background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 02 Март 2015 22:03

Чытанне духоўнай літаратуры: Якая галоўная рыса асобы?

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

Любоў палягае на тым, што асоба аддае сябе і ўваходзіць у еднасць з другой асобай, якая ўзаемна дае сябе. У гэтым адданні сябе асоба ў поўні сябе знаходзіць.

І гэта напэўна найбольш істотная рыса жыцця асобы: асоба толькі тады існуе згодна са сваёй натурай, калі сябе аддае. (…) Чалавек як асоба пакліканы даваць сябе і тады ён асягне сваю поўню, сваю дасканаласць, калі цалкам аддае сябе другой асобе. Гэта адданне называецца любоўю. (…)

Знаходзіць сябе ў даванні сябе – гэта найбольш глыбокая рыса жыцця асобы. І тут мы знаходзім ключ да разумення таямніцы асобы, да зразумення істоты жыцця асобы і да вырашэння шматлікіх праблем сучаснай цывілізацыі. Такі вобраз чалавека ў сучасным свеце згубіўся, а яго месца заняў супрацьлеглы. Сёння распаўсюджаны ідэал чалавека – гэта чалавек спажывец, які жыве больш поўна тады, калі больш мае, бярж і ўжывае. Сучасная цывілізацыя скіраваная на памнажэння маёмасці і ўжывання матэрыяльных дабротаў. Тут можна прывесці выказванне з душпастырскай Канстытуцыі “Gaudium et spes”. У п. 24 чытаем, што чалавек “не можа ў поўні знайсці сябе інакш, як толькі праз бескарыслівы дар з сябе”. А калі мы звернемся да Св. Пісання, то знойдзем там словы Езуса Хрыста, што “хто хоча захавацьсваё жыццё, страціць яго; а хто страціць сваё жыццё дзеля Хрыста, захавае яго” (Мц. 16, 25). Гэта найбольш глыбокі парадокс жыцця асобы, чалавечага існавання. Выхаванне чалавека павінна прывесці яго да разумення, што на гэтым якраз і палягае веліч жыцця: даваць сябе, жыць у любові.

Пераклад з польскай мовы

 „Kim jest człowiek” Ks. Franciszek Blachnicki

Прочитано 1089 раз Последнее изменение Понедельник, 02 Март 2015 22:05
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии