Падчас Святой Літургіі парафіяне яшчэ раз прадставілі Маці Божай свае інтэнцыі і просьбы перад Яе фігурай.
Пробашч парафіі кс. Аляксандр у казанні звярнуў увагу парафіян на тое, што Фацімская Панна заклікала людзей да трох важных рэчаў, якімі з’яўляюцца частая малітва на ружанцы, штодзённае навяртанне і імкненне да святасці, а таксама прысвячэнне сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Пасля благаслаўлення адбылася развітальная малітва перад цудоўнай фігурай Маці Божай, а пасля вернікі разам з ксяндзом і міністрантамі прайшліся працэсіяй да аўтамабіля-капліцы, які накіраваўся ў Любань для далейшай перэгрынацыі фігуры па парафіях Вілейскага дэканату.
Вікторыя Каросцік