На вежы ўзвышалася нядаўна устаноўленая ліра, як знак мастацкага прызначэння будынку. На сценах віселі карціны, апавядаючыя пра росквіт сельскай гаспадаркі. Але касцёл быў напоўнены тымі, хто вельмі доўга чакаў аднаўлення душпастырскай апекі ў Вілейцы, больш 45 год. Была нядзеля. Акурат у гэты дзень праходзілі выбары ў Абласны савет Дэпутатаў. А ў касцёле таксама было свята, хоць і са слязамі на вачах. Вельмі многія плакалі з радасці, што нарэшце ёсць магчымасць удзельнічаць у Эўхарыстыі ў родным горадзе, у родным касцёле. Няшмат ужо засталося з тых верных парафіянаў, якія прыклалі шмат намаганняў, каб святыня зноў стала святыняй. Учора некаторыя з іх удзельнічалі ў св.Імшы, а пасля ўспаміналі той дзень са шчымлівым хваляванням. Пасля кожнай Імшы, і ранішняй і вячэрняй, парафіяне разам са святарамі дзякавалі Пану Богу за гэты вялікі дар - аднаўлення нашай святыні, аднаўлення нашай веры – спяваючы гімн “Цябе, Бога, праслаўляем…”
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/740-25-goddze-novaga-zhytstsya-kastsiola#sigProGalleria3142d94dd0