Напачатку ўрачыстасці пробашч парафіі кс. Аляксандр сустрэў дзяцей і іх бацькоў перад уваходам у святыню. Святар звярнуўся да прысутных са сваім словам і адзначыў важнасць гэтага дня ў жыцці дзяцей. Пасля гэтага бацькі благаславілі сваіх дзяцей і ўрачыста ўвайшлі ў святыню.
Напачатку Св. Імшы бацькі перад супольнасцю парафіі звярнуліся да ксяндза-пробашча Аляксандра з просьбай удзялення іх дзецям Першай Святой Камуніі, каб яны маглі з’яднацца са Збаўцам і ісці з Ім праз усё жыццё і аж да вечнасці. Бацькі таксама засведчылі аб годнай падрыхтоўцы сваіх дзяцей і паабяцалі, што і надалей будуць дапамагаць дзецям пазнаваць Бога і жыць разам з Ім праз удзел у нядзельных Св. Імшах і уроках па рэлігіі.
Падчас Св. Імшы дзеці першы раз у сваім жыцці прынялі Цела і Кроў Езуса Хрыста, каб заўсёды жыць у еднасці з нашым Збаўцам.
Пасля Эўхарыстыі дзеці атрымалі пасведчанні аб прыняцці Першай Святой Камуніі.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/naviny/item/1029-fotarepartazh-z-urachystastsi-pershay-svyatoy-kamunii-nashay-parafii#sigProGalleriabcbae058e5
Фота Аксаны Бажко