26 лістапада ўдзельнікі хору сабраліся разам, каб адзначыць успамін св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву. Падчас ранішняй св. Імшы харысты дзякавалі Богу за 14 год свайго існавання, а пасля мелі час на супольную забаву ў парафіяльным доме.
Хор “Angeli” – гэта вялікая сям’я, якая складаецца з розных узроставых груп, у якой кожны ўдзельнік адчувае сябе ўтульна.
Прапануем вашай увазе фотаздымкі, якія адлюстроўваюць розныя моманты з жыцця хора за ўвесь час яго існавання.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1055-parafiyalny-hor-%E2%80%9Cangeli%E2%80%9D-adznachy-uspamin-sv-tsetsylii#sigProGalleria2ce8834d9e