background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Вторник, 06 Июнь 2017 00:00

“Працавітасць і цярплівасць”: Другі дзень рэкалекцый для дзяўчат

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У суботу 3 чэрвеня дзяўчаты пры парафіі разважалі пра працавітасць як неад’емную рысу характару кожнай дзяўчыны.

Падчас тэматычнай канферэнцыі кс. Аляксандр на прыкладзе прыпавесці з Евангелля тлумачыў дзяўчатам значэнне цярплівасці і ўмення трымаць усё ў парадку. Дапамаглі яму ў гэтым і рознастайныя жыццёвыя прыклады.

Днём дзяўчаты атрымалі наглядны прыклад сапраўднага кахання і сталі сведкамі заключэння сакрамэнту сужонства. З захапленнем ў вачах яны сачылі за абяцаннямі, якія давалі будучыя сужэнцы адзін аднаму, і радаваліся разам з імі. Дзяўчаты сваім спевам стварылі незабыўную атмасферу ў касцёле, а пасля Святой Імшы асабіста павіншавалі маладую сям’ю, якая вырасла пры вілейскай парафіі.

Увечары ўдзельніцы рэкалекцый, падзеленыя на дзве каманды, змагаліся за першынства ў спартландыі. Дзяўчаты ў конкурсе паказалі ўсю сваю хуткасць, спрыт і рашучасць, за што пасля атрымалі пачастунак. Затым іх чакалі танцы і гульні.

Завершыўся дзень вячэрняй малітвай і гімнам да Маці Божай Буслаўскай.

Вікторыя Каросцік

 

  Фота Кацярыны Дурко


Прочитано 1333 раз Последнее изменение Четверг, 15 Июнь 2017 01:17
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии