Гэты цудоўны летні час дзеці правялі разам з ксяндзом-пробашчам Аляксандрам Барыла і настаўніцай па рэлігіі Аннай сярод прыгажосці прыроды на берагах рэк Нарач і Ілля. Сустрэчу з дзецьмі з в. Нарач і в. Войстам наведаў таксама ксёндз-пробашч Войстамскай парафіі кс. Леон. Дзеці забаўляліся, смажылі на вогнішчы каўбаскі і захапляліся прыгажосцю створанага Богам сусвету. На прыканцы кожнай з сустрэч усе прысутныя ўшанавалі Найсвяцейшае Сэрца Езуса і памаліліся чэрвенскае набажэнства.
https://vilejka-kasciol.by/index.php/katekheza/artykuly/item/664-adpachynak-razam-z-bogam#sigProGalleriac8b9eb5567