У духоўных практыкаваннях прыняло ўдзел 30 дзяўчат рознага ўзросту. Праводзілі трохдзённых рэкалекцыі пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла і настаўніца па рэлігіі нашай парафіі Анна Аўсейчык.
Рэкалекцыі распачаліся супольнай малітвай і просьбай аб Божым благаслаўленні. У першы дзень рэкалекцый дзяўчаты разважалі на тэму “Я таленавіты хрысціянін”. Падчас канферэнцыі і іншых набажэнстваў дзеці разважалі над талентам веры, які мае кожны чалавек, але пра які неабходна клапаціцца і які трэба развіваць.
У праграму першага рэкалекцыйнага дня ўваходзілі разнастайныя мерапрыемствы: канферэнцыя, школа спеву, ружанцовая малітва, розныя гульні, танцы і “майстэрня маленькіх цудаў”, падчас якой дзяўчаты развівалі свае таленты, шылі мяккія цацкі, малявалі, выраблялі розныя рэчы з бісеру і паперы. Галоўным момантам рэкалекцый была сустрэчы з Езусам Хрыстом ў Эўхарыстыі. Заканчыўся першы дзень удзяленнем Божага благаслаўлення і гімнам да Маці Божай Будслаўскай.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1030-rekalektsyi-dlya-dzyachat-na-pachatak-letnih-kanikul#sigProGalleria568f8b2975
Фота Кацярыны Дурко