background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Понедельник, 15 Май 2017 00:00

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Божай Міласэрнасці ў Любані

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

14 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з вернікамі парафіі Божай Міласэрнасці ў Любані.

Парафіяне сустрэлі свайго арцыпастыра паводле старажытнага звычаю з хлебам і соллю і выказалі радасць, што маюць магчымасць прымаць у сябе і маліцца разам са сваім біскупам.

Напачатку Літургіі пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла распавёў іерарху пра мясцовую парафію, пра веру і надзею парафіян, папрасіў прамовіць да сабраных вернікаў слова і ўдзяліць сваё пастырскае благаслаўленне.

У гаміліі Мітрапаліт Тадэвуш падкрэсліў сувязь аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме і Езуса Міласэрнага для св. Фаустыны, якіх аб’ядноўвае адна ідэя Божай Міласэрнасці. «Бог міласэрны і чакае, каб мы вярнуліся да сяброўства з Ім. Ён вядзе нас да гэтага сяброўства ў Касцёле», — сцвердзіў іерарх.

Разважаючы пра важнасць вуглавога камня і моцнага падмурку арцыпастыр зазначыў, што калі мы будзем будаваць жыццё на Евангеллі, то ніякія выклікі нашага часу не пашкодзяць нам. «Калі мы будзем прытрымлівацца вучэння Езуса, ісці дарогай Евангелля і жыць праўдай у вучэнні Касцёла, то будзем жыць жыццём Божым», — заключыў арцыпастыр.

Напрыканцы Эўхарыстыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў пастырскае благаслаўленне і пажадаў вернікам, каб Езус быў у іх жыцці Дарогай, Праўдай і Жыццём.

Пасля св. Імшы іерарх благаславіў будаўніцтва, якое распачала Любанская парафія, а таксама заклаў капсулу з падпісаным дакументам і асвяціў вуглавы камень. Кс. Аляксандр Барыла разам з вернікамі выказалі ўдзячнасць Мітрапаліту Тадэвушу за падтрымку распачатай справы будаўніцтва, якая з’яўляецца для парафіі знакам вялікай Божай Міласэрнасці. 


Прочитано 798 раз Последнее изменение Воскресенье, 21 Май 2017 04:50
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии