліцу, віталі пілігрымаў, станавіліся на калені перад Крыжом, усміхаліся. Нягледзячы на спёку, мазалі, стомленнасць, роныя асабістыя клопаты і праблемы, паўсюль разлівалася сапраўдная радасць і дабразычлівасць.

У вёсцы Сцешыцы, жыхары якой шчыра прывіталі пілігрымаў, адбылася Св. Імша. Другі дзень пілігрымавання закончыўся вячэрняй малітвай у парафіяльнай святыні ў Даўгінава. Напрыканцы малітвы пілігрымы зрабілі трыдыцыйнае кола і заспявалі гімн да Маці Божай Будслаўскай. Начлег пілігрымы мелі ў гасцінных жыхароў в. Даўгінава. 


Прочитано 1776 раз Последнее изменение Среда, 08 Июль 2015 12:03
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии