background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Среда, 14 Ноябрь 2012 19:54

Некалькі слоў аб генеральнай споведзі…

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай  міласэрнасці прабачэнне за знявагу, учыненую  Богу,  і  адначасова яднаюцца з Касцёлам, якому праз грэх нанеслі  рану і які прычыняецца  да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»  (LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл IIВатыканскага Сабору).

 

Сутнасць

Генеральнай споведдзю называецца  споведзь з даўжэйшага перыяду або ўсяго жыцця. Ужо ў першыя стагоддзі хрысціянства адзначана добро, якое яна прыносіць у жыццё вучня Хрыста. У XIV стагодзі папа Бэнэдыкт XI канстытуцыяй «Inter cunctas» пацвярджае практыку споведзі такога тыпу.

 

Як і ў кожным сакрамэнце пакаяння і паяднання падчас  генеральнай споведзі неабходна выканаць наступныя ўмовы:  рахунак сумлення, жаль за грахі, цвёрдае пастанаўленне выправіцца, шчырая споведзь, выкананне прызначанай пакуты. Мэта генеральнай споведзі - дапамагчы распачаць "новае" жыццё. Такім чынам, мяркуецца, што яно павінна адбыцца да сур'ёзных зменаў у нашым жыцці. Вядома, кожны сакрамэнт пакаяння з'яўляецца "новым пачаткам", але ўнутранае ўрэгуляванне мінулага жыцця з’яўляецца як бы  "знакам",  вяхой, якая азначае яго новы этап.

 

Вельмі важнай умовай споведзі такога тыпу з’яўляецца добраахвотнасць.

Навошта?

Генеральная споведзь неабходная для тых, хто ў мінулым сур'ёзна занядбоўваў істотныя ўмовы сакрамэнту пакаяння. Напрыклад, кепска вызнаючы грахі, наўмысна ігнаруючы смяротны грэх, ці ў выпадку, калі да сакрамэнту пакаяння прыступілі без раскаяння за грахі, ці без пастановы выправіцца. У такіх сітуацыях неабходна генеральная споведзь, якая ахоплівала б перыяд жыцця, падчас якога фактычна ўсе споведзі былі несапраўдныя, святатацкія.  

 

Неабходнасць  правядзення споведзі такога тыпу можа таксама выцякаць з пажадання спаведніка, які як духоўны кіраўнік прыйшоў да высновы, што ён павінен накіраваць свайго пэнітэнта па-новаму, але да гэтага часу меў магчымасць пазнаць толькі  некаторыя фрагменты з яго жыцця, і ён мае патрэбу ў большай яснасці, больш глыбокага зразумення. Аднак спавядальнік ці духоўны кіраўнік павінен вельмі добра разгледзець сітуацыю, каб дапамагчы чалавеку, якога суправаджае духоўна.

 

Аднак…

Генеральная споведзь для некаторых людзей не толькі не заахвочваецца, але нават можа быць шкоднай - гэта адносіцца да асоб з асаблівай адчувальнасцю, схільнай да згрызот сумлення. Такія людзі падрабязна вызнаюць усе свае грахі, шкадуюць за іх і маюць цвёрды намер выправіцца, але пастаянна сумняваюцца ў сапраўднасці прызнання. Неабгрунтавана мучаць сябе пытаннямі, ці сапраўды вызналі усе грахі, прыпамінаюць  некаторыя новыя, у асноўным "лёгкія" правіны і прыходзяць да высновы, што яны павінны паўтарыць вызнанне грахоў з самага пачатку. Вельмі часта адзіным рашэннем для такіх людзей з'яўляецца выразная забарона вызнання грахоў, учыненых у мінулым.

 

Генеральная споведзь не рэкамендуецца, калі яна мае быць праявай страху перад мінулым, які выяўлецца ў згрызотах сумлення. Гэта не мае ніякага сэнсу, таму што пасля яе ў розуме скрупулянта народзіцца шмат новых успамінаў аб грахах, рэальных ці ўяўных, што не мае сэнсу. Замест таго, каб верыць у міласэрнасць Божую, такі чалавек будзе лічыць, што толькі вызнанне грахоў дасць яму іх прабачэнне. Дакладней: гэта не жывы, асабовы Бог даруе грахі, але магічнае стаўленне да іх вызнання з усімі магчымымі, нават самымі нязначнымі дэталямі.

 

Якая карысць з яе?

Генеральная споведзь карысна перад прыняццем важных рашэнняў у жыцці:  напрыклад, перад ўступленнем да манаскай супольнасці або паступленнем у семінарыю, перад прыняццем святарскіх пасвячэнняў, складваннем вячыстых  абяцанняў або заключэннем сакрамэнту сужэнства і г.д. Св. Ігнацій Лаёла кажа аб карысці споведзі такога тыпу з нагоды ўдзелу ў рэкалекцыях.

 

Вартасць генеральнай споведзі заключаецца ў тым, што пэнітэнт, які жадае з яе скарыстацца, мае больш карыснасці і заслугі з-за большага смутку за грахі і беззаконне ўсяго жыцця. Той, хто прыступае да генеральнай споведзі, выяўляе грахі і беззаконні не толькі з нейкага кароткага перыяду часу, але з ўсяго мінулага жыцця. У рэгулярнай перыядычнай споведзі пэнітэнт  звычайна не бачыць так шмат грахоў,  як гэта мае месца падчас генеральнай споведзі, якая ўключае ў сабе адлюстраванне грахоў усяго жыцця. Бачачы, як шмат ёсць грахоў і беззаконняў, учыненых у жыцці, тым больш адчуваецца ўнутраны боль, збянтэжанасць і шкадаванне, што абразіў імі бясконца добрага Пана Бога, што прыводзіць да больш поўнага ўнутранага ачышчэння, большай свабоды сэрца і інтымнага з’яднання з любячым Богам у Хрысце Уваскрослым .

 

Спавяднік можа даведацца больш пра чалавека, які спавядаецца, аб яго  мінулую, але і цяперашнюю духоўную сітуацыю; ступень зняволення ў духоўным жыцці; можа пазнаць, што істотныя псіхалагічныя патрэбы дамінуюць у жыцці асобы;  якіх цнотаў яму не хапае. Дзякуючы лепшаму, больш цэласнаму ўяўленню аб жыцці таго, хто каецца, духоўны кіраўнік зможа лепш дапамагчы пэнітэнту ў духоўным росце, уносячы некаторыя прапановы ў залежнасці ад яго духоўныя патрэбы, так каб у канчатковым рахунку ён усё больш і больш упэўнена крочыў шляхам Хрыста.

Св. Ігнацій Лаёла зазначае, што вельмі важным карысным момантам генеральнай споведзі з’яўляецца тое, што хрысціянін пасля генеральнай споведзі больш падрыхтаваны да прыняцця Найсвяцейшага Сакраманту.

 

Як падрыхтавацца?

Найлепш перш за ўсё вырашыць са святаром – ці ёсць сэнс прыступаць да такой споведзі.

Вельмі важнай заўвага: лепш за ўсё дамовіцца са святаром на канкрэтную гадзіну – бо звычайна споведзь такога тыпу – не справа 5 хвілін…

Асноўная частка падрыхтоўкі – як звычайна – выконваем усе ўмовы сакраманту пакаяння.

Падчас генеральнай споведзі не кажам аб грахах, якія былі дараваныя. Іх ужо няма! У адваротным выпадку - мы сумняваемся ў Божай ласцы. Генеральная споведзь з’яўляецца свайго роду дбайнай, гнунтоўнай  ачысткай. Такую сілу мае кожная споведзь, нават з лёгкіх грахоў. Тым не менш, калі мы робім больш глыбокі рахунак сумлення, сэрца становіцца больш спакайнейшым.

 

Літаратура:

o. Wacław Królikowski SJ, Spowiedź generalna - istota, cel, metoda, i jej miejsce w Ćwiczeniach duchowych św. Ignacego Loyoli, у: http://www.rozmawiamy.jezuici.pl/rozmawiamy/articles/52/n/53.

Ks. Adam Kopyciński, Spowiedź generalna,, у: http://www.ultramontes.pl/generalna_spowiedz.htm.

Ks. Andrzej Ziółkowski CM, Spowiedź generalna,у: http://www.rozmawiamy.jezuici.pl/rozmawiamy/articles/52/n/53.

Ks. Józef Pierzchalski SAC, Myślę o spowiedzi generalnej, у: http://pierzchalski.ecclesia.org.pl/index.php?page=10&id=10-01&sz&pyt=436.

Што трэба рабіць, каб споведзь была сапраўднай, у: http://katecheta.narod.ru/confession2_.htm.

Навошта спавядацца? (Лікбез, ч.1), у: http://catholic.by/2/home/authors-rubrics/likbez/114312-spovedz.html.

Катэхеза ІІІ "Сакрамант пакуты і паяднання",у: http://vilejka.catholic.by/index.php/katekheza/katekheza-daroslykh/item/268-kateheza-iii-sakramant-pakuty-i-payadnannya.

Przygotowanie do spowiedzi generalnej, у: http://www.lichen.pl/pl/294/n_231/przygotowanie_do_spowiedzi_generalnej.

Spowiedź generalna, у: http://ksluco.blog.onet.pl/Spowiedz-generalna,2,ID274524381,n.

Józef Augustyn SJ, ks. Stanisław Cyran , (red.), Sztuka spowiadania. Poradnik dla Księży, Kraków 2006.

Ks. Stanisław Witek, Duszpasterstwo w konfesjonale, Poznań 1988.

Прочитано 1817 раз Последнее изменение Четверг, 15 Ноябрь 2012 05:51
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии